"Спас - усяго прыпас"
16 жніўня ў нашым горадзе прайшло раённае спартыўна-мастацкае свята "Здароўе - гэта каштоўнасць і багацце", да якога супрацоўнікамі музея быў падрыхтаваны этнаграфічны лабірынт "Спас - усяго прыпас". Мерапрыемства тэматычна было звязана са старажытным святам Мядовы Спас. Лічылася, што менавіта да гэтага дня мёд у вуллях спее да поўнай гатоўнасці і яго можна збіраць.
У аснову этнаграфічнага лабірынта ўвайшлі музейныя прадметы, звязаныя з традыцыйным зборам мёду. Экспазіцыя была падмацавана інтэлектуальнай гульнёй, якая аказалася не такой ужо і простай. Госці свята разгадвалі таямніцы старажытных прадметаў, даведваліся нешта новае і ўспаміналі мінулае.
(17 жніўня 2026 года)





















