Кантактны заапарк "Церамок" запрашае...
У кантактным заапарку, які размясціўся ў сценах нашага музея, дзеці і дарослыя змогуць гладзіць жывёл, карміць, трымаць на руках і фатаграфавацца з імі. Такі фармат зносін прынясе шмат вясёлых і станоўчых эмоцый усім наведвальнікам! Падарожжа па свеце жывёл дапоўнена інфармацыяй аб кожным прадстаўніку фаўны і ад гэтага знаёмства з імі стане яшчэ больш займальным! Усе жывёлы былі выкармлены чалавекам і таму ахвотна ідуць на кантакт з наведвальнікамі. Прыходзьце, не пашкадуеце!