Музей вёскі Шоці

Супрацоўнікі музея нядаўна пабывалі ў творчай камандзіроўцы. Даведаўшыся пра тое, што ў вёсцы Шоці намаганнямі...

Візіт пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Глыбоцкі раён

Штогод 4 лістапада грамадзяне Італіі адзначаюць Дзень нацыянальнага адзінства і Узброеных Сіл – свята, прысвечанае...

Незвычайная знаходка

Стала ўжо добрай традыцыяй, калі знойдзеныя на гарышчах старых дамоў ці на прасторах інтэрнэт-аўкцыёнаў прадметы...

Запрашаем на выставу!

З 15 кастрычніка па 28 лістапада 2020 года ў музеі будзе працаваць інтэрактыўная выстава казак. Запрашаем усіх ад “мала да...

«Дарога памяці»

У верасні 2019 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праходзіла акцыя памяці «Во славу общей Победы», прысвечаная 75-годдзю...

У музеі працуе выстава "Аграном з Летнікаў"

У кастрычніку - лістападзе 2020 года ў нашым музеі працуе незвычайная выстава “Аграном з Летнікаў”, прысвечаная 130-годдзю...

Пытанні IV тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Падыходзіць да фінішу гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, які на працягу апошніх месяцаў...

Паважаныя знаўцы гісторыі сваёй малой радзімы!

Працягваем гістарычны квіз-марафон «Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты». Нагадваем Вам пра тое, што ў віктарыне могуць прыняць удзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна, студэнцкая і працоўная моладзь ва ўзросце да 31-га года. Пераможцам тура стане той, хто дасць найбольшую колькасць правільных адказаў у найбольш кароткі тэрмін. Вынікі будуць падведзены ў дзвюх узроставых намінацыях: 14-18 гадоў і 19-31 год.

Пытанні ІІІ тура квіз-марафону

У рамане беларускага пісьменніка, ураджэнца Дзісенскага павета змешчана апісанне публічнага пакарання смерцю, якое сапраўды мела месца ў Глыбокім: “Акупацыйныя ўлады ў расклееных па ўсім гарадку аб’явах сцвярджаюць, што асуджаны … займаўся забойствам, дыверсіямі і шпіянажам. … Кола паліцэйскіх і шпалеры жандараў расступіліся і, прапусціўшы да шыбеніцы машыны, зноў самкнуліся. У першай машыне расчыніліся дзверцы, з яе крытага кузава вылезла чацвёра паліцэйскіх. Яны вывелі з машыны чалавека са звязанымі рукамі. Гэта быў шыракаплечы, зусім малады юнак…”

  1.  Укажыце імя пісьменніка і назву рамана.
  2. У якім годзе ў Глыбокім адбылася апісаная ў кнізе падзея?
  3. Назавіце імя пакаранага смерцю чалавека.

Вызваленне ад гітлераўскіх захопнікаў далося Глыбокаму дарагой цаной – многія вуліцы горада былі зруйнаваны амаль цалкам. Адной з пабудоў, якой пашанцавала ўцалець, быў трохпавярховы жылы дом, пабудаваны ў 1920-я гады.

  1. Якая ўстанова адукацыі размяшчалася ў гэтым будынку з 1944 па 1955 год?
  2. Як называлася падпольная патрыятычная моладзевая арганізацыя, што дзейнічала ў Глыбокім сярод навучэнцаў гэтай установы ў 1945-1947 гадах?
  3. Назавіце беларускую паэтэсу, члена Саюза пісьменнікаў СССР, якая ў 1946-1948 гадах вучылася ў дадзенай установе.

Карпатлівая праца археолагаў дазваляе нам лепш спазнаць старажытную гісторыю нашай зямлі. Археалагічныя даследаванні на Глыбоччыне ў розны час праводзілі Ф. В. Пакроўскі, Я. Драздовіч, У. Галубовіч, Л. У. Дучыц, Э. М. Зайкоўскі і іншыя.

  1. Укажыце назву вёскі Глыбоцкага раёна ў ваколіцах якой у канцы XVIII стагоддзя праводзіліся адны з першых у гісторыі Беларусі дакументальна зафіксаваныя археалагічныя раскопкі.
  2. Назавіце беларускага археолага, які ў 1965 годзе знайшоў каля адной з вёсак Узрэцкага с/с манетна-рэчавы скарб XI стагоддзя.
  3. Каля якой вёскі знаходзіцца самае вялікае скапленне курганоў на Глыбоччыне (каля 300 насыпаў)?

У сярэдзіне 1920-х гадоў у Глыбокім у раёне сучасных вуліц Вольнай і Камсамольскай былі пабудаваны шэсць аднатыпных драўляных дамоў, прызначаных для пражывання чыноўнікаў павятовай адміністрацыі. Нягледзячы на тое, што яны не захавалі свой першапачатковы выгляд, большасць з іх да гэтага часу нясе рысы вельмі цікавага архітэктурнага стылю.

  1. Як называецца гэты архітэктурны стыль?
  2. Укажыце імя архітэктара, па праекту якога былі ўзведзены згаданыя будынкі.
  3. Назавіце ўраджэнца Глыбоччыны, жыльца аднаго з гэтых дамоў – аўтара шматлікіх краязнаўчых фатаграфій з жыцця Глыбокага 1920 – 1930-х гадоў.

У 1613 годзе ў Амстэрдаме была надрукавана карта Вялікага княства Літоўскага, створаная пад кіраўніцтвам мастака і гравёра Тамаша Макоўскага. Гэта карта, выдадзеная па ініцыятыве і за кошт дзяржаўнага дзеяча і мецэната Мікалая Крыштафа Радзівіла “Сіроткі”, стала першай буйнамаштабнай картай нашай старажытнай дзяржавы і адрознівалася ад ранейшых работ даволі высокай ступенню дакладнасці.

  1. Пералічыце населеныя пункты Глыбоцкага раёна, адлюстраваныя на гэтай карце.
  2. Назавіце аўтара геаграфічнай карты, на якой упершыню было абазначана Глыбокае.
  3. У якіх населеных пунктах Глыбоччыны, згодна Генеральнай карце Мінскай губерні 1821 года, знаходзіліся паштовыя станцыі павятовай паштовай дарогі?

Адказы на пытанні трэцяга тура прымаюцца да 27 ліпеня ўключна. Жадаем вам поспехаў!