Падзяка за працу

За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў...

Музей навукі ў нашым горадзе

З 25 кастрычніка па 24 лістапада 2019 года ў музеі будзе праходзіць незвычайная інтэрактыўная выстава. Наведаўшы наш музей...

IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"

З 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце адбыўся IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш музей у чацвёрты раз прыняў актыўны...

Падарожжа ў Парыж

Як і было заяўлена раней, у суботу 28 верасня моладзь Глыбоччыны адправілася ў займальную велаэкскурсію. Канчатковым...

Новы экспанат

Новы экспанат папоўніў музейную калекцыю старадаўніх паштовак. Набытая на інтэрнэт-аўкцыёне паштоўка была перададзена...

Сусветны дзень без аўтамабіля

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня...

«Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»

14 верасня 2019 года на старонках «Сельскай газеты» з'явіўся артыкул «Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»....

Прадстаўнікі польскай парламенцкай дэлегацыі і кіраўніцтва Глыбоцкага раёна23 жніўня ў Глыбокім сустракалі афіцыйную парламенцкую дэлегацыю Рэспублікі Польшча на чале з віцэ-маршалкам Сойма Рышардам Тэрлецкім. Польскую дэлегацыю суправаджалі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі і дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Наш раён звязваюць з некаторымі рэгіёнамі Польшчы даўнія сяброўскія і дзелавыя адносіны, а таму не дзіва, што, завітаўшы на Беларусь, гэта прадстаўнічая дэлегацыя вырашыла наведаць менавіта Глыбокае, тым больш, што ў нашым горадзе хапае цікавых мясцін, звязаных з гісторыяй Польшчы.

На адной з іх і пабывала польская дэлегацыя, а менавіта – на могілках па вул. Горкага, дзе яе сустрэў віцебскі біскуп Алег Буткевіч і прадстаўнікі мясцовай польскай дыяспары. Копцеўскія могілкі – старажытнае месца, дзе глыбачане не адно стагоддзе хавалі памерлых. У пачатку 19 стагоддзя тут пачалі хаваць сваіх братоў і глыбоцкія манахі кармеліты босыя. З тае нагоды ў 1805 годзе пад кіраўніцтвам айца Мікалая Буднага на прыдарожным пагорку была пабудавана капліца Святога Іллі.
Але яшчэ раней – у канцы 18 стагоддзя – на суседнім пагорку была ўзведзена мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года – першай канстытуцыі Еўропы, якая адразу прыцягнула ўвагу польскіх гасцей. Узвядзенне ў нашым горадзе гэтага помніка выразна сведчыць пра той энтузіязм і павагу, з якімі на Глыбоччыне сустрэлі прыняцце Асноўнага Закону нашай тагачаснай краіны. Гэты дакумент не здолеў выратаваць Рэч Паспалітую – ужо праз чатыры гады яе тэрыторыя была канчаткова падзелена паміж суседнімі дзяржавамі. Тым не менш, Канстытуцыя 3 мая для сучаснікаў тых падзей, для іх нашчадкаў ды і для цяперашніх пакаленняў стала яскравым сімвалам барацьбы за свабоду і справядлівасць, за незалежнасць і лепшы лёс Бацькаўшчыны. Сёння мы можам з упэўненасцю адзначыць, што падзеі, якія адбываліся 3 мая 1791 года ў Варшаве – гэта гонар не толькі польскага народа, але і ўсіх народаў, для якіх Рэч Паспалітая была Радзімай – у тым ліку, безумоўна, і беларускага.
Малебен на польскім ваенным захараненніЗацікавіў польскую дэлегацыю і мемарыял, які знаходзіцца на Копцеўцы – польскае вайсковае пахаванне жаўнераў, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны 1919-1921 гадоў. Тут знайшлі вечны спакой 148 польскіх вайскоўцаў, большасць з іх загінула ў чэрвені 1920 года, калі на Глыбоччыне вяліся ўпартыя, жорсткія баі. Мемарыял, адкрыты ўпершыню ў лістападзе 1921 года, у мінулым годзе быў грунтоўна абноўлены на сродкі польскага ўрада. Нягледзячы на тое, што падзеі той вайны, як і яе цяжкія для Беларусі наступствы даўно мінулі, але нам варта памятаць пра іх, а таксама з павагай ставіцца да ўсіх ахвяр гэтай вайны.
Пасля таго як біскуп Алег Буткевіч адслужыў кароткі малебен, прадстаўнікі дэлегацыі, аддаўшы даніну павагі сваім памерлым суайчыннікам, накіраваліся ў глыбоцкі касцёл Святой Троіцы, на наведванні якога і скончылася іх знаёмства з нашым горадам.
Пра адметнасці Глыбокага і яго гісторыю парламентарыям распавёў навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў.
Развітваючыся, госці шчыра падзякавалі за сардэчны прыём і выказалі ўпэўненасць у тым, што братэрская сувязь паміж беларускім і польскім народамі будзе мацнець год ад году. А ці можа быць інакш?