Вынікі ІІІ тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго...

Гарадскі квэст “Тайны вішнёвай квецені”

Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы...

«Беларусь памятае»

З чарговай выставай пазнаёміліся глыбачане і госці нашага горада на раённым свяце "Квітней, Глыбоччына». На цэнтральнай...

Велапрабег #ровар.by

Яшчэ не паспелі сціхнуць эмоцыі ад прайшоўшага ў горадзе квэста «Наперад у мінулае», як ужо на наступны дзень моладзь...

Гарадскі квэст “Наперад у мінулае”

Нядзельным днём 28 чэрвеня многiя глыбачане маглі бачыць незвычайную карціну: не звяртаючы ўвагу на спякоту і...

Пытанні ІІІ-га тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Паважаныя знаўцы гісторыі сваёй малой радзімы! ...

Акцыя "Свечка Памяці"

Акцыя "Свечка Памяці" прайшла ў нашым горадзе 22 чэрвеня 2020 года. У Парку Перамогі на жалобную цырымонію сабраліся ўсе,...

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя "Ноч музеяў", у якой шмат гадоў запар прымае ўдзел і Глыбоцкі музей. У гэтым годзе наш музей прыме ўдзел у акцыі ў фармаце онлайн: на віртуальнай пляцоўцы сайта і на афіцыйных старонках установы ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Одноклассники».

Ноч музеяў - 2020

У гэты дзень наведвальнікам музейнага сайта будзе прадстаўлены рэтраспектыўны відэаагляд «Ноч музеяў у Глыбокім... Як гэта было». Мы падрыхтуем самыя яркія, цікавыя, запамінальныя моманты музейных святаў мінулых гадоў. 20-хвілінны ролік дазволіць вярнуцца назад і ўспомніць падзеі музейнай ночы мінулых гадоў. Мы запрашаем не толькі на прагляд, але і спадзяемся на актыўнае абмеркаванне гэтага відэароліка. Аўтары трох найбольш арыгінальных каментарыяў стануць уладальнікамі музейных прэміум-сертыфікатаў.

У гэты дзень на віртуальнай пляцоўцы пройдзе інтэлектуальная бліц-гульня «Пазл музейных падзей». Мы прапануем вам некалькі пытанняў з гісторыі Глыбоцкага музея з магчымымі варыянтамі адказаў. Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца правільнасць і хуткасць адказаў, а пераможцаў чакае ўзнагароджанне. Падрабязней з правіламі гульні можна пазнаёміцца тут.

Пытанні да інтэлектуальнай бліц-гульні «Пазл музейных падзей»

  1. Назавіце дату стварэння ў Глыбокім гісторыка-этнаграфічнага музея:

а) 1 верасня 1992 г.

б) 30 снежня 1997 г.

в) 15 сакавіка 1975 г.

г) свой варыянт адказу

  1. На ваш погляд, які самы каштоўны экспанат у экспазіцыі музея. Да адказу, па магчымасці, прыкладзіце фотаілюстрацыю.
  1. Колькі залаў уключае экспазіцыя музея:

а) 4

б) 7

в) 11

г) свой варыянт адказу

  1. Глыбоцкі музей месціцца па адрасе: вул. Фрыдрыха Энгельса, 24. Назавіце дату ўзвядзення гэтага будынка:

а) 1898 г.

б) 1931 г.

у) 1956 г.

г) свой варыянт адказу

  1. Дзякуючы якому чалавеку ў музеі з'явіўся філіял:

а) Юозас Булька (2005 г.)

б) Віктар Ламака (2000 г.)

в) Міхаіл Кандзерскі (2008 г.)

г) свой варыянт адказу

  1. Назавіце прозвішча супрацоўніка, які працуе ў музеі з моманту адкрыцця экспазіцыі і па сённяшні дзень.
  1. Колькі разоў і калі калектыў музея заносіўся на раённую дошку гонару:

а) два (2013 і 2020 гг.)

б) ні разу;

в) тры (2004, 2013 і 2020 гг.)

г) свой варыянт адказу.

  1. Назавіце агульную колькасць супрацоўнікаў музея і яго філіяла (чал.):

а) 19

б) 8

в) 31

г) свой варыянт адказу

  1. Колькі прадметаў захоўваецца ў фондах музея:

а) звыш 5 000 прадметаў

б) звыш 13 000 прадметаў

в) звыш 47 000 прадметаў

г) свой варыянт адказу

  1. У якім годзе Глыбоцкі музей далучыўся да акцыі "Ноч музеяў":

а) 2002 г.

б) 2015 г.

у) 2009 г.

г) свой варыянт

  1. Выберыце з прапанаваных варыянтаў экспанат №1 з фондаў музея:

а) хустка жаночая

б) піла лучковая

в) сшытак вучнёўскі

г) свой варыянт

  1. 12. Што, на вашу думку, знаходзіцца ў падвалах музея.

І па даўняй, заведзенай гадамі традыцыі, мы будзем рады бачыць Вас у гэты дзень у музеі. На працягу ўсяго дня ўваход у музей будзе бясплатным. Увазе нашых наведвальнікаў мы прапануем займальную экскурсію па залах музея і знаёмства з выставай «Адна на ўсіх Перамога», прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Усе жадаючыя змогуць у гэты дзень адправіцца на аглядную экскурсію па горадзе, здзейсніць гістарычныя падарожжы, наведаць памятныя мясціны Глыбокага.

Мы, супрацоўнікі музея, будзем рады раздзяліць прафесійнае свята са сваімі наведвальнікамі! Чакаем Вас!