Запрашаем да ўдзелу!

Паважаныя знаўцы мінуўшчыны. Сёння мы прапануем вам прыняць удзел у творчым праекце – гістарычным квіз-марафоне “Пра...

Адкрыццё мемарыяльных дошак

У суботу 22 лютага 2020 года адбылася знакавая падзея ў гісторыі Глыбокага - напісана новая старонка летапісу горада і...

Заслужаная ўзнагарода

У Лепелі прайшла выніковая калегія ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, на якой былі падведзены вынікі работы...

Да юбілею раёна

У канцы студзеня 2020 года ў раённым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння раёна....

Музейны ўрок у школе

Навуковымі супрацоўнікамі нашага музея быў падрыхтаваны новы музейна-педагагічны занятак "Падарожжа ў свет школьных...

Да Дня беларускай навукі

26 студзеня 2020 года ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі.З гэтай нагоды наш музей і раённая бібліятэка...

Светлай памяці Юозаса Булькі

11 студзеня 2020 года ў мосарскім касцёле Святой Ганны было надзвычай шматлюдна. Акрамя мясцовых парафіян на імшы...

З асобай святара знаёміць прысутных Ігар Фёдараў11 студзеня 2020 года ў мосарскім касцёле Святой Ганны было надзвычай шматлюдна. Акрамя мясцовых парафіян на імшы прысутнічалі госці з раённага цэнтра, а таксама святары з розных куткоў нашай краіны. Справа ў тым, што роўна 10 год назад не стала пробашча касцёла Святой Ганны ксяндза Юозаса Булькі. Каб успомніць гэтага незвычайнага чалавека і памаліцца за яго душу, у Мосары сабраліся людзі, чый лёс так ці інакш звязаў іх з ксяндзом Юозасам: яго духоўныя вучні, парафіяне, сябры і простыя знаёмыя. Узначаліў святую імшу біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Мясцовыя жыхары ўспамінаюць праслаўленнага святараСпецыяльна да гэтага мерапрыемства наш музей падрыхтаваў, створаную на аснове музейных і архіўных матэрыялаў, мультымедыйную прэзентацыю “Любіў Бога, прыроду і беларускі народ…”. Навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў распавёў прысутным пра дзіцячыя і юнацкія гады будучага святара, пра яго доўгую дарогу да святарскага сану, пра служэнне ў касцёлах Мосара і Удзела, пра руплівую працу па стварэнню знакамітага на ўсю краіну культурна-дэндралагічнага комплексу (пазнаёміцца з матэрыяламі можна тут). Дапоўніла карціну адмысловая біяграфічная экспазіцыя “На службе Богу і людзям”, на якой былі прадстаўлены асабістыя рэчы ксяндза, а таксама фотаздымкі найбольш яскравых момантаў жыцця святара.