Адкуль карані Аляксандра Грына?

Знайсці адказ на гэта пытанне паспрабавалі ўдзельнікі велапрабега «Пунсовыя ветразі», прысвечанага 140-годдзю з дня...

Новыя экспанаты нашага музея

З 2017 года на Глыбоччыне праводзіцца міжнародны фестываль «Дударскі рэй». Гэта ўнікальнае дзейства накіравана на...

Мітынг у памяць трагічнага знішчэння Глыбоцкага гета

77 гадоў таму адбылася падзея, якая назаўжды змяніла культурнае аблічча нашага горада -- у жніўні 1943 года...

Запрашаем прыняць удзел у велапрабегу "Пунсовыя ветразі"

23 жніўня 2020 года адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка Аляксандра Грына. У адзначэнне...

Вынікі ІІІ тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго...

Гарадскі квэст “Тайны вішнёвай квецені”

Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы...

«Беларусь памятае»

З чарговай выставай пазнаёміліся глыбачане і госці нашага горада на раённым свяце "Квітней, Глыбоччына». На цэнтральнай...

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго вынікі, а разам з тым і прывесці правільныя адказы на пытанні, змешчаныя ў ім:

  1. Прыведзены ў пытанні ўрывак узяты з рамана «“Крэсы” змагаюцца» беларускага пісьменніка Міхася Машары. Апісаная ў гэтым творы сцэна публічнага пакарання смерцю на плошчы невялікага заходнебеларускага горада заснавана на рэальных падзеях 1931 года, калі ў Глыбокім за шпіянаж на карысць СССР быў павешаны па прысуду польскіх улад мясцовы жыхар Міхаіл Дзмітрыеў.
  2. Згаданы ў другім пытанні трохпавярховы будынак з 1944 па 1955 год быў месцам размяшчэння Глыбоцкага педагагічнага вучылішча, якое ў 1948 годзе скончыла будучая вядомая беларуская паэтэса Еўдакія Лось. З 1945 года сярод навучэнцаў педагагічнага вучылішча дзейнічала падпольная патрыятычная моладзевая арганізацыя “Саюз беларускіх патрыётаў”, што праіснавала да лютага 1947 года.
  3. У 1790 годзе ўладальнік маёнтка Мосар Роберт Бжастоўскі правёў у наваколлі гэтай вёскі першыя ў гісторыі Беларусі дакументальна зафіксаваныя археалагічныя раскопкі. У 1965 годзе каля вёскі Гараўляны вядомы беларускі археолаг Георгій Васільевіч Штыхаў знайшоў значны манетна-рэчавы скарб XI стагоддзя. Найбольшае ж скапленне курганоў на Глыбоччыне (каля 300 насыпаў) знаходзіцца каля вёскі Перавоз Падсвільскага сельсавета.
  4. У сярэдзіне 1920-х гадоў у раёне сучасных вуліц Камсамольскай і Вольнай па праекту архітэктара Юльюша Клоса былі ўзведзены шэсць аднатыпных драўляных дамоў у папулярным на той час закапанскім стылі. У адным з іх пражывала сям’я Леанарда Рачыцкага – аўтара шматлікіх краязнаўчых фатаграфій з жыцця Глыбокага 1920 – 1930-х гадоў.
  5. Пятае пытанне выклікала найбольшыя цяжкасці ва ўдзельнікаў квіз-марафону. Калі Глыбокае, Мосар, Плісу і Псую на карце ВКЛ Тамаша Макоўскага разгледзелі амаль усе, то толькі адзінкі здагадаліся, што за незразумелай назвай “Wiuzenne” хаваецца вёска Верхняе. Упершыню на геаграфічныя карты Глыбокае патрапіла ў 1570-х гадах. У 1579 годзе яго змясціў на карту Полацкага ваяводства Станіслаў Пахалавіцкі. У тым жа дзесяцігоддзі наш горад пад назвай “Glubekorra” апынуўся і на карце Лівоніі, складальнікам якой быў Ян Партанціус. Абодва варыянты залічваліся ў якасці правільных адказаў. Адным з важнейшых шляхоў, што пралягалі праз Глыбоччыну ў XIX стагоддзі, была павятовая паштовая дарога, на якой, сярод іншых, былі і паштовыя станцыі ў Забор’і і Сароках.

Шчыльнасць у турнірных табліцах пасля трох тураў высокая як ніколі, ніводзін з удзельнікаў віктарыны не змог далёка адарвацца ад сапернікаў, таму пераможцы кожнай з узроставых катэгорый будуць вызначаны толькі ў апошнім чацвёртым туры.

Што датычыцца ІІІ тура, то ва ўзроставай катэгорыі “14-18 гадоў” упэўнена перамаглі ўдзельнікі гуртка “Юныя краязнаўцы” Удзелаўскай ДС–СШ, другое месца заняла Віялета Жук з Чарневіцкай ДС–БШ, “бронзавымі” ж прызёрамі сталі Любоў і Надзея Семеш з Карабоўскай ДС–СШ імя Р. І. Мацеюна. Ва ўзроставай катэгорыі “19-31 год” перамагла Алена Кучынская, педагог-арганізатар і бібліятэкар Азярэцкай ДС–СШ, другое месца засталося за Святланай Гаравец, выхавальнікам дашкольнай групы Ломашаўскай ДС–БШ, а трэцяй на гэты раз стала Ганна Жукава, юрысконсульт 1 катэгорыі ААТ “Белаграпрамбанк”.

Мы вельмі ўдзячны ўсім удзельнікам ІІІ тура незалежна ад іх рэзультатаў, бо ўжо сама цікавасць да гістарычнага мінулага краю заслугоўвае павагі. Прапануем вашай увазе поўныя табліцы з вынікамі ІІІ тура, а таксама табліцы па выніках трох тураў. У музей вы можаце звярнуцца ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь пытанняў у дачыненні да адказаў.

Пытанні IV тура будуць надрукаваны ў вераснёўскім выпуску “Весніка Глыбоччыны”, а таксама размешчаны на нашым сайце. Застаўся апошні бой, і мы з нецярпеннем чакаем вырашальнай сустрэчы!

Табліца за ІІІ тур ва ўзроставай катэгорыі “14-18 гадоў”

Месца Удзельнік Колькасць балаў Дата адказу
1 Гурток “Юныя краязнаўцы” Удзелаўскай ДС-СШ 14 17.07.2020
2 Жук Віялета 12 28.06.2020
3 Семеш Любоў і Семеш Надзея 12 06.07.2020
4 Кміта Настасся 12 21.07.2020
5 Хоміч Кірыл 12 26.07.2020
6 Грыдзюшка Ксенія 11 14.07.2020
7 Рымдзёнак Максім 10 30.06.2020

Табліца за ІІІ тур ва ўзроставай катэгорыі “19-31 год”

Месца Удзельнік Колькасць балаў Дата адказу
1 Кучынская Алена 13 07.07.2020
2 Гаравец Святлана 13 15.07.2020
3 Жукава Ганна 12 21.07.2020
4 Обух Дар'я 12 23.07.2020
5 Блін Канстанцін 12 26.07.2020
6 Кухта Вераніка 10 29.06.2020
7 Каманда настаўнікаў СШ №2 г. Глыбокае “Дзяўчаты+” 8 26.07.2020

 Табліца пасля трох тураў ва ўзроставай катэгорыі “14-18 гадоў”

Месца Удзельнік Колькасць балаў
1 Семеш Любоў і Семеш Надзея 40
2 Хоміч Кірыл 39
3-4 Гурток “Юныя краязнаўцы” Удзелаўскай ДС-СШ 35
3-4 Грыдзюшка Ксенія 35
5 Жук Віялета 33
6 Рымдзёнак Максім 30
7 Кміта Настасся 25
8-9 Сіманковіч Настасся 11
8-9 Закрэўскі Мікіта 11
10 Заяц Марыя 7
11 Сіняўская Паліна 5

 Табліца пасля трох тураў ва ўзроставай катэгорыі “19-31 год”

Месца Удзельнік Колькасць балаў
1-2 Кучынская Алена 40
1-2 Жукава Ганна 40
3-4 Гаравец Святлана 38
3-4 Блін Канстанцін 38
5 Обух Дар'я 37
6-7 Кухта Вераніка 31
6-7 Каманда настаўнікаў СШ №2 г. Глыбокае “Дзяўчаты+” 31
8 Жалткевіч Ганна 13
9 Яфрэмава Наталля 9
10-11 Фальчанка Юлія 8
10-11 Новікава Кацярына 8