«Беларусь памятае»

З чарговай выставай пазнаёміліся глыбачане і госці нашага горада на раённым свяце "Квітней, Глыбоччына». На цэнтральнай...

Велапрабег #ровар.by

Яшчэ не паспелі сціхнуць эмоцыі ад прайшоўшага ў горадзе квэста «Наперад у мінулае», як ужо на наступны дзень моладзь...

Гарадскі квэст “Наперад у мінулае”

Нядзельным днём 28 чэрвеня многiя глыбачане маглі бачыць незвычайную карціну: не звяртаючы ўвагу на спякоту і...

Пытанні ІІІ-га тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Паважаныя знаўцы гісторыі сваёй малой радзімы! ...

Акцыя "Свечка Памяці"

Акцыя "Свечка Памяці" прайшла ў нашым горадзе 22 чэрвеня 2020 года. У Парку Перамогі на жалобную цырымонію сабраліся ўсе,...

Прома-тур “Страчаны рай: жыццё і катастрофа беларускіх штэтлаў”

18 чэрвеня 2020 года для Глыбокага было адзначана даволі заўважнай падзеяй – горад сустракаў Надзвычайнага і...

Вынікі ІІ тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Надышоў час падвесці вынікі другога тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”. Варта адзначыць, што...

Удзельнікі мерапрыемстваУ рамках рэспубліканскага праекта па азеляненні гарадоў Беларусі 6 лістапада 2019 года ў культурна-дэндралагічным комплексе в. Мосар прайшла акцыя па закладцы сквера сем'і. У гэтым маляўнічым месцы Глыбоцкага раёна было прынята рашэнне пасадзіць кляновую алею. Удзельнікамі акцыі сталі шматдзетныя сем'і Глыбоччыны. Дзякуючы гэтаму ў многіх сем'яў з'явіліся ўласныя дрэвы, за якімі яны будуць даглядаць, а вопыт беражлівых адносін да прыроды перадаваць сваім дзецям і ўнукам.

Пасадка дрэва сям'ёй ЛаўрыновічаўПерад тым як адправіцца да месца закладкі сквера, удзельнікі мерапрыемства праслухалі займальную гісторыю стварэння культурна-дэндралагічнага комплексу, філіяла Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, якая цесным чынам звязана з іменем ксяндза-прэлата Юозаса Булькі, былога пробашча касцёла Святой Ганны. З адметнасцямі комплексу ўдзельнікаў акцыі пазнаёміла экскурсавод Марыя Ткачонак.
Экскурсія ў мосарскім музеіКожнаму ўдзельніку знайшлося месца для пасадкі маленькага дрэва – сімвала сямейных каштоўнасцяў і традыцый. Сваё дрэўца пасадзіла і сям'я Лаўрыновічаў, якія выхоўваюць чатырох дачок: Мілану, Сабрыну, Караліну, Вікторыю. Сяргей Лаўрыновіч працуе загадчыкам культурна-дэндралагічнага комплексу з 2006 года, і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол мосарскай святыні стала справай яго жыцця.

Пасля закладкі сквера ўсіх удзельнікаў праекта чакала займальная экскурсія ў мосарскі музей і сямейнае чаяванне. Маленькія клёны падрастуць, акрэпнуць, і ўжо гэтай вясной пацешаць наведвальнікаў комплексу сваімі першымі лісцікамі!