Музей вёскі Шоці

Супрацоўнікі музея нядаўна пабывалі ў творчай камандзіроўцы. Даведаўшыся пра тое, што ў вёсцы Шоці намаганнямі...

Візіт пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Глыбоцкі раён

Штогод 4 лістапада грамадзяне Італіі адзначаюць Дзень нацыянальнага адзінства і Узброеных Сіл – свята, прысвечанае...

Незвычайная знаходка

Стала ўжо добрай традыцыяй, калі знойдзеныя на гарышчах старых дамоў ці на прасторах інтэрнэт-аўкцыёнаў прадметы...

Запрашаем на выставу!

З 15 кастрычніка па 28 лістапада 2020 года ў музеі будзе працаваць інтэрактыўная выстава казак. Запрашаем усіх ад “мала да...

«Дарога памяці»

У верасні 2019 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праходзіла акцыя памяці «Во славу общей Победы», прысвечаная 75-годдзю...

У музеі працуе выстава "Аграном з Летнікаў"

У кастрычніку - лістападзе 2020 года ў нашым музеі працуе незвычайная выстава “Аграном з Летнікаў”, прысвечаная 130-годдзю...

Пытанні IV тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Падыходзіць да фінішу гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, які на працягу апошніх месяцаў...

Вывучэнне пытання на месцыУ адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай усталяваць памятны знак або крыж на месцы масавага знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірных жыхароў вёсак Рабчонкі, Лабецкія, Блудовікі, Смалеўшчына сучаснага Полацкага раёна ў маі 1944 года.
Па ўспамінах жанчыны, якая звярнулася да улад, страшная трагедыя адбылася ў вёсцы Шарагі Глыбоцкага раёна 8 мая 1944 года. Фашысты масава зганялі людзей з бліжэйшых вёсак на чыгуначную станцыю для адпраўкі ў Германію. Маладых і здаровых канваіравалі ў Зябкі, а старых і дзяцей сабралі ў трох адрынах вёскі Шарагі і спалілі. Пра гэту падзею не раз успамінаў бацька Ганны Дзмітрыеўны. Калі, ужо пасля вайны, ён з дачкой ездзіў з Рабчонкаў у Празарокі, то заўсёды спыняўся ў гэтым памятным месцы і доўга плакаў. Бо ў гэтай вёсцы фашысты спалілі яго першую сям'ю - жонку і пяць яго дзяцей.
Ганна Дзмітрыеўна выразна памятае, як аднойчы ў іх доме сабраліся старэйшыя жыхары вёскі і паспрабавалі ўспомніць тых землякоў, якіх знішчылі фашысты ў Шарагах. Налічылі больш за 150 чалавек.
Фрагмент старой карты з указаннем населенага пунктаДля разгляду звароту на месца трагедыі выехалі прадстаўнікі мясцовых органаў улады (старшыня Празарокскага сельскага выканаўчага камітэта Міхайлоўская І.І., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Карніловіч Л.Ф.), навуковы супрацоўнік музея Хайноўскі А.В., благачынны Глыбоцкага благачыння протаіерэй Міхаіл Ізаітка. Рашалася пытанне магчымасці ўстаноўкі памятнага крыжа на месцы трагедыі. Цяжкасць вызначэння гэтага месца заключалася ў тым, што населены пункт Шарагі быў зняты з рэгістрацыі яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў. За паўстагоддзя тэрыторыя былой вёскі страціла ўсе прыкметы населенага пункта. Яе землі былі ўведзены ў шматгадовы сельскагаспадарчы абарот, што згладзіла ўсе прыкметы беларускай вёскі. Агульнымі намаганнямі месца для ўстаноўкі памятнага знака было вызначана і ў бліжэйшы час крыж будзе ўсталяваны!