Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Памятныя сувеніры для пераможцаўВось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея выказваюць падзяку ўсім нашым наведвальнікам: віртуальным і рэальным.

Прыемна, што ў гэты дзень шматлюдна было ў музеі. Сярод глыбачан і гасцей горада знайшліся ахвотнікі азнаёміцца з экспазіцыяй музея і выставай «Адна на ўсіх Перамога», здзейсніць займальную экскурсію па горадзе і ажыццявіць гістарычныя падарожжы па памятных аб'ектах Глыбокага.
Падводзячы вынікі віртуальнай часткі, хочацца адзначыць высокую актыўнасць наведвальнікаў сайта і падпісчыкаў старонак музея ў сацыяльных сетках. Больш за 1000 праглядаў за суткі набраў рэтраспектыўны відэаролік «Ноч у Глыбокім ...Як гэта было». Мы былі прыемна здзіўлены колькасцю каментарыяў да роліка, і выбраць трох лепшых было вельмі складана. У выніку ўладальнікамі прэміум-сертыфікатаў на наведванне любога музейнага мерапрыемства сталі Аляксандр Міцько, Канстанцін Блін і Марына Пазняк.

Удзельнікамі бліц-гульні «Пазл музейных падзей» сталі 27 чалавек. Прызавыя месцы занялі: Вераніка Кухта, Віялета Жук, Канстанцін Блін. Прыз музейных сімпатый заваявала Святлана ГаравецПамятныя сувеніры і сертыфікаты пераможцы могуць атрымаць у музеі ў любы зручны час.

Адказы на бліц-гульню «Пазл музейных падзей»

1. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей створаны рашэннем Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў 1 верасня 1992 года (правільны адказ А).
2. Кожны экспанат музея з'яўляецца для нас, музейных работнікаў, унікальным і каштоўным!!!
3. Экспазіцыя музея ўключае 7 залаў (правільны адказ Б).
4. Будынак, у якім размяшчаецца Глыбоцкі музей, пабудаваны ў 1931 годзе (правільны адказ Б).
5. Філіял музея - культурна-дэндралагічны комплекс в. Мосар створаны па ініцыятыве Юозаса Булькі ў 2005 годзе (правільны адказ А).
6. Супрацоўнік музея, які працуе ва ўстанове з 1996 года - Хайноўскі Аляксандр Вітальевіч, старшы навуковы супрацоўнік.
7. Калектыў музея двойчы быў занесены на раённую Дошку Гонару - у 2013 і 2020 гадах (правільны адказ А).
8. Агульная колькасць супрацоўнікаў музея і філіяла - 19 чалавек (правільны адказ А).
9. На сённяшні дзень колькасць экспанатаў, якія захоўваюцца ў фондах музея, складае 13 253 прадметы (правільны адказ Б).
10. Упершыню Глыбоцкі музей далучыўся да акцыі "Ноч музеяў" у 2009 годзе (правільны адказ В).
11. Экспанат № 1 у фондах музея - піла лучковая (правільны адказ Б).
12. У падвальным памяшканні музея захоўваецца метадычная літаратура, ёсць пакой для прыёму ежы і прыбіральня (як правільна некаторыя адзначылі).