Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Дарогамі памяці

26 сакавіка каля помніка на месцы магілы вязняў пліскага гета было шматлюдна: навучэнцы і настаўнікі Пліскай дзіцячы сад...

Вынікі I тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Вось і скончыўся тэрмін падачы адказаў на пытанні першага тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, а гэта...

Да 80-годдзя раёна

У год юбілею раёна ў школах горада прайшла лекцыя "Глыбоцкі раён: 80 гадоў гісторыі ў падзеях і асобах». На гэтым музейным...

Музейная студыя «Сустрэчы ў стылі nostalgie»

У гэтым годзе ў нашым музеі з'явіўся новы кірунак у працы - пры музеі была створана і пачала працу музейная студыя...

Новая выстава ў музеі

12 сакавіка 2020 года ў музеі адкрылася незвычайная выстава з інтрыгуючай назвай "Дамскія штучкі", на якой экспануюцца...

А вось гэта "калькулятар" вашых продкаўНавуковымі супрацоўнікамі нашага музея быў падрыхтаваны новы музейна-педагагічны занятак "Падарожжа ў свет школьных прадметаў», які з поспехам дэбютаваў у адной з гарадскіх школ. На гэтым занятку дзеці пазналі многа новага пра пачатковую школу канца XIX - пачатку XX стагоддзя.
І як гэта працуе?Супрацоўнікі музея змаглі максімальна дакладна аднавіць атмасферу школы таго часу, пачынаючы ад дэманстрацыі старадаўніх школьных прадметаў і заканчваючы правядзеннем урока, як гэта было ў царкоўна-прыходскай школе пачатку мінулага стагоддзя. Дзеці з вялікім энтузіязмам слухалі расказ музейнага работніка, а затым і самі ахвотна браліся за выкананне заданняў па розных школьных прадметах. Вось для чаго раней вучылі "чистописание"Нескладаным для вучняў было рашэнне задачак з падручніка па арыфметыцы, бо ў гэтым ім дапамог калькулятар таго часу - лічыльнік. Незвычайным для іх стала вывучэнне царкоўна-славянскай азбукі, пасля чаго дзеці спрабавалі прачытаць тэкст з старадаўняй кнігі і знайсці ў ім састарэлыя літары. Ну а самым эфектным было чыстапісанне, дзе вучні для пісьма выкарыстоўвалі сапраўдныя пер'і і чарніла. І як аказалася, не кожны змог без кляксаў напісаць сваё імя.
Такі інтэрактыўны музейны занятак дазволіў сучасным школьнікам не толькі пачуць расказ пра школу, у якой вучыліся іх дзяды і прадзеды, але і, здзейсніўшы падарожжа ў часе, наведаць такі ўрок.