Дата каляндара

15 студзеня спаўняецца 82 гады з дня ўтварэння Глыбоцкага раёна. Гэта не проста памятная дата, але і добрая нагода...

У будучыню разам

4 студзеня 2022 года ў калектыве нашай установы адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і...

З Новым 2022 годам!!!

Супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі навагоднія пажаданні на аснове асабістага і працоўнага вопыту. З Новым годам...

Першыя дзіцячыя партызанскія чытанні

Снежань 1942-га – асаблівая дата ў гісторыі г.п. Бягомль. Партызаны брыгады "Жалязняк" у выніку двухдзённай аблогі і...

За навагоднім настроем - у музей!

Напярэдадні навагодніх святаў запрашаем вас далучыцца да нашай PR-акцыі "Навагодні сюрпрыз у музеі"! ...

Сучасныя тэхналогіі на службе гісторыі

У нашым музеі з'явіўся новы прыемны бонус для індывідуальных наведвальнікаў – QR-коды. З іх дапамогай любы ахвочы на...

Дыялог з кіраўніцтвам адбыўся

Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Падгурскі Пётр Мікалаевіч правёў асабісты прыём грамадзян,...

22 кастрычніка 2021 года прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян правёў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.

Знаёмства з экспазіцыяй музеяПадчас працоўнай паездкі ў Глыбоцкі раён, міністр наведаў і наш музей. У суправаджэнні навуковага супрацоўніка Уладзіміра Мірончыка ён агледзеў экспазіцыю, сустрэўся з калектывам, пацікавіўся праблемнымі пытаннямі ў рабоце ўстановы. Аб рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы "Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны" Анатолю Мечыслававічу расказаў навуковы супрацоўнік Аляксандр Хайноўскі, падчас наведвання мемарыяльнага комплексу "Барок". Да падножжа помніка на месцы масавага знішчэння савецкіх воінаў і мірных грамадзян былі ўскладзены кветкі.

У музеі культурна-дэндралагічнага комплексуНаступным аб'ектам рабочай паездкі міністра стаў культурна-дэндралагічны комплекс в. Мосар. З гісторыяй стварэння і працай філіяла нашага музея пазнаёміла міністра экскурсавод комплексу Марыя Ткачонак.

Адным з пытанняў, якое паступіла міністру падчас правядзення прыёму грамадзян, было пытанне аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёну, а менавіта пытанне пра будынак былога кармеліцкага кляштара. І міністр не мог абысці ўвагай гэты праблемны аб'ект у Глыбокім. Агледзеўшы будынак кляштара, Анатоль Мечыслававіч паабяцаў аказаць усебаковае садзейнічанне ў вырашэнні гэтага пытання.