Зала віртуальных падарожжаў
У першыя дні 2018 года ў нашым музеі адкрылася зала віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёну. Даўняя мара музейшчыкаў пра магчымасць віртуальна падарожнічаць па гістарычных і культурных аб'ектаў Глыбоччыны збылася дзякуючы ўдзелу музея ў рэалізацыі Праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
Цяпер кожны наведвальнік музея можа, акрамя агляду пастаяннай экспазіцыі, адправіцца ў падарожжа па вішнёвай сталіцы Беларусі і пазнаёміцца з хрысціянскімі святынямі Глыбоцкага краю. Дзякуючы новаму музейнаму прадукту кожны жадаючы можа даведацца шмат новага аб культурнай і гістарычнай спадчыне сваёй малой радзімы, акунуўшыся ў віртуальны свет новых тэхналогій. Мабільнасць абсталявання дазваляе арганізоўваць і праводзіць віртуальныя падарожжа па гістарычных мясцінах нашага краю не толькі ў сценах музея, але і за яго межамі.
Мы запрашаем усіх жадаючых здзейсніць рэальную або віртуальную экскурсію па Глыбоччыне!





















