Лялька ў Глыбокім
Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі", прымеркаванай да 40-годдзя Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Беларускі тэатр "Лялька", якая адбылася 24 ліпеня 2026 года ў выставачнай зале музея.
Варта заўважыць, што Глыбокае - гэта ўжо другі горад нашай краіны, дзе арганізуецца падобны выставачны праект. У экспазіцыі прадстаўлены лялькі і дэкарацыі пяці пастановак тэатра: "Кветачка-вясёлка", "Мой маленькі Вялікі дзядуля", "Чароўная зброя Кэндзо", "Скрыпка дрыгвы й верасавых пустэчаў" і "Спакуса, або чорны манах".
На мерапрыемстве глыбачане і госці фестывалю змаглі пазнаёміцца з гісторыяй тэатра, даведацца, чым планшэтная лялька адрозніваецца ад пальчаткавай, разабрацца ў тонкасцях кіравання марыянеткай, праверыць свае веды ў віктарыне пра тэатральнае мастацтва.
Выстава будзе працаваць да 13 верасня. Прыходзьце!
(28 ліпеня 2026 года)
























