Запрашаем на канферэнцыю

...

Адкуль карані Аляксандра Грына?

Знайсці адказ на гэта пытанне паспрабавалі ўдзельнікі велапрабега «Пунсовыя ветразі», прысвечанага 140-годдзю з дня...

Новыя экспанаты нашага музея

З 2017 года на Глыбоччыне праводзіцца міжнародны фестываль «Дударскі рэй». Гэта ўнікальнае дзейства накіравана на...

Мітынг у памяць трагічнага знішчэння Глыбоцкага гета

77 гадоў таму адбылася падзея, якая назаўжды змяніла культурнае аблічча нашага горада -- у жніўні 1943 года...

Запрашаем прыняць удзел у велапрабегу "Пунсовыя ветразі"

23 жніўня 2020 года адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка Аляксандра Грына. У адзначэнне...

Вынікі ІІІ тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго...

Гарадскі квэст “Тайны вішнёвай квецені”

Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы...

Паважаныя знаўцы мінуўшчыны. Сёння мы прапануем вам прыняць удзел у творчым праекце – гістарычным квіз-марафоне “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”. Наш квіз-марафон – гэта віктарына з 4-ма турамі, удзельнічаць у якой могуць навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раёна, студэнцкая і працоўная моладзь ва ўзросце да 31-го года.

Просім адказы на пытанні віктарыны фармуляваць максімальна дакладна, пажадана пры гэтым указваць крыніцу атрымання інфармацыі. Вынікі будуць падводзіцца пасля кожнага тура, за кожны правільны адказ налічваецца адзін бал. Пераможцам асобнага тура (як і ўсёй віктарыны) стане той, хто дасць найбольшую колькасць правільных адказаў у найбольш кароткі тэрмін. Вынікі будуць падведзены ў дзвюх узроставых намінацыях: 14-18 гадоў і 19-31 год.
Уважліва сачыце за публікацыямі пытанняў і дасылайце свае адказы да ўказанай даты: на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., па пошце на адрас 211800, г. Глыбокае, вул. Энгельса, 24, або прадастаўляйце асабіста. Не забудзьце ўказаць свае імя, прозвішча, адрас, кантактны тэлефон, школу, клас ці месца працы, пасаду, узрост.
Аналізаваць адказы на пытанні віктарыны і падводзіць яе вынікі будзе аўтарытэтнае журы. Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды, а самых актыўных удзельнікаў – заахвочвальныя прызы і граматы.
А зараз вашай увазе пытанні I-га тура:

1. Ты на зямлі маленькая радзімка,
Радзімы край, адкрыты мне ў жыцці.
Хай апынуся ў вечнасці ў абдымках –
Застанешся валошкаю цвісці.

Аўтар гэтых радкоў не нарадзіўся ў Глыбоцкім раёне, але менавіта з нашым краем звязана большая частка яго жыцця і паэтычнай творчасці.
a) Назавіце імя аўтара радкоў.
b) Укажыце назву верша.
c) З якім месцам работы неразрыўна звязана імя гэтага чалавека на Глыбоччыне?

2. У сваёй аўтабіяграфіі дзеяч культуры, дзяцінства якой прайшло ў Глыбокім, так апісала сваю першую сустрэчу з гэтым чалавекам:
“…Пазнаёміліся. Пачалася гутарка. Ён жартаваў, пытаўся ў мяне, ці шмат у Вільні прыгожых дзяўчат, ці весела яны праводзяць час. Насупіўшыся, я ўвесь час маўчала, незадаволеная жартаўлівым паваротам гутаркі…”
a) Назавіце імя дзеяча культуры, урывак з аўтабіяграфіі якой прыведзены ў пытанні.
b) Назавіце імя чалавека, сустрэча з якім прыведзена вышэй.
c) Якім чынам праз некалькі год пасля першай сустрэчы будзе звязаны лёс гэтых людзей?

3. У наш час Глыбокае, сярод іншага, славіцца сваімі кавалямі. Вуліцы горада ўпрыгожваюць шматлікія ўзоры мастацкай коўкі і нават сапраўдныя скульптурна-дэкаратыўныя кампазіцыі. Шмат у чым гэта стала магчымым дзякуючы нашаму земляку, былому віцэ-прэзідэнту Саюза кавалёў СССР, намаганнямі якога на Глыбоччыне была адроджана кавальская справа.
a) Назавіце імя гэтага чалавека.
b) У гонар каго было названа І Усебеларускае свята кавальскага майстэрства, якое праходзіла ў нашым горадзе ў ліпені 1990 года?
c) Укажыце скульптурную кампазіцыю, створаную глыбоцкімі кавалямі, урачыстае адкрыццё якой адбылося ў Глыбокім у чэрвені 2014 года.

4. 15 студзеня 1940 года, у хуткім часе пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, быў утвораны Глыбоцкі раён. Яго першапачатковая тэрыторыя складала ўсяго 592 км² і была ўтрая меней за сучасную.
a) Укажыце ў храналагічным парадку вобласці БССР, у складзе якіх знаходзіўся раён на працягу свайго існавання.
b) Назавіце былы раён Віцебскай вобласці, які быў далучаны да Глыбоцкага ў снежні 1962 года, пасля чаго тэрыторыя нашага раёна наблізілася да сучасных межаў.
c) Пералічыце сучасныя сельскія Саветы Глыбоцкага раёна, якія знаходзяцца ў складзе раёна з моманту яго стварэння.

5. Гэты будынак быў адноўлены праз пэўны час пасля таго, як у 1830-х гадах згарэў яго папярэднік. Але новы будынак чакаў той жа самы лёс, і зараз пра яго ранейшае існаванне ў горадзе нагадвае толькі старажытны каменны крыж, які і сёння можна знайсці па-суседству з плошчай 17 верасня.
a) Пра які будынак ідзе гаворка?
b) У якім годзе ён спыніў існаванне?
c) Чаму ён на гэты раз не быў адноўлены пасля пажару?

Паважаныя ўдзельнікі віктарыны, адказы на пытанні першага тура дасылайце да 22 сакавіка ўключна.
Жадаем вам поспеху!