Ноч музеяў - 2025

Штогод ва ўсім свеце 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень на музейных пляцоўках праходзяць розныя...

"Галоўныя сімвалы краіны на фоне гісторыі"

12 мая адбылася дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна...

Дзень Перамогі

9 мая наш горад адсвяткаваў адно з самых светлых свят у календары - Дзень Перамогі. Глыбоцкі музей прыняў удзел ва...

Інтэрнэт-марафон "Песні Перамогі"

8 мая ў рамках абласнога патрыятычнага марафону "Памяць" адбыўся адкрыты дыялог "Подзвігу народа жыць у стагоддзях",...

«Ліст з 45-га»

80 гадоў таму адбылася падзея, да якой народы СССР ішлі доўгія чатыры гады – пераможна завяршылася Вялікая Айчынная...

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Гэты год праходзіць пад асаблівым знакам - 80-годдзя Вялікай Перамогі. Для кожнага з нас гэтая тэма блізкая. Да яе мы...

«Горад Глыбокае: учора і сёння»

25 красавіка 2025 года ў гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю Глыбоцкага раёна....

Каманды на старцеПятнічны вечар "Вішнёвага фестывалю" пачаўся з традыцыйнага квэста, які аб'яднаў глыбачан, што любяць гісторыю, краязнаўства і актыўны адпачынак.
Інтэлектуальнае гарадское арыентаванне "Вішнёвая прыгода", падрыхтаванае супрацоўнікамі музея, стала своеасаблівым вяртаннем да “класічных” музейных квэстаў. Дзевяць каманд на старце атрымалі канверты з васьмю пытаннямі, за кожным з якіх хаваўся той ці іншы аб'ект у межах Вішнёвай сталіцы. Па чарзе знаходзячы кожны з гэтых аб'ектаў, камандам было неабходна фатаграфавацца на іх фоне і адсылаць фотаздымкі арганізатарам квэста, якія ўвесь час заставаліся на сувязі з удзельнікамі. Важна было не толькі дакладна вызначыць і дабрацца да загаданых аб'ектаў, але і зрабіць гэта хутка, бо на вырашэнне ўсіх пытанняў адводзілася менш за паўтары гадзіны.
Вось яны - пераможцы "Вішнёвага квэста - 2024"Трэба адзначыць, што ў гэты гарачы ліпеньскі вечар удзельнікі каманд знаходзілі сілы не толькі на імклівае перамяшчэнне па вуліцах і плошчах Глыбокага, але і на напружаны мазгавы штурм - што, безумоўна, з'яўляецца адной са складаючых перамогі ў інтэлектуальна-спартыўным спаборніцтве.
Як і чакалася, сваю ролю ў выніковым размеркаванні месцаў адыграла не толькі колькасць правільных адказаў, але і час, затрачаны камандамі-ўдзельніцамі на праходжанне квэста. Лепшымі сталі ўдзельнікі каманды "Сіняе полымя" з ПУ "Глыбокаегаз". «Срэбра» аказалася ў руках «Вішнёвай казкі» з дзіцячага сад №1. Трэцяе месца па праве заняла каманда «Вішнёвыя званочкі», якая прадстаўляла Глыбоцкі МКК.
Ад душы дзякуем усім удзельнікам гарадскога квэста за зацятасць і настойлівасць, праяўленыя ў гэты вечар. Жадаем вам удачы, новых адкрыццяў і яркіх перамог!

(26 ліпеня 2024 года)

Усе ўдзельнікі спаборніцтва на старцеПадчас спаборніцтваЛя чарговага аб'ектаАб'ект знойдзены...