У гасцях у дамавіка
У дні зімовых школьных канікулаў у музеі быў арганізаваны і праведзены калядны квэст "У гасцях у дамавіка", у якім удзельнічалі дзеці са школьнага лагера. Сустрэў і правёў іх па залах музея дамавік Кузя, які аказаўся сапраўдным гарэзай - ён выкраў у Дзеда Мароза вельмі каштоўны прадмет. Добра, што Дзед Мароз своечасова заўважыў згубу, і адразу звярнуўся па дапамогу да дзяцей. Адказаўшы на складаныя пытанні і разгадаўшы хітрыя загадкі, юныя наведвальнікі змаглі адшукаць прапажу! Дзед Мароз, як і належыць, падарыў ім навагоднія падарункі.
Пазнаёміліся школьнікі і з новай выставай, якая праходзіць у нашым музеі ў гэтыя святочныя дні. Для іх была падрыхтавана займальная навагодняя віктарына, гуляючы ў якую дзеці ўспаміналі любімыя савецкія навагоднія мульцікі і казкі, спявалі навагоднія песенькі. Пакідалі дзеткі наш музей з па-сапраўднаму казачным навагоднім настроем!