Рэха вайны

4 лістапада 2019 года падчас рамонтных работ будынка штаба вайсковай часткі ВК-13 былі знойдзеныя фрагменты надмагільных...

Мосар натхняе!

7 лістапада 2019 года культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар наведала група турыстаў з Мінску. У суправаджэнні...

На тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар закладзены сквер сям'і

У рамках рэспубліканскага праекта па азеляненні гарадоў Беларусі 6 лістапада 2019 года ў культурна-дэндралагічным...

«Камсамол – мой лёс»

29 кастрычніка 2019 года ў сценах нашай установы прайшла музейная сустрэча «Камсамол – мой лёс», прымеркаваная да 101-й...

Падзяка за працу

За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў...

Музей навукі ў нашым горадзе

З 25 кастрычніка па 24 лістапада 2019 года ў музеі будзе праходзіць незвычайная інтэрактыўная выстава. Наведаўшы наш музей...

IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"

З 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце адбыўся IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш музей у чацвёрты раз прыняў актыўны...

Капітаны каманд на галоўнай сцэне городу

У чарговы раз для глыбачан, якія цікавяцца гісторыяй і любяць актыўны адпачынак, супрацоўнікамі музея быў праведзены гарадскі квэст. Адбыўся ён у рамках VII Вішнёвага фестывалю, таму і назву атрымаў адпаведную – “Таямніцы вішнёвай квецені”. Нягледзячы на тое, што за пару гадзін да старту над горадам “разверзліся хлябі нябесныя” і моцны лівень з громам і маланкай пагражалі сарваць гульню, бліжэй да яе пачатку непагадзь уляглася, і на старт выйшлі 15 каманд-удзельніц.

А гульня пачынаецца з усмешкі...Каманда РУП "Белтэлекам" на старцеНа працягу ўсяго мерапрыемства супрацоўнікі музея – “вядучыя” квэсту – падтрымлівалі з усімі яго ўдзельнікамі пастаянны нябачны кантакт. У наш час такую магчымасць прадстаўляюць спецыяльныя праграмы для смартфонаў, якія даўно сталі часткай нашага паўсядзённага жыцця. Адна з такіх праграм, усталяваная на тэлефонах удзельнікаў і вядучых, і стала сувязным звяном усяго квэсту.

Сутнасць гульні была даволі простая: на старце каманды-ўдзельніцы атрымалі канверты з дзевяццю аднолькавымі пытаннямі, у якіх былі зашыфраваны дзевяць выдатных мясцін Глыбокага. Пры гэтым каманда не была абмежавана ў чарговасці праходжання заданняў, кожная група была вольная сама выбіраць на якое пытанне яна будзе шукаць адказ у першую чаргу, а на якое – у апошнюю. Такім чынам, удзельнікі самастойна фармавалі маршрут праходжання квэсту.

Першае абмеркаванне каманды-пераможцы квэстуДабраўшыся да схаванага ў пытанні аб’екта, члены каманды павінны былі сфатаграфавацца на яго фоне і тут жа адправіць гэта фота з нумарам адказу вядучым квэсту. Атрымаўшы фота, вядучыя паведамлялі пра тое, правільна ці няправільна яны выканалі заданне. За правільныя адказы камандзе высылалася адно з дзевяці слоў, з якіх у выніку неабходна было скласці выслоў’е класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, якое стала своеасаблівым сімвалам усяго квэсту: “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”.

 Каманда "вішнёвая казка" у адным са знойдзеных аб'ектаўПры вызначэнні трох прызавых месцаў журы зыходзіла з правільнасці знойдзенага аб’екта, хуткасці праходжання і дакладнасці перадачы сэнсу складзенага выразу.

“Бронзавым” прызёрам гульні стала каманда Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната, другое месца занялі прадстаўнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а перамога дасталася камандзе Глыбоцкага дзяржпрафліцэя.

Шчыра дзякуем ўдзельнікам квэсту за іх упартасць, вытрымку і мэтанакіраванасць. Мы упэўнены, што гэта не апошняя наша сустрэча!

Галоўнае правільна вызначыць маршрутКаманда ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат""Не спыняцца і не здавацца" - лозунг каманды раённага вузла пачтовай сувязі

Паважаныя наведвальнікі нашага сайта, у вас ёсць унікальная магчымасць прыняць удзел у вішнёвым квэсце і самастойна знайсці адказы на складаныя пытанні. Адказы будуць размешчаны на сайце роўна праз месяц (30.08.2019 года).

 Пытанні квэста:

Пытанне 1. Яны пазнаёміліся, калі абодвум было роўна 30 гадоў, і столькі ж гадоў доўжылася іх сяброўства. Пра тое знаёмства ходзіць байка, што адзін, едучы да другога, каб пафарсіць перад ім, купіў сабе новыя чаравікі. Але пакуль ішоў няблізкі шлях ад станцыі, сцёр ногі да крыві. У гонар абодвух у Глыбокім названы вуліцы, але бюст пастаўлены пакуль-што толькі аднаму – знайдзіце яго.

Пытанне 2. У лістападзе 1975 года адбыўся цікаўны выпадак. Адзін “наравісты скакун” падкінуў свайго “седака” высока ў паветра нават не скрануўшыся з месца. У выніку, гэтаму небараку ўсё ж пашанцавала спусціцца на зямлю жывым і здаровым з даволі значнай вышыні. Што да нашага “скакуна” – то ён заўсёды на вышыні! Адшукайце яго.

Пытанне 3. Цюільры, Віндзар, Эскарыял, Дротнінгхольм, Амаліенбарг, Бельвю… Падобнае па свайму статусу месца, хоць, безумоўна, і больш сціплае, ёсць і ў Глыбокім. Як жа яно выглядае?

Пытанне 4. Адны ўяўлялі яго ў выглядзе адзінокай калоны, другія – у вобразе велічнага храма, а трэція лічылі, што нічога лепшага за гаршчок з трыма каласамі і прыдумаць нельга. Нарэшце, ён атрымаўся такім, якім мы ўсе яго добра ведаем. Знайдзіце яго.

Пытанне 5. Калі б у наш час у рэальным жыцці Жуль Мегрэ і Грэг Лестрэйд сустрэліся ў Глыбокім і вырашылі прагуляцца па горадзе, яны, аддаючы даніну павагі сваім калегам, пэўна не прайшлі б міма гэтага помніка. Не прайдзіце міма яго і вы.

Пытанне 6. Вядомая амерыканская актывістка і змагарка за грамадзянскія правы жанчын Сьюзэн Энтані заяўляла: “Я думаю, што ён зрабіў больш для эмансіпацыі жанчын, чым усё астатняе разам узятае. Ён надае жанчынам адчуванне свабоды і незалежнасці”. У Беларусі, праўда, доўгі час ён быў вядомы ў першую чаргу пад сваім англійскім імем “Вандроўнік”. Яго значнае месца ў жыцці гараджан падкрэслілі нядаўна і ў Глыбокім. Не падкажыце дзе?

Пытанне 7. Вы можаце называць яго імем “бак”, якое яму далі пры “нараджэнні” 103 гады назад, ці імем “лохань”, якое ён атрымаў пры сваім першым з’яўленні ў нашых усходніх суседзяў. Аднак у большасці краін, у тым ліку і ў Беларусі, ён вядомы пад зусім іншай назвай. У гэта складана паверыць, але Кніга рэкордаў Гінэса паведамляе, што самы маленькі з іх мае даўжыню 1 метр і шырыню 80 см. Памеры нашага самыя звычайныя, таму знайсці яго вам будзе не складана. Ці не так?

Пытанне 8. У вядомым творы Уладзіміра Карызны сцвярджаецца, што яна ўяўляе сабой сілу народаў і з’яўляецца нашым запаветным, сонечным шляхам, з чым спрачацца мы не станем. У Глыбокім жа яна атрымала свой пэўны матэрыяльны абрыс, пры першым поглядзе на які, хтосьці можа ўзгадаць адно з апавяданняў пра Шэрлака Холмса “Чалавечкі, якія танцуюць”. Пра што ідзе гаворка?

Пытанне 9. Лічыцца, што назву сваю яна атрымала ад італьянскага слова, што перакладаецца на беларускую мову як “разбойнік”. Гэта “разбойніца” звычайна ўзброена фокам, марселем, брамселем, бізанню і топселем, але можа мець таксама кліверы і стакселі. І дарэчы, паклоннікі адной вядомай оперы пэўна ведаюць пра тое, што “Юнона” таксама з’яўлялася менавіта ёю.