Нечаканы падарунак музею

На днях у музей звярнулася жыхарка горада Нара-Фамінска Маскоўскай вобласці Людміла Іванаўна Байкова. Яна прапанавала...

Спас мядовы - светлае свята

У чарговы раз на Цэнтральнай плошчы нашага горада шумна і весела праходзіла раённае свята-кірмаш "Светлае свята - Спас...

У аб'ектыве фотаапарата

Фатаграфія з самых першых дзён свайго існавання стала прадметам захаплення чалавецтва, і застаецца такім да гэтага...

Вішнёвая прыгода - 2024

Пятнічны вечар "Вішнёвага фестывалю" пачаўся з традыцыйнага квэста, які аб'яднаў глыбачан, што любяць гісторыю,...

Праект "Руская Атлантыда" у Глыбокім

У чэрвені 2024 года ў Глыбокім рэалізоўваўся Міжнародны пленэрна-выставачны праект "Руская Атлантыда". Вынікам працы...

«Глыбоччына на гісторыка-культурнай карце Беларусі»

2 ліпеня 2024 года ў нашым горадзе прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына на...

Дзень Незалежнасці і юбілей горада.

3 ліпеня 2024 года горад Глыбокае адсвяткаваў Дзень Незалежнасці, 80-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх...

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Наш музей далучыўся да святкавання гэтай даты, падрыхтаваўшы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў абароны і захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
На працягу дня ў музеі працавала фотавыстава ў акне «Прайдзіся па памятных мясцінах!», якая заклікала гараджан і гасцей нашага горада, якія праходзілі каля будынка музея, па-новаму зірнуць на ўнікальныя архітэктурныя аб'екты і скульптурныя кампазіцыі нашага рэгіёну. А яшчэ ў гэты дзень кожны жадаючы змог здзейсніць віртуальнае падарожжа і знаёмства з гістарычнай спадчынай, седзячы ў зручным музейным крэсле. Ну а самыя неабыякавыя да пытання захавання спадчыны глыбачане змаглі прыняць удзел у працоўным дэсанце па навядзенні парадку на тэрыторыі, прылеглай да будынка былога кляштара кармелітаў.
Помнікі і гістарычныя мясціны - гэта частка нашай гісторыі. Берагчы і захоўваць іх - значыць захоўваць сябе, сваё мінулае, сваю культуру.

(18 красавіка 2024 года)

Віртуальная экскурсіяНавядзенне парадку ля сцен былога манастыраВыстава ў акне