Цікавая знаходка

9 лістапада 2018 года ў 13.00 завяршыўся інтэрнэт-аўкцыён, на якім за 1 200 € быў прададзены лот № 169 «YAZEP NARTSYZAVICH DRAZDOVICH 1888 Punki - 1954...

Пасланне нашчадкам

Урачыстая перадача паслання будучым пакаленням Беларусі адбылася ў Глыбокім у рамках святкавання Дня народнага...

«Беларусь. Глыбоччына. Радзіма. Нам ёсць чым ганарыцца!»

15 верасня 2021 года, напярэдадні Дня народнага яднання, у музеі прайшла гістарычная гадзіна пад назвай «Беларусь....

17 верасня ў Беларусі будзе адзначацца Дзень народнага адзінства

У адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 года № 206 у Беларусі заснавана дзяржаўнае свята Дзень...

Успамінаючы Афганістан

У апошнія тыдні ўвага ўсяго свету прыкавана да падзей, што развіваюцца ў Афганістане. У Беларусі да іх ставяцца...

136 старонак гісторыі, праўды і болю...

20 жніўня 2021 года ў Глыбокім прайшоў Дзень памяці. У гэты дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя...

Сенсацыйная знаходка!

На сайце агенцтва Карла Хеффкеса, якое валодае найбуйнейшым у свеце запасам прыватных фільмаў з 1900 па 1945 год,...

Нашы хлопцы ў Афгане (на заднім плане старажытны Кабул)У апошнія тыдні ўвага ўсяго свету прыкавана да падзей, што развіваюцца ў Афганістане. У Беларусі да іх ставяцца неабыякава яшчэ і таму, што ў свой час многія беларусы прынялі ўдзел у падзеях так званай Афганскай вайны 1979 – 1989 гадоў. Прайшло не адно дзесяцігоддзе, але памяць пра мінулы канфлікт па-ранейшаму жыве ў сэрцах тысяч нашых суайчыннікаў – тых, хто сам прымаў удзел у вайне, тых, чые родныя ці знаёмыя там ваявалі і, канешне, найперш тых, хто страціў у гэтай далёкай азіяцкай краіне блізкіх людзей.

Мікалай Грыцкевіч падчас службы ў АфганістанеЗахаванню гэтай памяці прысвечаны новы праект, распачаты музеем у першыя дні верасня пры актыўнай падтрымцы старшыні глыбоцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Антона Пятровіча Ждановіча. Супрацоўнікі нашага музея арганізуюць сустрэчы з воінамі-афганцамі і запісваюць іх успаміны, тым самым ствараючы ўнікальны архіў відэаматэрыялаў, які будзе выкарыстоўвацца ў далейшай навукова-асветніцкай працы музея.

Першым у музей завітаў Мікалай Іванавіч Грыцкевіч, якому давялося служыць у Афганістане з 1986 па 1988 год. Мы вельмі ўдзячны Мікалаю Іванавічу за шчырую гутарку, што адбылася падчас запісу яго ваенных успамінаў. Першы блін выйшаў не комам, і мы спадзяёмся на актыўны працяг працы ў гэтым накірунку.