Падзяка за працу

За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў...

Музей навукі ў нашым горадзе

З 25 кастрычніка па 24 лістапада 2019 года ў музеі будзе праходзіць незвычайная інтэрактыўная выстава. Наведаўшы наш музей...

IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"

З 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце адбыўся IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш музей у чацвёрты раз прыняў актыўны...

Падарожжа ў Парыж

Як і было заяўлена раней, у суботу 28 верасня моладзь Глыбоччыны адправілася ў займальную велаэкскурсію. Канчатковым...

Новы экспанат

Новы экспанат папоўніў музейную калекцыю старадаўніх паштовак. Набытая на інтэрнэт-аўкцыёне паштоўка была перададзена...

Сусветны дзень без аўтамабіля

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня...

«Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»

14 верасня 2019 года на старонках «Сельскай газеты» з'явіўся артыкул «Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»....

Удзельнікі мітыгнгу ў мемарыяльным комплексе "Барок"11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Глыбоччына не засталася ў баку ад гэтай памятнай даты. У рамках патрыятычнага праекту “У памяці няма межаў”, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, наш горад наведала дэлегацыя з горада Маладзечна. Нашы госці прынялі ўдзел у мітынгу “У памяці няма межаў. Гавораць загінуўшыя” , а таксама ў гісторыка-патрыятычных чытаннях “У памяці няма межаў. Шталаг 342 – гэта вечная рана на грудзях Беларусі”.
Уручэнне памятнага сертыфіката ўдзельніка чытанняўЛёсы мільёнаў людзей, якія патрапілі ў фашысцкія лагеры падчас Другой сусветнай вайны, блізкія і зразумелыя глыбачанам, бо адзін з такіх лагераў існаваў на паўночным ускрайку Глыбокага – у Беразвеччы. З красавіка 1942 года Беразвецкі канцлагер меў статус філіяла шталага 342, таго лагера, які знаходзіўся ў горадзе Маладзечна. Гэтыя трагічныя падзеі і звязалі два беларускія гарады – Глыбокае і Маладзечна. Таму наш горад і наведалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 5 г. Маладзечна. Ужо больш 30 гадоў у іх школе працуе клуб “Пошук”, члены якога займаюцца вяртаннем з забыцця імёнаў вязняў, якія загінулі ў маладзечанскім шталагу.
Пра лёс італьянскіх ваеннапалонных расказвае Ігар ФёдараўВучні маладзечанскай школы Мацвей Рак і Насця Мазалеўская пазнаёмілі прысутных з гісторыяй шталага 342 і работай школьнага клуба “Пошук”. Віталіна Гаўрыльчык, вучаніца Ломашаўскай школы, і Наталля Раманчук з Удзелаўскай школы расказалі пра лёс сваіх землякоў, чыё дзяцінства прайшло за калючым дротам фашысцкіх канцлагераў.
Удзельнікі гісторыка-патрыятычных чытанняўВучаніца Празароцкай школы імя І. Буйніцкага Дар’я Аўласёнак расказала пра пошукавую працу вучняў школы па вяртанні імёнаў савецкіх ваеннаслужачых, якія загінулі пры вызваленні Глыбоччыны і пахаваны ў брацкай магіле вёскі Празарокі. Навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў выступіў з тэмай пра лёс італьянскіх ваеннапалонных на Глыбоччыне.
Цікавыя, змястоўныя і эмацыянальныя выступленні ўдзельнікаў чытанняў не пакінулі абыякавым нікога з прысутных. Асабліва прыемна адзначыць тое, што маладыя гісторыкі Глыбоччыны і Маладзечна не проста займаюцца складанымі тэмамі былой вайны, але і робяць гэта са шчырай цікавасцю.