Да юбілейнай даты

Гістарычны дыялог «Сімвалы майго горада» правялі супрацоўнікі музея з моладдзю Глыбоччыны. Мерапрыемства,...

З Новым Годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Паважаныя наведвальнікі нашага сайта. Віншуем Вас з надыходзячымі святамі! Жадаем моцнага здароўя і ўпэўненых пазіцый...

Вечар памяці Юозаса Булькі

27 снежня 2020 года ў этнаграфічным музеі культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар прайшоў вечар памяці,...

Запрашаем на выставу!

Выстава працуе з 29 снежня 2020 г. па 11 студзеня 2021 г. ...

«Памяць і ўрокі Другой сусветнай вайны»

З 14 па 18 снежня 2020 года супрацоўнік нашага музея Дзмітрый Абрамчык прымаў удзел у Міжнародным трэнінг-семінары для...

Наш музей – адзін з лепшых па выніках рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь»

Конкурс «Пазнай Беларусь» праходзіць штогод з 2002 года. Задачамі конкурсу з'яўляюцца: садзейнічанне развіццю ўнутранага...

“Ён любіў Бога, прыроду і беларускі народ”

У снежні 2020 года спаўняецца 95 год з дня нараджэння аднаго з найбольш вядомых святароў Беларусі – ксяндза Юозаса Булькі....

Мітынг у БаркуШтогод 4 лістапада грамадзяне Італіі адзначаюць Дзень нацыянальнага адзінства і Узброеных Сіл – свята, прысвечанае памяці ўсіх італьянцаў, якія загінулі за Радзіму. У гэты дзень у Італіі прынята ўскладаць кветкі да магіл палеглых у мінулых войнах вайскоўцаў, але і на нашай беларускай зямлі маюцца месцы, дзе навекі спачылі ўраджэнцы далёкай міжземнаморскай дзяржавы.

У верасні 1943 года саюзніца гітлераўскай Германіі Італія выйшла з вайны. Немцы, якія падазравалі такое развіццё падзей, у хуткім часе пасля гэтага акупіравалі тэрыторыю Італіі і раззброілі італьянскую армію. Італьянскія вайскоўцы, якія адмовіліся змагацца на баку Германіі падлягалі адпраўцы ў канцэнтрацыйныя лагеры, пераважна ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і на Беларусі. Адным з месцаў нашай краіны, куды былі накіраваны інтэрніраваныя італьянскія салдаты стаў Беразвецкі канцэнтрацыйны лагер на паўночным ускрайку Глыбокага. Яшчэ адзін невялікі лагер з італьянскімі вайскоўцамі знаходзіўся ў вёсцы Арэхаўна. Італьянскі ваенны марш у выкананні юнага трубачаНацысты выкарыстоўвалі італьянцаў у якасці рабочай сілы на будаўніцтве абарончых аб’ектаў горада і буйных артылерыйскіх складоў ля вёскі Лаўрынаўка. Перад адыходам з Глыбокага немцы расстралялі частку італьянскіх ваеннапалонных, некаторыя з іх загінулі раней з-за цяжкіх умоў утрымання. Пахаваны яны ў лесе Барок, побач з савецкімі ваеннапалоннымі і каля вёскі Арэхаўна.

4 лістапада 2020 года дэлегацыя пасольства Італіі на чале з паслом Італьянскай Рэспублікі Марыа Бальдзі наведала два месцы пахавання італьянскіх салдат. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Барок адбыўся ўрачысты мітынг з удзелам прадстаўнікоў раённага кіраўніцтва і грамадскасці горада, які закончыўся ўскладаннем кветак да помніка ахвярам Беразвецкага канцлагера.