Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Фрагмент мерапрыемстваНезвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага мерапрыемства, прымеркаванага да Міжнароднага дня музеяў, выступілі ў якасці прысяжных засядацеляў на «Судзе гісторыі». Да адказу перад судом гісторыі былі запрошаны вядомыя глыбачанам персанажы - Ігнат Буйніцкі, брат Дзмітрый з ордэна кармелітаў босых, барон Мюнхгаўзен. Іх ролі ў гэты вечар выканалі навуковыя супрацоўнікі музея. Каб даказаць невінаватасць галоўных дзеючых асоб, гледачы павінны былі паўдзельнічаць у розных інтэрактывах (адгадаць па гучанні музычны інструмент, прадоўжыць расказ баек пра прыгоды Мюнхгаўзена, злавіць «гарматнае ядро» і адказаць на «пытанні з зорачкай»). Фрагмент мерапрыемстваСапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства стала выступленне народнага тэатра фальклору "Цярэшка", удзельнікі якога сваім выступленнем падтрымалі ў зале суда дзядзьку Ігната. Гучанне традыцыйных музычных інструментаў, народныя песні і танцы надалі асаблівы каларыт музейнаму мерапрыемству. Дзякуючы актыўнаму ўдзелу гледачоў, "суд гісторыі" вынес правільны прысуд і ўсе кропкі над "і" былі расстаўленыя. Працягнулася "музейная ноч" працай розных тэматычных лакацый, дзіцячых пляцовак, гульняў і віктарын, дзе кожны мог выбраць сабе забаву па душы.

(18 мая 2026 года)

 

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак па душы.
На мазгавым штурме "Дастаў дэпешу" ўдзельнікі спрабавалі адказаць на складаныя пытанні, звязаныя з гарадскімі аб'ектамі, і адзначалі іх на карце. Гэта была адна з самых складаных лакацый, але тыя, хто поўнасцю спраўляўся з заданнем, былі ўзнагароджаны салодкім падарункам.
Займальнай пляцоўкай стала майстэрня скрыптара "Магія рукапісу", наведаўшы якую кожны жадаючы змог даведацца шмат цікавага аб вырабе рукапісных кніг. Наведвальнікі гэтай пляцоўкі змаглі паспрабаваць свае сілы ў ролі перапісчыка стараславянскіх кніг і старажытных актаў, а таксама прымяніць свае навыкі чыстапісання і каліграфіі.

Мазгавы штурм "Дастаў дэпешу" Алегры "Выигрышное дельце"Інтэрактыў-праект "PRO-гульні"

Вялікай папулярнасцю ў гэты вечар карыстаўся ў наведвальнікаў музычны вайб “Увага! Экспанат», удзельнікі якога павінны былі пазнаць тэлеперадачу па характэрнай мелодыі. Былі і падказкі - экспанаты, тэматычна звязаныя з той ці іншай тэлеперадачай. Аказалася, што не ўсім гэта па сілах - нават людзі старэйшага пакалення не адразу адгадвалі кампазіцыі з савецкага мінулага.
Праверыць свае веды па гісторыі і краязнаўстве Глыбоччыны можна было на эрудыт-тэсце «Музейныя знатакі». Тут для наведвальнікаў былі падрыхтаваны розныя віктарыны з пытаннямі, адказаўшы на якія, можна было зарабіць салодкі падарунак. Самыя «падкаваныя» спрабавалі свае сілы ў супер-гульні. І тут тыя, хто сістэматычна ўдзельнічае ў музейных мерапрыемствах, атрымалі ўпэўненую перамогу.

 Гульнявое асарці "Візаві"Інтэрактыў-праект "PRO-гульні"Брыф-інтуіцыя "Шостае пачуццё"

Разыначкай вечара стаў сэнсарны музейны квэст «Мір навобмацак», удзельнікі якога ў поўнай цемры выконвалі складаныя заданні, звязаныя з канкрэтнымі музейнымі прадметамі. Даведацца аб якім прадмеце ідзе гаворка, можна было толькі з дапамогай тактыльных адчуванняў, патрымаўшы экспанат у руках, але пры гэтым, зусім не бачачы яго.
На ўсіх музейных пляцоўках у гэты вечар панавала атмасфера свята і добрага настрою. Дзеці і іх бацькі з радасцю гулялі ў розныя рухомыя і настольныя гульні, удзельнічалі ў конкурсах і латарэях, а для тых, хто стаміўся ці прагаладаўся, працавала кулінарная пляцоўка.
Дзякуем усім за актыўны ўдзел і чакаем вас наступным разам!

(18 мая 2026 год)

Муз-актыў "Разам весялей"Кулінарная пляцоўка "Смачныя гісторыі"Гульнявое асарці "Візаві"

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Фінальнай кропкай свята стаў патрыятычны велапарад "Сімвалы маёй краіны", у якім прынялі актыўны ўдзел не толькі карэнныя глыбачане, але і госці нашага горада. Упрыгожыўшы веласіпеды сцяжкамі, веласіпедысты дружнай калонай праехалі па вуліцах і плошчах нашага горада.
Супрацоўнікі музея ў чарговы раз прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. І невыпадкова, бо наш музей на працягу многіх гадоў арганізуе і праводзіць займальныя велаэкскурсіі з наведваннем гісторыка-культурных мясцін Глыбоччыны і суседніх раёнаў. І веласіпед у гэтых экскурсіях - галоўны памочнік.

(11 мая 2026 года)

Круг гонару ўдзельнікаў велапарадуУдзельнікі велапарадуНа маршруце

На музейнай пляцоўцы9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У цэнтры ўвагі наведвальнікаў апынуліся рэальныя вайсковыя прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны - салдацкія кацялкі, лыжкі, баклажкі. Жадаючыя маглі ўзяць у рукі пілотку салдата або фуражку афіцэра, гільзу ад баявога снарада, сумку-планшэт камандзіра і інш.
Адказваючы на пытанні інтэрактыўнай віктарыны, кожны жадаючы змог даведацца шмат новых і малавядомых фактаў аб вайне, здзейсніць віртуальнае падарожжа з наведваннем тых мясцін Глыбоччыны, якія звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Для маленькіх наведвальнікаў музейнай пляцоўкі былі прапанаваны тэматычныя гульні, дзіцячыя віктарыны і заданні.
Нават нягледзячы на прахалоднае і дажджлівае надвор'е гэтага дня, на музейнай пляцоўцы было шматлюдна. І дзеці і дарослыя з вялікай цікавасцю ўспаміналі пра вайну, пра дні баявой славы сваіх дзядоў і прадзедаў. Успаміналі, каб новыя пакаленні працягвалі памятаць і шанаваць Перамогу, заваяваную такой вялізнай цаной.

(10 мая 2026 года)

На музейнай пляцоўцыНа музейнай пляцоўцыНа музейнай пляцоўцы

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Фрагмент мерапрыемстваУ святочны першамайскі дзень у выставачнай зале музея адбылася ўрачыстая прэзентацыя экспазіцыйнага праекта "Хронікі Першамая". Яго экспанаты расказваюць аб традыцыях святкавання дня працоўных у Беларусі, аб развіцці сельскагаспадарчай і прамысловай галіны нашага рэгіёну з савецкіх часоў да нашых дзён. Асобны блок прысвечаны жыхарам Глыбоччыны, якія ў розны час за самаадданую, добрасумленную працу былі адзначаны вышэйшай дзяржаўнай узнагародай – яны атрымалі званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Падчас мерапрыемства прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў горада актыўна ўключыліся ў дыялог. Многія ўспомнілі пра асабісты вопыт удзелу ў першамайскіх дэманстрацыях савецкіх часоў і незабыўныя эмоцыі свята.
Дыялог атрымаўся эмацыянальным і змястоўным, а займальны экскурс па экспазіцыі нікога не пакінуў абыякавым: нехта ўспомніў дзяцінства і маладосць, а нехта пазнаў шмат новага пра святочную дату календара – Свята працы.

(2 мая 2026 года)

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Чарнобыльская трагедыя26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай энергетыкі - выбух на Чарнобыльскай АЭС.
Гэтая трагедыя пакінула глыбокі след у лёсе многіх краін, але Беларусь прыняла на сябе галоўны ўдар. Кожны пяты жыхар Беларусі стаў ахвярай Чарнобыля. А калі ўлічыць, што ў першыя дні пасля аварыі амаль уся тэрыторыя нашай рэспублікі была забруджана радыеактыўным ёдам, то няма такога чалавека ў Беларусі, каго б не закранула гэтая бяда…
Дзесяткі пажарных-ліквідатараў аддалі свае жыцці, абараняючы краіну ад радыяцыйнай пагрозы. Тысячы людзей змагаліся і працягваюць змагацца з наступствамі гэтай жахлівай катастрофы, рызыкуючы сваім жыццём.

Пачатак мерапрыемстваЛя сцен праваслаўнай святыніУ Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік “Дзе гэта вуліца? Дзе гэты дом?". У мерапрыемстве гэтага дня прынялі ўдзел вучні адной са школ нашага горада. Для іх музейшчыкі падрыхтавалі невялікі пазнавальны экскурс пра знакавую дату, важнасць абароны і захавання гісторыка-культурнай спадчыны, колькасць помнікаў на тэрыторыі нашага раёна і іх каштоўнасці. Далей хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў гарадскі праменад з займальнай прыгодай. Падзяліўшыся на дзве каманды, ім трэба было максімальна хутка адшукаць 8 гісторыка-культурных аб'ектаў нашага горада, спасылаючыся на гістарычны адрас і пытанне-падказку.
Злавіць вайб гарадскіх вуліц, бліснуць інтуіцыяй, выявіць свой інтэлект, пазнаць цікавыя факты аб гістарычных месцах - усё гэта атрымалася нашым удзельнікам! У выніку, перамагло сяброўства! Удзельнікам уручаны памятныя сувеніры.

(18 красавіка 2026 года)

Ля аднаго з загаданых гістарычных аб'ектаў горада Галоўнае не перамога, галоўнае - удзел.Выконваем заданне разам

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым калейдаскопе "Эпоха космасу! Пачатак!". У музеі хлопчыкаў і дзяўчынак чакала займальная касмічная праграма пазнання сусвету.
Вучні класа падзяліліся на каманды і спаборнічалі ў розных інтэлектуальных віктарынах і конкурсах, звязаных з тэмай заваявання чалавекам космасу. Падчас мерапрыемства дзеці не толькі пазналі шмат новага з апавядання навуковага супрацоўніка, але і змаглі пазнаёміцца з музейнымі прадметамі касмічнай тэматыкі. Трэба адзначыць, што дадзенае тэматычнае мерапрыемства мае не толькі забаўляльны, але, найперш, і пазнавальны характар.
Чакаем новых прыгод!

(12 красавіка 2026 года)

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Фрагмент мерапрыемстваНапярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая пляцоўка "Памятаць. Нельга забыцца". Удзельнікамі мерапрыемства стаў маладзёжны актыў раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. У ходзе правядзення дыялогавай пляцоўкі былі абмеркаваны пытанні стварэння, існавання і ліквідацыі фашысцкіх канцлагераў. Музейныя работнікі прадставілі прэзентацыі аб месцах масавага прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва і ваеннапалонных у нашым рэгіёне, таксама быў прадэманстраваны ўрывак відэафільма аб канцэнтрацыйным лагеры ў Беразвеччы. Асаблівую ўвагу прысутных прыцягнуў расказ старшага навуковага супрацоўніка музея Хайноўскага А.В. аб увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны. Удзельнікі дыялогу цікавіліся этапамі правядзення пошукавай работы, прынцыпам даследчай дзейнасці і яе вынікамі. Фіналам мерапрыемства стала канструктыўная размова аб важнасці захавання гістарычнай памяці, гераізме і стойкасці савецкага народа.

(10 красавіка 2026 года)

Падчас мерапрыемстваВыступленне супрацоўніка музеяВыступленне супрацоўніка музеяВыступленне супрацоўніка музеяФрагмент мерапрыемстваУдзельнікі мерапрыемства

Удзельнікі відэаканферэнцыі   Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэтым годзе ў чарговы раз адбылася відэасустрэча музейшчыкаў з Дзмітрыеўскага краязнаўчага музея ім. А.Ф. Вангенгейма (Расійская Федэрацыя) і Бягомльскага музея народнай славы (Рэспубліка Беларусь), з якімі наш музей сябруе і супрацоўнічае ўжо некалькі гадоў.
"Жаночы след у гісторыі Беларусі і Расіі" - менавіта гэтая тэма аб'яднала выступленні ўдзельнікаў відэасустрэчы і была прысвечана Году беларускай жанчыны.Удзельнікі відэаканферэнцыі   Выступленне супрацоўніка нашага музея пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з біяграфіямі выдатных жанчын Глыбоччыны – Ніны Кірылаўны Целеш (Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна), Соф'і Мартынаўны Юргель і Лідзіі Пятроўны Плыгаўкі (Героі Сацыялістычнай працы). На мерапрыемстве з розных бакоў прысутнічалі навучэнцы школ і каледжа, для якіх такое мерапрыемства было вельмі карысным і прынесла шмат новага ў вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны брацкіх народаў.

(2 красавіка 2026 года)