Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Дарогамі памяці

26 сакавіка каля помніка на месцы магілы вязняў пліскага гета было шматлюдна: навучэнцы і настаўнікі Пліскай дзіцячы сад...

Вынікі I тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Вось і скончыўся тэрмін падачы адказаў на пытанні першага тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, а гэта...

Да 80-годдзя раёна

У год юбілею раёна ў школах горада прайшла лекцыя "Глыбоцкі раён: 80 гадоў гісторыі ў падзеях і асобах». На гэтым музейным...

Музейная студыя «Сустрэчы ў стылі nostalgie»

У гэтым годзе ў нашым музеі з'явіўся новы кірунак у працы - пры музеі была створана і пачала працу музейная студыя...

Новая выстава ў музеі

12 сакавіка 2020 года ў музеі адкрылася незвычайная выстава з інтрыгуючай назвай "Дамскія штучкі", на якой экспануюцца...

Падарунак глыбачанам ад прадстаўнікоў роду КорсакаўКожны год на “Вішнёвы фестываль” прыязджаюць госці з розных куткоў нашай краіны, а таксама госці з далёкага і блізкага замежжа. Асабліва людна ў гэтыя дні ў музеі. Нават тыя, хто ўжо раней знаёміўся з экспазіцыяй музея, зноў прыходзяць да нас, і шмат хто не з пустымі рукамі. Гэты фестываль не стаў выключэннем.

Медаль Амерыканскага біяграфічнага інстытута, уручаная Барысу Кіту пасля занясення яго імя ў залу славыНаш даўні сябар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар Майсяёнак Андрэй Георгіевіч перадаў музею некаторыя ўнікальныя прадметы з архіва вядомага навукоўца ў галіне астранаўтыкі, заслужанага прафесара Мэрылендскага ўніверсітэта (ЗША), старэйшага члена Амерыканскага таварыства астранаўтыкі, ганаровага члена Брытанскага міжпланетнага грамадства, члена камітэта міжнароднай Акадэміі астранаўтыкі (Парыж) Барыса Кіта. Асабістыя рэчы вучонага былі перададзеныя нашаму музею не выпадкова - Барыс Кіт называў горад Глыбокае сваёй другой радзімай. Справа ў тым, што ў гады нямецкай акупацыі Барыс Кіт працаваў настаўнікам матэматыкі ў Паставах. Па падазрэнні ў сувязях з партызанамі ён быў арыштаваны гестапа і адпраўлены ў Глыбоцкую турму, дзе кожны дзень чакаў расстрэлу. Дзень вызвалення з турмы ён потым называў днём свайго другога нараджэння.

Кніга А.Майсяёнка "55 год у нутрыцыялогіі"Прэзентаваў Андрэй Майсяёнак нашаму музею і сваю кнігу «55 гадоў у нутрыцыялогіі». Гэта праца была падрыхтаваны нашым земляком-навукоўцам да свайго 75-годдзя. Кніга з дароўным надпісам зойме ганаровае месца сярод экспанатаў нашага музея.

Кніга Тадэуша Даленга-Мастовіча "Прафесар Вільчур" (1939 г)Унікальны падарунак паднеслі жыхарам Глыбокага ў дні фестывалю нашы даўнія госці з Польшчы, прадстаўнікі знакамітай сям'і Корсакаў. Яны перадалі музею рарытэтнае выданне, кнігу нашага земляка Тадэвуша Даленга-Мастовіча «Прафесар Вільчур». Гэты твор з'яўляецца працягам папулярнага ў той час у Польшчы рамана «Знахар». Прыжыццёвае выданне, якое з'яўлялася ўласнасцю адной з бібліятэк Львова, сёння прывезена на радзіму пісьменніка і перададзена ў экспазіцыю нашага музея.

Ад імя ўсіх глыбачан мы дзякуем нашых сяброў за падарункі, якія папоўнілі фонды музея. Спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва!