80-годдзю з дня трагедыі ў Хатыні прысвячаецца...

21 сакавіка 2023 года, напярэдадні адной з самых трагічных падзей у гісторыі беларускага народа, супрацоўнікі нашага музея...

Канстытуцыя скрозь гады

Чарговую гадавіну прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь музей адзначыў правядзеннем для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя...

Прыстанак святла

Выстава карцін Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха "Прыстанак святла" праходзіць ў нашым музеі. Рэпрадукцыі твораў...

За веснавым цудам - у музей!

У пахмурныя зімовыя дні, калі за вокнамі холадна і сумна - з нецярпеннем чакаеш набліжэнне вясны. Сёння, у кожнага з вас...

Дзіўны свет віртуальнай рэальнасці

15 лютага 2023 года супрацоўнікі музея накіраваліся ў творчую камандзіроўку ў Наваполацк. Тут трэба было арганізаваць...

"Зімовы маршрут" працягваецца...

30 студзеня 2023 года наш горад сустракаў удзельнікаў рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта Беларускага...

На сувязі горад-пабрацім

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста, гарады-пабрацімы Глыбокае (Беларусь) і Кір'ят-Бялік (Ізраіль)...

Гадзіннік майстра з Дзяржынска і паштоўка пачатку ХХ стагоддзяКароткія снежаньскія дзянькі напярэдадні Калядаў і Новага года – гэта той непаўторны час, ад якога заўжды чакаеш маленькіх цудаў і прыемных падарункаў. Вось і супрацоўнікі музея (дарма, што людзі дарослыя) вельмі спадзяваліся на які-небудзь гасцінец ад “Дзядулі Марозу”, і ён такі не заставіў сябе доўга чакаць.
Дарагім падарункам для нас стала старадаўняя паштоўка з выявай Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы, на якой добра бачны, таксама, былы кармеліцкі кляштарны корпус і “Капаніца” (колішнія манастырскія ставы, на месцы якіх пасля вайны быў узведзены кансервавы завод).
Асаблівыя ўражанні выклікае і другі падарунак – незвычайнага выгляду драўляны гадзіннік, аздоблены стылізаванай выцінанкай з ўзорамі на дударскую тэматыку, зробленыя майстрам Андрэем Мартынюком з Дзяржынска. Мы шчыра дзякуем усім нераўнадушным людзям, хто прыклаў руку да гэтага маленькага каляднага цуда. Ваша руплівая праца дзеля захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашага краю не будзе забытая.