Назад - у СССР!
Для многіх жыхароў Беларусі старэйшага ўзросту эпоха Савецкага Саюза, што сышоў у нябыт больш 30 год назад, застаецца ў памяці, як прыемны ўспамін пра юнацтва, маладосць. Але для сучасных пакаленняў савецкі час з’яўляецца нечым малавядомым і незразумелым. Крыху выправіць гэтую акалічнасць мы паспрабавалі з дапамогай новай выставы “Народжаныя ў СССР”, прысвечанай 100-годдзю ўтварэння гэтай роднай для многіх дзяржавы.
Чым захаплялася моладзь краіны Саветаў? Як яна бавіла вольны час? Што ўяўляў побыт савецкага грамадзяніна? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце, калі завітаеце ў музей з 29 снежня 2022 года па 29 студзеня 2023 года. Чакаем вас, таварышы!