Да Дня беларускай навукі

26 студзеня 2020 года ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі.З гэтай нагоды наш музей і раённая бібліятэка...

Светлай памяці Юозаса Булькі

11 студзеня 2020 года ў мосарскім касцёле Святой Ганны было надзвычай шматлюдна. Акрамя мясцовых парафіян на імшы...

Глыбокае на старым фотаздымку

Фонды нашага музея папоўніліся новым каштоўным экспанатам. Гэта фатаздымак, зроблены невядомым фатографам у 1920-30-я гады...

Дарогамі вайны. Глыбоцкі раён

Нарысава-публіцыстычная праграма, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уключае...

Рэха вайны

4 лістапада 2019 года падчас рамонтных работ будынка штаба вайсковай часткі ВК-13 былі знойдзеныя фрагменты надмагільных...

Мосар натхняе!

7 лістапада 2019 года культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар наведала група турыстаў з Мінску. У суправаджэнні...

На тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар закладзены сквер сям'і

У рамках рэспубліканскага праекта па азеляненні гарадоў Беларусі 6 лістапада 2019 года ў культурна-дэндралагічным...

Глыбокае. Фотаздымак 1920-х гг.Прадметы трапляюць у музейныя фонды па-рознаму. Каштоўныя для гісторыі рэчы можна знайсці падчас навукова-пошукавых экспедыцый, у архівах, у бібліятэках. Часта прыносяць цікавыя прадметы ў музей і самі глыбачане.
У апошні час фонды нашай установы папоўнілі фотаздымкі і паштоўкі, набытыя на інтэрнэт-аўкцыёнах. У лютым 2019 года чарговы каштоўны экспанат падарылі музею неабыякавыя да гісторыі свайго рэгіёна людзі. Гэта фотаздымак з выглядам рынку Касцюшкі ў Глыбокім. Датуецца ён 1920-мі гадамі. Фотаздымак змяшчае ўнікальны гістарычны матэрыял, дазваляе ўбачыць ўзоры местачковай забудовы … і нават адчуць дух таго часу!
Калектыў музея выказвае падзяку мясцовым краязнаўцам і ўсім прадстаўнікам грамадскасці, хто ўнёс свой уклад у захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёна.