Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы выстаўкі лялек, адбылася творчая сустрэча з членамі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Беларускі тэатр “Лялька”.
Мастацкі кіраўнік тэатра Дар'я Зімніцкая, а таксама майстры сцэны Валерый Зімніцкі, Вольга Лазебная і Вольга Маханькова расказалі прысутным пра сваю работу, падзяліліся сакрэтамі і таямніцамі закулісся, адказалі на пытанні наведвальнікаў і прадэманстравалі віртуознае кіраванне лялькай-марыянеткай. Своеасаблівым падарункам глыбачанам і кульмінацыяй мерапрыемства стала тэатральная пастаноўка на тэму жыцця і творчасці знакамітага мастака Марка Шагала.
(29 ліпеня 2026 года)
























