Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Удзельнікі канферэнцыіУ чарговы раз у дні «Вішнёвы фестывалю» у нашым горадзе была арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя па садоўніцтву. У ёй прынялі ўдзел як глыбачане, так і госці горада. Вядучыя спецыялісты нашай краіны ў галіне раслінаводства, супрацоўнікі Інстытута пладаводства Кастрыцкая Манана Сяргееўна, Кандрацёнак Юлія Георгіеўна і Палубятка Ілля Генадзевіч, пазнаёмілі глыбачан з сартавымі навінкамі беларускай селекцыі, сакрэтамі вырошчвання пладовых дрэў і кустоў на прысядзібных участках, спосабамі эфектыўнай барацьбы з хваробамі і шкоднікамі нашых садоў.

Пачатак працы канферэнцыіПрактычнымі рэкамендацыямі па вырошчванні экалагічнай сельгаспрадукцыі падзяліўся глыбачанін Сенькавец Васіль Нікандравіч, фермер сялянска-фермерскай гаспадаркі.

Па матэрыялах кнігі Л. Ракавай «Гісторыя на градках: агародніцтва на Беларусі», экскурс у гісторыю садоўніцтва і агародніцтва нашай краіны падрыхтавала бібліятэкар Карандей Таццяна Уладзіміраўна.

Выстава-дэгустацыя сучасных сартоў вішніВішнёвы фестываль праляціць, як адно імгненне. Пяць дзён горад жыве ў атмасферы свята, народных гулянняў, конкурсаў і віктарын. Наш горад у гэтыя дні наведаюць тысячы гасцей і кожны возьме на памяць аб Вішнёвай сталіцы, акрамя незабыўных уражанняў і эмоцый, памятныя сувеніры. З сімвалам нашага фестывалю - Вішнёвікам пазнаёміла ўсіх удзельнікаў канферэнцыі дырэктар базы адпачынку «Чачалі» Чэбан Людміла Сцяпанаўна.

Асаблівай папулярнасцю ва ўсіх удзельнікаў канферэнцыі карысталася, стаўшая ўжо традыцыйнай, выстава-дэгустацыя пладоў сучасных гатункаў вішні. На выставе, якую падрыхтавалі нашы даўнія сябры з Інстытута пладаводства, можна было не толькі ўбачыць разнастайнасць гатункаў, але і ацаніць смакавыя якасці ягад.