"Прыгожае ў прыгожым"
У Міжнародны жаночы дзень наш музей стаў удзельнікам рэспубліканскай акцыі "Прыгожае ў прыгожым", якая прадставіла цудоўнай палове чалавецтва права на льготнае наведванне музейнай экспазіцыі і дзеючых выстаў.
Аднымі з тых, хто скарыстаўся прадстаўленай магчымасцю, сталі супрацоўніцы падатковай службы раёна, якія наведалі выставу "Віцебская акварэль". Было прыкметна, што творы выдатных айчынных акварэлістаў пакінулі незгладжальны водгук у сэрцах нашых наведвальніц і дапамаглі зрабіць цудоўны жаночы дзень яшчэ прыгажэйшым.
(9 сакавіка 2026 года)




















