Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Фрагменты польскіх надмагільных крыжоў, знойдзенныя ў Глыбокім4 лістапада 2019 года падчас рамонтных работ будынка штаба вайсковай часткі ВК-13 былі знойдзеныя фрагменты надмагільных крыжоў, пахаваных у гэтым месцы польскіх жаўнераў. Некаторыя надпісы на крыжах паддаюцца прачытанню і дазваляюць сцвярджаць пра час пахавання вайскоўцаў. З усіх знойдзеных фрагментаў дата пахавання захавалася толькі на двух: 1920 i 1922 год. Па форме яны падобныя на крыжы, што да нядаўняга часу знаходзіліся на польскіх вайсковых могілках Глыбоччыны, напрыклад, на гарадскіх могілках па вуліцы М. Горкага.

Фрагмент крыжа з надпісамПераважная большасць магіл польскіх жаўнераў на гарадскіх могілках «Копцёўка» датуецца 1920 годам і звязана з падзеямі савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў. 4 ліпеня 1920 года ўдарная групоўка Заходняга фронту Чырвонай арміі перайшла ў наступленне, якое паспяхова развівала на тэрыторыі Глыбоччыны. Часткі 15-й арміі (4-я, 11-я, 15-я, 33-я і 54-я стралковыя дывізіі) пасля ўпартых баёў нанеслі паражэнне польскім войскам, адкінуўшы іх на Глыбокае. Пры прарыве польскіх умацаванняў у паласе 33-й стралковай дывізіі Чырвоная армія ўпершыню выкарыстала трафейныя танкі. 5 ліпеня Глыбокае было ўзята кавалерыйскай групай 15-й арміі.
Пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскай мірнай дамовы тэрыторыя Глыбоччыны ўвайшла ў склад II Рэчы Паспалітай. У 1924 годзе для абароны ўсходняй мяжы краіны ад пранікнення шпіёнаў, тэрарыстаў і іншых узброеных дыверсійных атрадаў, якія засылаліся савецкімі спецслужбамі і быў створаны Корпус аховы памежжа (КАП).

Фрагмент крыжа з надпісамУ Глыбокім, ці правільней сказаць у Беразвеччы, размясціўся полк КАП «Глыбокае», які ўваходзіў у склад памежнай брыгады «Вільня». У склад палка ўваходзілі батальён і кавалерыйскі эскадрон KАП «Падсвілле», а таксама батальён і кавалерыйскі эскадрон KАП «Лужкі». З вясны 1937 гада, пасля расфарміравання брыгады «Вільня», полк перайшоў у непасрэднае падпарадкаванне камандуючага Корпусам аховы памежжа. У яго склад дадаткова былі ўключаныя батальён КАП «Слабодкa», кавалерыйскі эскадрон КАП «Друя», а таксама зноў сфармаваны запасны батальён «Беразвеч». У палку служыла нямала жыхароў бліжэйшых паветаў Віленскага ваяводства. У 1939 годзе полк КАП «Глыбокае» ахоўваў участак польска-савецкай мяжы працягласцю 164 км 450 м.

Крыжы, знойдзеныя ў Беразвеччы, выкарыстоўваліся як будаўнічы матэрыял для залівання ганка будынка. Будынак штаба вайсковай частцы ўзводзіўся ў пачатку 1960-х гг., хутчэй за ўсё, пасля знішчэнне Беразвецкага храма, і, магчыма, з цэглы гэтай святыні.

Фрагмент карты з указаннем месцазнаходжання могільнікаПольскія ваенныя могілкі ў Глыбокім (фота 2017 года)Як сцвярджае польскі даследчык даўніны Яўгеніюш Забела ў сваёй кнізе «Беразвечча на службе Бога і ва ўладзе дэманаў», польскія салдацкія могілкі з 1920-га года знаходзілася насупраць манастыра і былі знішчаны ў канцы 1960-х гадоў, а на іх месцы было пабудавана некалькі жылых дамоў. Яго звесткі пацвярджаюць і польскія карты 1920-30-х гадоў. На іх, справа ад дарогі з Глыбокага на Шаркаўшчыну, насупраць манастырскіх пабудоў нанесены могілкі. Прычым, на больш ранніх картах часоў Расійскай імперыі гэтыя могілкі не пазначаны. А значыць, можна меркаваць, што яны з'явілася як палкавыя, пасля таго, як у Беразвеччы размясціўся КАП «Глыбокае». Хутчэй за ўсё, на іх праводзіліся пахаванні забітых памежнікаў, а таксама былі пахаваныя салдаты, якія загінулі ў час савецка-польскай вайны 1919 - 1921 гадоў.

Пасля вывучэння знойдзеных фрагментаў крыжоў і занясення імёнаў загінуўшых і пахаваных на нашай зямлі польскіх салдат у спісы, яны будуць перавезены на адзін з польскіх вайсковых могільнікаў Глыбоччыны.