Разам з бабуляй у музей

У рамках дэкады адчыненых дзвярэй, прымеркаванай да Дня пажылых людзей, мы праводзім дабрачынную акцыю "Разам з...

Удзел у фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2022"

У суботу, 17 верасня, у нашым горадзе прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі - 2022”, прымеркаваны...

Адбылася международная канференцыя ў анлайн-рэжыме

16 верасня 2022 года адбыўся міжнародны круглы стол у рэжыме відэаканферэнцыі "Беларусь адзіная", прымеркаваны да Дня...

"Яны перамаглі смерць"

18 жніўня, у 79-ю гадавіну знішчэння яўрэйскага гета Глыбокага адбылася гісторыка-мемарыяльная панарама "Яны перамаглі...

У дні Вішнёвага фестывалю

У дні юбілейнага Вішнёвага фестывалю жыхары і госці нашага горада сталі сведкамі традыцыйнага вішнёвага гарадскога...

Музей - удзельнік фестывалю

Свята-конкурс кавальскага рамяства "Зніч" прайшоў на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2022"....

Запрашаем да ўдзелу ў гарадскім квэсце "PRO-вішню"

Стала ўжо добрай традыцыяй у дні Вішнёвага фестывалю праводзіць для ўсіх, хто любіць і ведае свой родны горад...

Пад такой назвай у першы дзень ліпеня 2022 года ў горадзе Глыбокае прайшлі міжрэгіянальныя патрыятычныя чытанні, прысвечаныя Году гістарычнай памяці, 80-годдзю пачатку масавага партызанскага руху і 78-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства пачалося ў Парку Перамогі, дзе ўдзельнікі ўшанавалі памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў баях за вызваленне Глыбоччыны. На пліты брацкай магілы з імёнамі герояў былі ўскладзены кветкі.

Акадэмік Рашэтнікаў аб международным праекце «Сирень Победы». Глыбокае 2022Пасадка бэзу ў Глыбокім. Ліпень 2022 годаУдзельнікі мітынгу. Ліпень 2022 года

У рамках праекта "Сирень Победы", удзельнікі чытанняў пасадзілі ў Парку Перамогі 12 кустоў бэзу. Міжнародны праект "Сирень Победы" быў задуманы і пачаты ў 2011 годзе Саветам Батанічных садоў Расіі і Беларусі, як працяг традыцыі - пасадкі кустоў бэзу ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Бэз стаў сімвалам Перамогі, бо ў маі 1945 года яна цвіла асабліва бурна, і сваіх воінаў-вызваліцеляў, якія вярталіся дадому, паўсюдна сустракалі духмянымі ахапкамі гэтых кветак.

З выставачным праектам Глыбоцкага музея знаёміць Дзмітрый АбрамчыкУдзельнікі чытанняў знаёмяцца з выставамі Госці з Ушач - удзельнікі патрыятычных чытанняў

Затым удзельнікі перамясціліся ў залу райвыканкама, дзе пазнаёміліся з некалькімі выставачнымі праектамі, падрыхтаванымі ўстановамі культуры нашага раёна.

Удзельнік чытанняў - прафесар Майсяёнак Андрэй ГеоргіевічУ ходзе чытанняў былі разгледжаны і прааналізаваны многія актуальныя пытанні, звязаныя з ваеннымі падзеямі на тэрыторыі рэгіёну, станаўленнем і развіццём партызанскага руху на тэрыторыі Віцебшчыны, фактамі масавага знішчэння беларускага народа ў перыяд акупацыі, і, вядома ж, ішла размова аб увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн. У рабоце патрыятычных чытанняў прынялі ўдзел і ганаровыя госці. Успамінамі аб сваім бацьку, легендарным камандзіры партызанскай брыгады "Гроза", падзяліўся доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч. З вялікай цікавасцю слухалі глыбачане выступленне свайго земляка – доктара біялагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Майсяёнка Андрэя Георгіевіча. Акрамя цікавых выступленняў на тэму ваеннай гісторыі нашага рэгіёну, Уладзімір Мікалаевіч і Андрэй Георгіевіч падарылі гораду і, вядома ж, музею шмат унікальных гістарычных кніг і дакументаў.

Удзельнік чытанняў - Скамарошчанка Вольга ВасільеўнаАб той рабоце, якую праводзіць сёння Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, а таксама аб новых выданнях, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны, расказалі Скамарошчанка Вольга Васільеўна, загадчык аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў дзяржаўнай установы "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь" і Скамарошчанка Міхаіл Мікалаевіч, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Прыемна адзначыць, што ў патрыятычных чытаннях прынялі ўдзел супрацоўнікі Глыбоцкага занальнага дзяржаўнага архіва, выкладчыкі і навучэнцы ўстаноў адукацыі Віцебскай вобласці, прадстаўнікі музеяў Віцебшчыны і ўсе тыя, каму неабыякава гісторыя сваёй краіны.

Удзельнік чытанняў - Скамарошчанка Міхаіл МікалаевічЮныя ўдзельнікі чытанняў - Сініца Мілена Алегаўна і Дуровіч Ягор АляксеевічУдзельнікі мерапрыемства

З матэрыяламі міжрэгіянальных патрыятычных чытанняў “Мы памятаем! Мы ганарымся!» прапануем пазнаёміцца ​​і вам, шаноўныя наведвальнікі нашага сайта.