Вынікі ІІІ тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго...

Гарадскі квэст “Тайны вішнёвай квецені”

Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы...

«Беларусь памятае»

З чарговай выставай пазнаёміліся глыбачане і госці нашага горада на раённым свяце "Квітней, Глыбоччына». На цэнтральнай...

Велапрабег #ровар.by

Яшчэ не паспелі сціхнуць эмоцыі ад прайшоўшага ў горадзе квэста «Наперад у мінулае», як ужо на наступны дзень моладзь...

Гарадскі квэст “Наперад у мінулае”

Нядзельным днём 28 чэрвеня многiя глыбачане маглі бачыць незвычайную карціну: не звяртаючы ўвагу на спякоту і...

Пытанні ІІІ-га тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Паважаныя знаўцы гісторыі сваёй малой радзімы! ...

Акцыя "Свечка Памяці"

Акцыя "Свечка Памяці" прайшла ў нашым горадзе 22 чэрвеня 2020 года. У Парку Перамогі на жалобную цырымонію сабраліся ўсе,...

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”. Падбадзёрваем усіх, хто ўжо паўдзельнічаў у першым туры і спадзяёмся ўбачыць сярод нашых “марафонцаў” новыя імёны.
Нагадваем, што ўдзельнічаць у віктарыне могуць навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна, студэнцкая і працоўная моладзь ва ўзросце да 31-го года, а вынікі, адпаведна, будуць падведзены ў дзвюх узроставых намінацыях: 14-18 гадоў і 19-31 год.
Просім вас уважліва чытаць пытанні, адказы фармуляваць дакладна і сцісла, па-магчымасці, указваць крыніцы інфармацыі. Пераможцам тура стане той, хто дасць найбольшую колькасць правільных адказаў у найбольш кароткі тэрмін.

А зараз да вашай увагі пытанні II тура, які па-ранейшаму змяшчае 15 пытанняў, згрупаваных у пяці блоках:

1. Першая гістарычная манаграфія пра Глыбокае, выдадзеная ў 1935 годзе даследчыкам Отанам Гедэманам, утрымлівае даволі цікавыя звесткі пра рэлігійнае жыццё нашага горада. Сярод іншага, у ёй згадваецца і пра першы каталіцкі касцёл, пабудаваны ў Глыбокім.

a) Укажыце назву, пад якой вядомы гэты касцёл.

b) Хто з’яўляецца яго фундатарам?

c) Да якога кірунку хрысціянства належаў храм, узведзены ў Глыбокім у канцы XVI стагоддзя Крыштафам Зяновічам?

2. У адной з залаў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея на дыяраме адлюстраваны фальварак, большая частка пабудоў якога захавалася да нашага часу. Экспануецца ў музеі і прадукцыя, якая выраблялася раней у гэтым фальварку.

a) У якім населеным пункце знаходзіўся гэты фальварак?

b) Якая прадукцыя маецца на ўвазе?

c) Назавіце шляхецкі род, прадстаўнікі якога былі апошнімі ўладальнікамі дадзенага фальварку.

3. У прадмове да адной са сваіх кніг наш зямляк даў наступнае вобразнае вызначэнне: “Гісторыя – гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народу”.

a) Хто з ураджэнцаў Глыбоччыны маецца на ўвазе?

b) Укажыце псеўданім аўтара, пад якім выйшаў з друку гэты твор.

c) Праз 14 гадоў пасля выдання вышэйазначанай кнігі, яе аўтар у іншай сваёй працы абгрунтаваў неабходнасць увядзення ва ўжытак новай саманазвы беларускага народа і новай назвы краіны. Якія назвы народа і краіны ён прапанаваў?

4. Многія вуліцы горада Глыбокае мянялі свае назвы па некалькі разоў: адну назву яны мелі ў пачатку XX стагоддзя, другую – у 1920 – 1930-я гады (“за польскім часам”) і зусім іншую зараз. Укажыце, пад якімі афіцыйнымі назвамі былі вядомы ў пачатку XX стагоддзя, і пад якімі ў 1920 – 1930-я гады, наступныя глыбоцкія вуліцы:

a) вул. Фрыдрыха Энгельса. 

b) вул. Максіма Горкага. 

c) вул. Маскоўская.

5. Беларускі вучоны-географ В. А. Жучкевіч у сваім “Кароткім тапанімічным слоўніку Беларусі” тлумачыць паходжанне назваў многіх населеных пунктаў нашай краіны. Паспрабуйце вызначыць вёскі Глыбоцкага раёна па тых тлумачэннях, што падае ў сваёй працы прафесар Жучкевіч.

a) Назва паходзіць ад тэрміна, што абазначае поле, узаранае восенню для вясенняй сяўбы ярыны.

b) Назва паходзіць ад слова, пад якім разумеюць адрэзак ракі без расліннасці, або спакойны ўчастак ракі ці вадаёма з роўным дном.

c) У аснове назвы ляжыць тэрмін, які абазначае дарогу праз забалочанае месца, вымашчаную бярвёнамі, галлём.

   Паважаныя ўдзельнікі віктарыны, адказы на пытанні другога тура дасылайце да 18 мая ўключна. Свае адказы вы можаце дасылаць на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., або па пошце на адрас 211800, г. Глыбокае, вул. Энгельса, 24, ці перадаваць асабіста. Не забудзьце ўказаць свае імя, прозвішча, адрас, кантактны тэлефон, школу, клас ці месца працы, пасаду, узрост.

   Жадаем вам поспехаў!