Вынікі ІІІ тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго...

Гарадскі квэст “Тайны вішнёвай квецені”

Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы...

«Беларусь памятае»

З чарговай выставай пазнаёміліся глыбачане і госці нашага горада на раённым свяце "Квітней, Глыбоччына». На цэнтральнай...

Велапрабег #ровар.by

Яшчэ не паспелі сціхнуць эмоцыі ад прайшоўшага ў горадзе квэста «Наперад у мінулае», як ужо на наступны дзень моладзь...

Гарадскі квэст “Наперад у мінулае”

Нядзельным днём 28 чэрвеня многiя глыбачане маглі бачыць незвычайную карціну: не звяртаючы ўвагу на спякоту і...

Пытанні ІІІ-га тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Паважаныя знаўцы гісторыі сваёй малой радзімы! ...

Акцыя "Свечка Памяці"

Акцыя "Свечка Памяці" прайшла ў нашым горадзе 22 чэрвеня 2020 года. У Парку Перамогі на жалобную цырымонію сабраліся ўсе,...

Надышоў час падвесці вынікі другога тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”. Варта адзначыць, што ўдзельнікі нашай віктарыны па-ранейшаму дэманструюць высокі ўзровень ведаў па гісторыі Глыбоччыны. Разам з тым, мы ўпэўнены, што ў пытаннях і адказах квіз-марафону яны знойдуць штосьці новае і цікавае для сябе.

   Прыводзім правільныя адказы на пытанні ІІ тура:

  1. У канцы XVI стагоддзя адным з уласнікаў Глыбокага Крыштафам Зяновічам быў узведзены храм, які належаў да аднаго з кірункаў пратэстантызму – кальвінізму, які быў досыць папулярны ў той час сярод шляхты ВКЛ. Яго сын, Мікалай Багуслаў Зяновіч, перайшоўшы з кальвінізму ў каталіцтва, узвёў у Глыбокім першы вядомы гісторыкам каталіцкі храм – касцёл Святога Міхаіла.
  2. Да нашага часу ў вёсцы Азярцы захаваўся комплекс пабудоў былога фальварка, які ўключае ў сябе як жылы панскі дом, так і шматлікія гаспадарчыя пабудовы. У свой час тут выраблялі досыць якасную дахоўку (чарапіцу), якую вы можаце ўбачыць на свае вочы, наведаўшы Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Апошнімі ж уладальнікамі дадзенага фальварку быў шляхецкі род Аскеркаў.
  3. Ніводзін з удзельнікаў ІІ тура не памыліўся з імем славутага ўраджэнца Глыбоччыны, які параўнаў гісторыю з фундаментам, на якім будуецца жыццё народа – гэта Вацлаў Ластоўскі. Сваю “Кароткую гісторыю Беларусі” ён выдаў у 1910 годзе пад псеўданімам “Власт”. У 1920-я гады Вацлаў Ластоўскі прапагандаваў новую саманазву беларускага народа – крывічы, і новую назву краіны – Крывія.
  4. Многія вуліцы горада Глыбокае мянялі свае назвы па некалькі разоў: адну назву яны мелі ў пачатку XX стагоддзя, другую – у 1920 – 1930-я гады (“за польскім часам”) і зусім іншую зараз. Напрыклад, вуліца Фрыдрыха Энгельса, у пачатку ХХ стагоддзя мела назву Друйская, а ў польскія часы – Ломжынская. Вуліца Маскоўская – адпаведна Докшыцкая і Варшаўская. У дачыненні да сучаснай вуліцы Максіма Горкага ў пачатку мінулага стагоддзя бытавалі дзве назвы – Дзісенская і Копцеўская, таму абодва варыянты адказу будуць залічаны; “пры паляках” вуліца называлася ў гонар класіка польскай літаратуры Генрыка Сянкевіча.
  5. У адпаведнасці з працай аўтарытэтнага беларускага вучонага-географа В. А. Жучкевіча, ад тэрміна, што абазначае поле, узаранае восенню для вясенняй сяўбы ярыны – “зябліва” – паходзіць назва вёскі Зябкі. Назва вёскі Пліса, па меркаванню вучонага, паходзіць ад слова, пад якім разумеюць адрэзак ракі без расліннасці, або спакойны ўчастак ракі ці вадаёма з роўным дном – “пліса, плёс”. Нарэшце, у аснове назвы вёскі Гатаўшчына і чыгуначнай станцыі Загацце ляжыць тэрмін, які абазначае дарогу праз забалочанае месца, вымашчаную бярвёнамі, галлём – “гаць”. Абодва варыянты прымаліся ў якасці правільных адказаў.

   У адпаведнасці з правіламі, пераможцамі асобных тураў (як і ўсёй віктарыны) становяцца тыя, хто дае найбольшую колькасць правільных адказаў у найбольш кароткі тэрмін. За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал. Як і пасля першага тура, шчыльнасць у турнірных табліцах за другі тур застаецца высокай, таму ваша адсутнасць на п’едэстале – не падстава для хвалявання.

   Пераможцам ІІ тура ва ўзроставай катэгорыі “14-18 гадоў” стала Ксенія Грыдзюшка з Пліскай ДС–СШ, Любоў і Надзея Семеш з Карабоўскай ДС–СШ імя Р. І. Мацеюна ўтрымалі сваё другое месца, а трэцяе месца заняў Кірыл Хоміч з Дзеркаўшчынскай ДС–СШ.

   У старэйшай узроставай катэгорыі першай стала Ганна Жукава, юрысконсульт 1 катэгорыі ААТ “Белаграпрамбанк”, другое месца дасталася Святлане Гаравец, выхавальніку дашкольнай групы Ломашаўскай ДС–БШ, а “бронзу” атрымала Алена Кучынская, педагог-арганізатар і бібліятэкар Азярэцкай ДС–СШ.

   Шчыра дзякуем усім удзельнікам ІІ тура, нам вельмі прыемна, што вы застаецеся з намі. Прапануем вашай увазе табліцу з вынікамі ІІ тура. У музей, дарэчы, вы можаце звярнуцца і ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь пытанняў у дачыненні да адказаў. Пытанні ж ІІІ тура будуць надрукаваны ўжо ў канцы чэрвеня. Сачыце за выпускамі “Весніка Глыбоччыны” і часцей заходзьце на наш сайт. Да сустрэчы!

Табліца ІІ-га туру ва ўзроставай катэгорыі “14-18 гадоў”

Месца Удзельнік Колькасць балаў Дата адказу
1 Грыдзюшка Ксенія 13 22.04.2020
2 Семеш Любоў і Семеш Надзея 13 25.04.2020
3 Хоміч Кірыл 12 29.04.2020
4 Рымдзёнак Максім 10 23.04.2020
5 Жук Віялета 8 13.05.2020
6 Гурток "Юныя краязнаўцы" Удзелаўскай ДС-СШ 8 23.05.2020

Табліца ІІ-га туру ва ўзроставай катэгорыі “19-31 год”

Месца Удзельнік Колькасць балаў Дата аказу
1 Жукава Ганна 15 04.05.2020
2 Гаравец Святлана 12 21.04.2020
3 Кучынская Алена 12 24.04.2020
4 Блін Канстанцін 12 17.05.2020
5 Кухта Вераніка 11 20.04.2020
6 Каманда настаўнікаў СШ №2 г. Глыбокае “Дзяўчаты+” 11 27.05.2020
7 Обух Дар'я 10 17.05.2020
8 Фальчанка Юлія 8 18.05.2020

 Табліца вынікаў пасля двух тураў ва ўзроставай катэгорыі “14-18 гадоў”

Месца Удзельнік Колькасць балаў
1 Семеш Любоў і Семеш Надзея 28
2 Хоміч Кірыл 27
3 Грыдзюшка Ксенія 24
4-5 Жук Віялета 21
4-5 Гурток "Юныя краязнаўцы" Удзелаўскай ДС-СШ 21
6 Рымдзёнак Максім 20
7 Кміта Настасся 13
8-9 Сіманковіч Настасся 11
8-9 Закрэўскі Мікіта 11
10 Заяц Марыя 7
11 Сіняўская Паліна 5

Табліца вынікаў пасля двух тураў ва ўзроставай катэгорыі “19-31 год”

Месца Удзельнік Колькасць балаў
1 Жукава Ганна 28
2 Кучынская Алена 27
3 Блін Канстанцін 26
4-5 Гаравец Святлана 25
4-5 Обух Дар'я 25
6 Каманда настаўнікаў СШ №2 г. Глыбокае "Дзяўчаты+" 23
7 Кухта Вераніка 21
8 Жалткевіч Ганна 13
9 Яфрэмава Наталля 9
10-11 Фальчанка Юлія 8
10-11 Новікава Кацярына 8