"Музей адкрыты для вас!"
14 студзеня 2025 года пройдзе дабрачынная акцыя "Музей адкрыты для вас!". У гэты дзень музей дае права бясплатнага наведвання пастаяннай экспазіцыі ўсім, хто прыйдзе да нас з пенсіённым пасведчаннем. Мы спадзяёмся, што людзі пенсіённага ўзросту правядуць гэты дзень у сценах нашага музея цікава і пазнавальна. Прынамсі, мы зробім для гэтага ўсё магчымае і немагчымае.
(27 снежня 2024 гоад)