Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Мікалай РэрыхВыстава карцін Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха "Прыстанак святла" праходзіць ў нашым музеі. Рэпрадукцыі твораў выдатнага мастака прадставілі для экспанавання супрацоўнікі РГА "Беларускі фонд Рэрыхаў".

Творчасць Мікалай Рэрыха - выключная з'ява ў гісторыі сусветнага мастацтва. Яго мастацкія палотны прывабныя своеасаблівасцю тэм і сюжэтаў, іх паэтычнасцю і таемнасцю, свабодай мыслення і глыбокай сімволікай. Арыгінальныя творы мастака, а іх звыш сямі тысяч палотнаў, разляцеліся па ўсім свеце і знаходзяцца як ў шматлікіх дзяржаўных музеях, так і ў прыватных калекцыях. Самая вялікая калекцыя карцін знаходзіцца ў Маскве ў Міжнародным цэнтры Рэрыхаў.

"І мы не баімся". 1922"І мы бачым".1922"І мы працуем".1922

Сёння жыхары і госці нашага горада атрымалі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю таленавітага мастака Мікалая Рэрыха. Мы запрашаем вас наведаць выставу, якая будзе працаваць да 10 красавіка 2023 года.