Сусветны дзень пошты

Сусветны дзень пошты штогод адзначаецца 9 кастрычніка ў гадавіну Сусветнага паштовага саюза, які быў створаны ў 1874...

Віншуем!!!

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Да гэтага прафесійнага свята...

Форум маладых спецыялістаў

Маладое пакаленне беларусаў - будучыня нашай краіны, і яму трэба надаваць пільную ўвагу. 7 кастрычніка ў актавай зале...

Сустрэчы сяброў працягваюцца

У чарговы раз сучасныя інтэрнэт тэхналогіі дазволілі арганізаваць і правесці сустрэчу трох музеяў - Дзмітрыеўскага...

"Яно маё - Глыбокае"

Для кожнага, хто хоць раз у жыцці меў шчасце адчуць сябе падарожнікам, 27 верасня з'яўляецца сапраўдным святам. З 1979 года...

"Гістарычная памяць народа: сувязь пакаленняў"

Ёсць даты, якія сталі для нашага народа лёсавызначальнымі і вырашылі гістарычны шлях Беларусі на доўгія гады. 17 верасня...

"Сімвал Адзінства 2026"

10 верасня ў раёне адбылося маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Наш горад сустракаў...

Фрагмент мерапрыемстваДля кожнага, хто хоць раз у жыцці меў шчасце адчуць сябе падарожнікам, 27 верасня з'яўляецца сапраўдным святам. З 1979 года гэта дата – Сусветны дзень турызму. Мэтай свята з'яўляецца прапаганда турызму, асвятленне яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязей паміж народамі розных краін. Ён закліканы прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да важнасці турызму і яго сацыяльнага, культурнага і эканамічнага значэння.
Важны гэты дзень і для нашай краіны, бо апошнія гады развіццё турыстычнай галіны ў Беларусі адзначана вялікімі поспехамі. Без усялякага сумнення, свой уклад у агульную справу ўносіць і Глыбоччына, гісторыка-культурныя і прыродныя славутасці якой карыстаюцца ў гасцей нязменнай папулярнасцю.
Фрагмент мерапрыемстваАднак лепш за ўсіх свой горад, ды і ўвесь раён, павінны ведаць, вядома ж, самі глыбачане. Прычым веды гэтыя варта развіваць у сабе з юных гадоў. У Сусветны дзень турызму наш музей вырашыў арганізаваць для ўсіх жадаючых інтэлектуальную віктарыну "Яно маё - Глыбокае". Пытанні былі звязаны з гісторыяй горада, знакамітымі ўраджэнцамі Глыбоччыны, а таксама побытам нашых продкаў. Важна адзначыць, што ў віктарыне прынялі ўдзел юныя глыбачане, якія праверылі свае веды падчас займальнага інтэлектуальнага суперніцтва. Верым, што новыя звесткі, атрыманыя імі ў гэты нядзельны вечар, надоўга захаваюцца ў памяці, даючы поўную падставу з упэўненасцю сказаць: "Я ведаю свой горад!"

(28 верасня 2026 года)