Пятыя дзіцячыя партызанскія чытанні
23 снежня ў Бягомльскім музеі народнай славы адбыліся V дзіцячыя партызанскія чытанні, прымеркаваныя да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і вызваленні партызанамі гарадскога пасёлка Бягомль ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У ходзе чытанняў былі заслуханы выступленні навучэнцаў школ Докшыцкага, Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў. У рэжыме анлайн да дзяцей з Беларусі далучыліся школьнікі Дзмітрыеўскага раёна Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Выступленні дзяцей, якія прагучалі на мерапрыемстве, закранулі тэмы партызанскага руху на тэрыторыі Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай партызанскіх зон, генацыду беларускага народа, вызвалення населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іншыя аспекты, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
У чытаннях прынялі ўдзел вучні сярэдняй школы №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога. Пятрага Уладзіслаў рассказаў прысутным пра ўклад доследнага канструктарскага бюро Сухога ў Перамогу (навуковы кіраўнік - настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Рабіза Наталля Аляксандраўна). Рабкоўскі Аркадзь выступіў з рассказам пра карныя аперацыі, праведзеныя супраць мірнага насельніцтва Глыбоцкага раёна (навуковы кіраўнік – старшы навуковы супрацоўнік музея Хайноўскі Аляксандр Вітальвіч).
Па матэрыялах IV дзіцячых партызанскіх чытанняў быў падрыхтаваны зборнік артыкулаў "Партызанскі архіў", у якім апублікавана даследчая праца "Шарагі: вёска з лёсам Шунеўкі" навучэнца сярэдняй школы №1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога Мядзельца Станіслава.
(23 снежня 2025 года)






















