Чарговы велапрабег адбыўся!

Пра вёску Мосар як глыбачане, так і госці нашага раёна ведаюць не па чутках. Гэты населены пункт штогод наведваюць...

«Беларусь. Глыбоччына. Радзіма. Нам ёсць чым ганарыцца!»

15 верасня 2021 года, напярэдадні Дня народнага яднання, у музеі прайшла гістарычная гадзіна пад назвай «Беларусь....

17 верасня ў Беларусі будзе адзначацца Дзень народнага адзінства

У адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 года № 206 у Беларусі заснавана дзяржаўнае свята Дзень...

Запрашаем на велапрабег Глыбокае-Мосар

...

Успамінаючы Афганістан

У апошнія тыдні ўвага ўсяго свету прыкавана да падзей, што развіваюцца ў Афганістане. У Беларусі да іх ставяцца...

Агульная вайна. Агульная памяць.

Новы выставачны праект, заснаваны на фотаматэрыялах з калекцыі Нацыянальнага музея гісторыі Украіны ў Другой...

136 старонак гісторыі, праўды і болю...

20 жніўня 2021 года ў Глыбокім прайшоў Дзень памяці. У гэты дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя...

Старт велапрабегу, які прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, быў дадзены ў Парку Перамогі горада Глыбокае. Менавіта адсюль адправіліся веласіпедысты ў двухдзённае падарожжа па месцах баявой славы і народнай памяці. На маршрут выйшла моладзь Глыбоччыны, лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў нашага раёна.

На старце«Каб памяталі» - так назвалі новы веласіпедны маршрут яго арганізатары. Для ўдзельнікаў гэта было выпрабаванне на вынослівасць не толькі кіламетрамі (бо працягласць дарог склала 148 кіламетраў), але і небывалай спякотай. Многім удзельнікам яшчэ доўга не забыцца цяжкіх кіламетраў веламаршрута гарачага чэрвеня 2021-га...

Глыбокае - Падсвілле. Лясная дарога праз Чорны ручай - выратаванне ад пякучага сонца. Прыпынак каля брацкай магілы савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Глыбоцкага раёна і доўгачаканы адпачынак, які суправаджаецца расказам старэйшага навуковага супрацоўніка музея Аляксандра Хайноўскага.

Ля брацкай магілы г.п. ПадсвіллеПадсвілле - Перавоз. Пераезд да ваеннай пераправы праз раку Шоша нагадваў баявыя дзеянні. Толькі, на шчасце, у наш мірны час гэта была барацьба з знясільваючым сонцам і хмарамі надакучлівых насякомых. Аб тым, што давялося вытрымаць нашым вызваліцелям у гарачыя дні чэрвеня 1944-га года, вызваляючы раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (на той момант гэта была тэрыторыя Пліскага раёна), даведаліся велавандроўнікі з апавядання навуковага супрацоўніка падчас чарговага прывалу.

У Галубіцкай пушчыГалубіцкая пушча па гэты дзень захоўвае памяць пра партызан, іх баявым мінулым, доблесці і адвазе. Курган Славы на рацэ Шоша, абеліск у гонар партызанскай брыгады імя Суворава ў лясным масіве, партызанскія траншэі лініі абароны - аб'екты, якія наведалі вандроўнікі падчас велапрабегу.

І вось нарэшце доўгачаканая Івесь. Тут размясціўся лагер удзельнікаў прабегу, дзе іх чакалі сытны абед-вячэра і начлег. На мемарыяльным комплексе "Прарыў"Але выпрабаванні кіламетрамі і спякотай самыя трывалыя вырашылі працягнуць - сімвалічная назва маршруту "Каб памяталі" не давала ім спакою. Пасля кароткага адпачынку моладзь Глыбоччыны адправілася на мемарыяльны комплекс «Прарыў». Гадзіну з невялікім падарожжа па тэрыторыі Ушацкага раёна і вось яна, фінальная кропка велапрабегу - мемарыяльны комплекс «Прарыў». Пасля экскурсіі па мемарыяле і непрацяглага адпачынку ля скульптурнай кампазіцыі «Апошні прывал», усе дружна адправіліся да лагера на беразе возера Івесь. І хоць апошнія кіламетры першага дня падарожжаў даваліся з неймавернай цяжкасцю, усе разумелі, што наперадзе іх чакае прыемны адпачынак ля вогнішча і шчырыя гутаркі.

Шлях дадому на наступны дзень не здаваўся такім ужо цярністым - ад спёкі ратавалі любімыя азёры Івесь, Доўгае, Акунёва...

 На беразе возера Івесь"Апошні прывал"Маршрут на 148 км пройдзены !!!На маршруце