Прэзентацыя новай выставы

У дні “Вішнёвага фестывалю” ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы “Святло маёй душы”. Аўтар шматлікіх...

«Нам 41-ы не забыць, нам Перамогу горда славіць»

Тэматычная пляцоўка «Нам 41-ы не забыць, нам Перамогу горда славіць» размясцілася на галоўнай плошчы горада падчас...

Запрашаем на выставу!

З 1 ліпеня ў музеі пачынае працу выстава абразоў, створаных мастачкай з Маладзечна Ядвігай Сянько. Сярод яе прац як...

Квэст-тайм «Гісторыя з сюрпрызам» адбыўся! Пераможца вызначаны!

Пераможцам інтэлектуальнага спаборніцтва стаў Канстанцін Блін. Усяго 30 хвілін спатрэбілася знаўцу гісторыі свайго...

Запрашаем на квэст-тайм “Гісторыя з сюрпрызам”

Нашы шаноўныя аматары квэстаў і іншых інтэлектуальных спаборніцтваў! Спецыяльна для вас мы падрыхтавалі невялікі...

Раённы велапрабег адбыўся

Старт велапрабегу, які прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, быў дадзены ў Парку Перамогі горада...

Запрашаем у велапрабег па месцах баявой славы

19-20 чэрвеня 2021 года адбудзецца велапрабег, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Маршрут велавандроўкі...

Віталь Воранаў з падарункамі музеюЗ 2017 года на Глыбоччыне праводзіцца міжнародны фестываль «Дударскі рэй». Гэта ўнікальнае дзейства накіравана на адраджэнне і папулярызацыю старадаўняга беларускага народнага інструмента - дуды. Музей прыняў актыўны ўдзел у правядзенні гэтага свята, падрыхтаваўшы выставу "Вялікапольскія дуды ў ХХІ стагоддзі".
У 2018 годзе ў рамках фестывалю ў музеі адбылася выстава "Славацкія дуды ў ХХІ стагоддзі", на якой былі прадстаўлены шматлікія фота і відэаматэрыялы пра дударскія фэсты ў Славакіі, а таксама гучалі беларуская дуда і славацкая гайда.

У 2020 годзе фестываль прайшоў у онлайн фармаце, і ўсе карыстальнікі інтэрнэту змаглі ацаніць эксклюзіўнасць дадзенага мерапрыемства. Дзякуючы нашаму земляку і ініцыятару фестывалю Віталю Воранаву, на днях у музеі з'явіліся новыя ўнікальныя экспанаты. Самым яркім з іх стала дакладная копія глыбоцкай дуды, зробленая майстрам Сяргеем Чубрыкам. Арыгінал, датаваны 1849 годам, захоўваецца ў Нацыянальным музеі Літвы.

Акрамя копіі глыбоцкай дуды ў музеі з'явілася арыгінальная акарына (майстар Валерый Зінкевіч), а таксама дудачка - праца італьянскага майстра Рока Меліса (такія дудачкі ствараліся і беларускімі майстрамі). Глыбоцкая дуда істотна ўпрыгожыла тэматычную вітрыну, прысвечаную заснавальніку беларускага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму, у трупе якога на дудзе граў Адам Шульга.