Сучасныя тэхналогіі на службе гісторыі
У нашым музеі з'явіўся новы прыемны бонус для індывідуальных наведвальнікаў – QR-коды. З іх дапамогай любы ахвочы на сваім смартфоне зможа атрымаць значна больш карыснай інфармацыі аб музейных экспанатах, гістарычных падзеях рэгіёна, а таксама ўбачыць кадры кінахронікі, звязаныя з тэматычнымі блокамі музейнай экспазіцыі. На сённяшні дзень у экспазіцыі размешчаны восем QR-кодаў, але на гэтым праца не спынілася, з часам іх стане значна больш.
Мы спадзяёмся, што нават тыя, хто раней наведваў наш музей, змогуць з дапамогай сучасных тэхналогій па-новаму паглядзець на музейныя экспанаты. Прыходзьце - не пашкадуеце!