Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Месца пошуку затопленнага савецкага танка на старой польскай карце8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па выяўленні затопленага савецкага танка. Вывучыўшы накірунак руху баявых частак 1-га танкавага корпуса па дадзенай тэрыторыі, узброіўшыся старой картай Генеральнага штаба і загрузіўшы ў навігатар даваенную польскую тапаграфічную карту 1933 года, мы адправіліся вывучаць мясцовасць. Першачарговай задачай было адшукаць балоцістае топкае месца ў накірунку, паказаным Вячаславам Іванавічам Тумчонкам. Пасля выяўлення дадзенага месца музейшчыкі збіраліся выкарыстаць спецыяльнае абсталяванне для вызначэння наяўнасці вялікай колькасці металу. На жаль, абсталяванне выкарыстаць не давялося, паколькі пошукі забалочанага месцы ў вызначаным раёне не ўвянчаліся поспехам.

У часопісе баявых дзеянняў 1-га танкавага корпуса ёсць запiс аб тым, што 1 ліпеня 1944 года 117-я танкавая брыгада авалодала мястэчкам Пліса і працягвала наступленне на Глыбокае. З прычыны таго, што праціўнік падарваў мост на рацэ Мнюта, брыгадзе прыйшлося шукаць брод у накірунку Тушына-Сукліна. У ходзе баёў за мястэчка Пліса брыгада страціла 7 баявых машын (згарэла 5 танкаў Т-34, падбіты 2 танкі).

Лясны масіў, які размясціўся пры старой дарозе Пліса-Тушына паміж рэкамі Мнюта і Кабыліца, быў старанна вывучаны намі:

Шкада, але версія пра затоплены савецкі танк так і не пацвердзілася. Магчыма, Вячаслаў Іванавіч проста пераблытаў месца, расказаўшы нам пра той танк, які пасля вайны доўгі час стаяў на выездзе з Плісы ў накірунку г.п. Падсвілле. Аб гэтым падбітым савецкім танку ўспамінаюць многія старажылы, успамінае пра яго і Валерый Васільевіч Дудзько з г.п. Падсвілле ў сваім лісце рэдакцыі газеты “Веснік Глыбоччыны”:

У 50-я гады мінулага стагоддзя недалёка ад старой дарогі (грунтовай), якая вяла з раённага цэнтра Падсвілле ў Плісу, амаль адразу, як мінуеш пад'ём у сасновым пералеску і выедзеш на адкрытае месца (прыкладна 1,5 км ад Плісы) з правага боку ад дарогі ў нязначна забалочанай пойме стаяў танк. Упершыню я ўбачыў яго, калі ехаў у піянерскі лагер, які адкрыўся ў летні час у Падсвіллі і меў статус абласнога (на той час Полацкай вобласці). Гэта было ў 1950 годзе, я на той перыяд вучыўся ў пятым класе Празароцкай сярэдняй школы.
Улічваючы набыты ў далейшым жыццёвы вопыт і тыя веды, якія прыйшлі да мяне значна пазней, мяркую, што па знешнім выглядзе (корпус, вежа, калібр) танк падобны на савецкі сярэдні танк "Т-34" ранніх мадыфікацый. Бачыў я яго потым і ў 1951 годзе і пазней, але калі яго забралі, дакладна не ведаю. У канцы пяцідзесятых, пачатку шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя па расказах жыхароў Плісы і навакольных вёсак я неаднаразова чуў сцвярджэнне аб тым, што танк, пра які ідзе гаворка, быў падбіты артылерыйскім агнём процітанкавых гармат ворага, якія размяшчаліся ў заходнім накірунку руху савецкага танка.
Не маю права сцвярджаць, што ўсё было менавіта так, але такія размовы вяліся тады паўсюдна і, па ўсёй верагоднасці, не былі безпадстаўнымі. На вялікі жаль, амаль нікога з тых, хто расказваў мне пра ўсё, што звязана з гэтым танкам, да цяперашняга часу не засталося ў жывых. Але я ўпэўнены, што ёсць у Пліскім сельсавеце людзі, якія бачылі танк і ведаюць хаця б нешта пра лёс самой баявой машыны і яго экіпажа, пра тое, што адбывалася ў гарачым ліпені 1944 года ў нашым раёне.