Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

19 чэрвеня 2026 года ў гарадскім Доме культуры адбыўся паказ і сустрэча з творчай групай фільма "Блізняты Асвенцыма", на якую былі запрошаны навучэнцы школ і прадстаўнікі гарадскіх арганізацый. Карціна рэжысёра Вольгі Барыскевіч, расказвае пра лёс дзяцей-двайнят, разлучаных з маці і зведаўшых усе жахі канцэнтрацыйнага лагера.
Пасля прагляду фільма рэжысёр і акцёры адказалі на пытанні вядучага мерапрыемства - дырэктара музея Алены Мядзелец, а таксама падзяліліся з залай кранальнымі момантамі, якія запомніліся героям фільма з моманту здымак.
Творчая група фільма была адзначана падзякай Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта за ўклад у патрыятычнае выхаванне і захаванне гістарычнай памяці.

(19 чэрвеня 2026 года)

Фрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства

Фрагмент мерапрыемства17 чэрвеня на тэматычнай пляцоўцы "Будучыня пачынаецца сёння" ў гарадскім Доме культуры супрацоўнікі музея для дзяцей і падлеткаў правялі музейную гульню. Удзельнікі гульні, падзяліўшыся на тры каманды, актыўна адказвалі на пытанні, звязаныя з гістарычным мінулым роднага краю. За правільныя адказы яны атрымлівалі выйгрышныя балы, падлічыўшы якія быў вызначаны пераможца. А перамаглі мацнейшыя.

(18 чэрвеня 2026 года)

У разгар летніх канікулаў наш музей актыўна працуе з наведвальнікамі школьных аздараўленчых лагераў, якія імкнуцца патрапіць на забаўляльна-гульнявую выставу "Маша і Мядзведзь". І гэта не выпадкова – на ёй кожнае дзіця можа знайсці занятак па душы.
Тут можна не толькі атрымаць вычарпальную інфармацыю аб развіцці савецкай мультыплікацыі, але і зрабіць памятнае фота з любімымі мультыплікацыйнымі героямі. Ну і, вядома ж, пагуляць у розныя рухомыя і лагічныя гульні - паспрабаваць скласці мульт-пазлы, накінуць кольцы на мульцяшнага зайца, "накарміць" ваўка, выканаць заданні цацачнага доміка.
Гульнявая і вясёлая атмасфера ў музеі працягнецца да канца ліпеня. Спяшайцеся атрымаць незабыўныя адчуванні!

(15 чэрвеня 2026 года)

 На інтэрактыўнай пляцоўцыНа інтэрактыўнай пляцоўцыНа інтэрактыўнай пляцоўцыНа інтэрактыўнай пляцоўцыНа інтэрактыўнай пляцоўцыНа інтэрактыўнай пляцоўцыНа інтэрактыўнай пляцоўцыНа інтэрактыўнай пляцоўцы

Удзельнікі велапрабегу ля помніка на мемарыяльным комплексе "Барок"11-12 чэрвеня 2026 года Глыбоччына сустракала ўдзельнікаў рэспубліканскага велапрабегу, прысвечанага Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне і памяці Сабора Беларускіх святых. 11 чэрвеня ўдзельнікі велапрабегу наведалі мемарыяльны комплекс "Барок" і ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у лагеры савецкім ваеннапалонным. Фрагмент мерапрыемстваСтаршы навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Хайноўскі падрыхтаваў экскурс у гісторыю, расказаўшы прысутным пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Завяршыўся мітынг хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да падножжа манумента.

(12 чэрвеня 2026 года)

Акцыя Руска-Бельгійскага маталургічнага таварыства (1900 г.)Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў найцікавейшы прадмет, які, верагодна, у хуткім часе зойме месца ў экспазіцыі музея. Гаворка ідзе пра каштоўную паперу аднаго з металургічных таварыстваў пачатку ХХ стагоддзя, членам праўлення якога з'яўляўся Баляслаў Ялавецкі – персона, якая адыграла важную ролю ў гісторыі нашага горада.
Таленавіты інжынер, чыгуначнік і прадпрымальнік Баляслаў Антонавіч Ялавецкі стаў тым чалавекам, хто ініцыяваў у 1890-я гады будаўніцтва чыгункі, якая працягнулася ад станцыі Свянцяны Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі праз Лынтупы і Паставы да нашага горада. Подпіс Б. Ялавецкага на каштоўнай паперы Першы паравоз урачыста сустрэлі ў Глыбокім у 1897 годзе, азнаменаваўшы гэтым наступленне новай для нашага краю эпохі. І вырашальны ўклад у гэтую падзею ўнёс менавіта Баляслаў Ялавецкі.
Музей шчыра ўдзячны кожнаму неабыякаваму чалавеку, гатоваму перадаць музею значныя для гісторыі Глыбоцкай зямлі прадметы. Кожная падобная падзея - прыклад сумеснага захавання гістарычнай спадчыны.

(8 чэрвеня 2026 года)

Міжнародны дзень аховы дзяцей наш горад адсвяткаваў маштабнай забаўляльнай праграмай. Часткай гэтай праграмы стала гульнявая пляцоўка "Дзіцячы свет", падрыхтаваная і прадстаўленая навуковымі супрацоўнікамі музея. Вядома ж, забавы на нашых гульнявых пляцоўках заўсёды даюць наведвальніку магчымасць поўнага пагружэння ў гістарычнае мінулае. І таму, у першы летні дзень наведвальнікі музейнай пляцоўкі змаглі не толькі пацешыць сябе рознымі гульнямі, забавамі і віктарынамі, але і пазнаёміцца з цікавымі музейнымі прадметамі, даведацца пра нешта новае з гісторыі роднага краю. Прыемна адзначыць, што за час працы пляцоўкі на ёй заўсёды было шматлюдна. З вялікай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў прапанаваных гульнях, праяўляючы пры гэтым выдатныя веды, талент і проста дзіцячую кемлівасць.
Пажадаем жа нашым дзецям, каб шчаслівая летняя пара была напоўнена не толькі радасным гультайствам, але і карыснай працай!

(1 чэрвеня 2026 года)

На свяце дзяцінстваНа свяце дзяцінстваНа свяце дзяцінства

Уручэнне дыпломаУ выставачнай зале музея праходзіць выстава работ выпускнікоў Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча “Чароўных фарбаў колер”. Юныя мастакі, якія на працягу сямі гадоў асвойвалі майстэрства жывапісу пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў, прадставілі дыпломныя праекты.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 29 мая 2026 года. Падтрымаць выпускнікоў у гэты важны для іх дзень прыйшлі родныя і блізкія, сябры і проста знаёмыя. Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўручэнне выпускнікам дыпломаў аб заканчэнні мастацкай школы.

Выстава працягвае працаваць да 21 чэрвеня.

(30 мая 2026 года)

Фрагмент мерапрыемства

Фрагмент сустрэчы29 мая ў сярэдняй школе №1 імя П.В. Сухога ў рамках рэспубліканскага праекта грамадскага аб'яднання "БРПА" прайшло мерапрыемства "Сустрэча на ўсе 100!" з удзелам дырэктара музея Алены Мядзелец.
Алена Мікалаеўна расказала вучням аб дзейнасці музея і яго ролі ў культурным жыцці Глыбоцкага раёна. Завяршылася сустрэча канструктыўным дыялогам з навучэнцамі, дзе былі ўзняты тэмы жыццёвых каштоўнасцей і выбару прафесіі.

(29 мая 2026 года)

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Фінальнай кропкай свята стаў патрыятычны велапарад "Сімвалы маёй краіны", у якім прынялі актыўны ўдзел не толькі карэнныя глыбачане, але і госці нашага горада. Упрыгожыўшы веласіпеды сцяжкамі, веласіпедысты дружнай калонай праехалі па вуліцах і плошчах нашага горада.
Супрацоўнікі музея ў чарговы раз прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. І невыпадкова, бо наш музей на працягу многіх гадоў арганізуе і праводзіць займальныя велаэкскурсіі з наведваннем гісторыка-культурных мясцін Глыбоччыны і суседніх раёнаў. І веласіпед у гэтых экскурсіях - галоўны памочнік.

(11 мая 2026 года)

Круг гонару ўдзельнікаў велапарадуУдзельнікі велапарадуНа маршруце

На музейнай пляцоўцы9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У цэнтры ўвагі наведвальнікаў апынуліся рэальныя вайсковыя прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны - салдацкія кацялкі, лыжкі, баклажкі. Жадаючыя маглі ўзяць у рукі пілотку салдата або фуражку афіцэра, гільзу ад баявога снарада, сумку-планшэт камандзіра і інш.
Адказваючы на пытанні інтэрактыўнай віктарыны, кожны жадаючы змог даведацца шмат новых і малавядомых фактаў аб вайне, здзейсніць віртуальнае падарожжа з наведваннем тых мясцін Глыбоччыны, якія звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Для маленькіх наведвальнікаў музейнай пляцоўкі былі прапанаваны тэматычныя гульні, дзіцячыя віктарыны і заданні.
Нават нягледзячы на прахалоднае і дажджлівае надвор'е гэтага дня, на музейнай пляцоўцы было шматлюдна. І дзеці і дарослыя з вялікай цікавасцю ўспаміналі пра вайну, пра дні баявой славы сваіх дзядоў і прадзедаў. Успаміналі, каб новыя пакаленні працягвалі памятаць і шанаваць Перамогу, заваяваную такой вялізнай цаной.

(10 мая 2026 года)

На музейнай пляцоўцыНа музейнай пляцоўцыНа музейнай пляцоўцы