IV партызанскія чытанні прайшлі ў Бягомлі
19 снежня 2024 года на базе Бягомльскага музея народнай славы адбыліся IV партызанскія чытанні, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У чытаннях прынялі ўдзел школьнікі з Докшыцкага, Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў. Былі раскрыты тэмы станаўлення і развіцця партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, гаварылі аб генацыдзе беларускага народа. Прэзентацыйныя матэрыялы ўдзельнікаў чытання адрозніваліся максімальнай інфармацыйнай насычанасцю і эмацыянальнасцю. У рамках чытанняў адбыўся абмен думкамі, дыялог пакаленняў і намечаны далейшыя перспектывы ўзаемадзеяння ўстаноў культуры, адукацыі і навукова-даследчых арганізацый.Навуковы супрацоўнік нашага музея Уладзімір Анатольевіч Мірончык прэзентаваў прысутным навукова-даследчую працу "Шарагі: вёска з лёсам Шунеўкі" аб знішчэнні нацыстамі мірных жыхароў Глыбоцкага раёна вясной 1944 года.
Удзельнікі чытанняў былі адзначаны падзячнымі пісьмамі і памятнымі падарункамі.
(20 снежня 2024 года)