Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Вось і скончыўся тэрмін падачы адказаў на пытанні першага тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, а гэта значыць, што прыйшоў час падвесці першыя вынікі.
На заклік прыняць удзел у краязнаўчай віктарыне адгукнулася каля 30 чалавек, асабліва прыемна адзначыць той факт, што нашы “марафонцы” паказалі досыць высокі ўзровень ведаў па гісторыі роднага краю. Спадзяёмся, што падчас падрыхтоўкі адказаў, многія з іх адкрылі для сябе шмат новага і яшчэ больш зацікавіліся нашай агульнай мінуўшчынай.

А зараз звернемся да правільных адказаў на пытанні І тура:

1. Абсалютная большасць удзельнікаў квіз-марафону дакладна вызначыла, што прыведзеныя ў пытанні вершаваныя радкі належаць таленавітаму паэту Віталю Рыгоравічу Гарановічу, імя якога неразрыўна звязана з СШ №3 г. Глыбокае, якой ён аддаў больш дваццаці гадоў жыцця. У пытанні прыведзены радкі з верша “Пад паўночнай зоркай”.

2. У другім пытанні, канечне ж, была апісана першая сустрэча Паўліны Мядзёлкі і Янкі Купалы, і хоць многія з нашых удзельнікаў, разважаючы над тым, што звязвала лёс гэтых людзей, заходзілі вельмі далёка, амаль ніхто не забыўся напісаць, што ў 1913 годзе Паўліна Мядзёлка выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм’еры вядомай п’есы Янкі Купалы.

3. Усе “марафонцы” былі салідарны ў тым, што імя чалавека, намаганнямі якога на Глыбоччыне было адроджана кавальскае рамяство – Аляксандр Сяргеевіч Дубіна. Першае Усебеларускае свята кавальскага майстэрства было названа ў гонар паэта-каваля Паўлюка Багрыма. Ну а яскравай скульптурнай кампазіцыяй, урачыстае адкрыццё якой прайшло ў чэрвені 2014 года стаў помнік барону Мюнхгаўзену. Але ў залік на гэта пытанне ідзе і варыянт пра каваныя кампазіцыі сквера маладажонаў, адкрыццё якіх адбылося ў тым жа месяцы.

4. У гады БССР Глыбоцкі раён па чарзе ўваходзіў у склад Вілейскай, Полацкай, Маладзечанскай і Віцебскай абласцей. Найбольшы ўнёсак у фарміраванне сучасных межаў Глыбоччыны мела далучэнне ў снежні 1962 года тэрыторыі скасаванага Пліскага раёна. Што датычыцца сельскіх Саветаў, то варта было ўказаць толькі тыя з іх, што нязменна знаходзяцца ў складзе раёна з моманту яго стварэння ў 1940 годзе, а такіх на гэты час засталося толькі тры: Абрубскі, Залескі і Узрэцкі. Залічваюцца таксама і тыя адказы, у якіх узгадваюцца толькі Залескі і Узрэцкі сельсаветы, бо як вядома з архіўных крыніц, у многіх дакументах 1940-х гадоў Абрубскі с/с называецца “Ластавіцкім”.

5. Многія з удзельнікаў здагадаліся, што ў апошнім пытанні тура гаворка ідзе пра глыбоцкую царкву Святой Троіцы, якая канчаткова спыніла сваё існаванне пасля пажару 1880 года. У сувязі з тым, што ў верасні 1878 года ў якасці праваслаўнай царквы быў асвечаны вялікі храм былога кармеліцкага манастыра, аднаўленне згарэўшай царквы Святой Троіцы палічылі немэтазгодным.

Нагадваем, што пераможцамі асобных тураў (як і ўсёй віктарыны) становяцца тыя, хто дае найбольшую колькасць правільных адказаў у найбольш кароткі тэрмін. За кожны правільны адказ налічваецца адзін бал.
Трэба адзначыць, што шчыльнасць у турнірных табліцах абодвух узроставых катэгорый досыць вялікая, і ў гэтай сітуацыі на размеркаванне месцаў значны ўплыў мела як раз тое, наколькі хутка вы дасылалі свае адказы. Так што, калі вы не ўбачылі сваё імя на п’едэстале – не хвалюйцеся, ваша адставанне можа быць зусім нязначным.
Такім чынам, пераможцам І тура ва ўзроставай катэгорыі “14-18 гадоў” стаў Кірыл Хоміч з Дзеркаўшчынскай ДС-СШ, Любоў і Надзея Семеш з Карабоўскай ДС-СШ імя Р. І. Мацеюна занялі другое месца, а “бронза” дасталася Віялеце Жук з Чарневіцкай ДС-БШ.
У старэйшай узроставай катэгорыі першай стала Дар’я Обух, інжынер прадпрыемства “НИИ Белгипротопгаз”, другое месца засталося за Аленай Кучынскай, педагогам-арганізатарам і бібліятэкарам Азярэцкай ДС-СШ, а трэцяе месца заняў бухгалтар СУП “Мярэцкія” Канстанцін Блін.
Віншуем нашых прызёраў і шчыра дзякуем удзельнікам І тура – усім, хто не пашкадаваў часу для таго, каб паглыбіць свае гістарычныя веды.

Вашай увазе прапануем табліцы з вынікамі І тура:

Узроставая катэгорыя “14-18 гадоў”

Месца  Удзелнік Колькасць балаў Дата адказу
1 Хоміч Кірыл 15 03.03.2020
2 Семеш Любоў, Семеш Надзея 15 12.03.2020
3 Жук Віялета 13 18.03.2020
4 Кміта Настасся 13 19.03.2020
5 Гурток “Юныя краязнаўцы” Удзелаўскай ДС-СШ 13 21.03.2020
6 Сіманковіч Настасся 11 22.02.2020
7 Грыдзюшка Ксенія 11 06.03.2020
8 Закрэўскі Мікіта 11 19.03.2020
9 Рымдзёнак Максім 10 20.03.2020
10 Заяц Марыя 7 18.03.2020
11 Сіняўская Паліна 5 20.03.2020

Узроставая катэгорыя “19-31 год”

Месца Удзельнік Колькасць балаў Дата адказу
1 Обух Дар'я 15 11.03.2020
2 Кучынская Алена 15 18.03.2020
3 Блін Канстанцін 14 17.03.2020
4 Жукава Ганна 13 28.02.2020
5 Гаравец Святлана 13 09.03.2020
6 Жалткевіч Ганна 13 20.03.2020
7 Каманда настаўнікаў СШ №2 г. Глыбокае “Дзяўчаты+” 12 20.03.2020
8 Кухта Вераніка 10 17.03.2020
9 Яфрэмава Наталля 9 18.03.2020
10 Новікава Кацярына 8 21.03.2020

Пытанні наступнага тура чакайце ўжо ў красавіку. Да хуткай сустрэчы!