Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Дарогамі памяці

26 сакавіка каля помніка на месцы магілы вязняў пліскага гета было шматлюдна: навучэнцы і настаўнікі Пліскай дзіцячы сад...

Вынікі I тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Вось і скончыўся тэрмін падачы адказаў на пытанні першага тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, а гэта...

Да 80-годдзя раёна

У год юбілею раёна ў школах горада прайшла лекцыя "Глыбоцкі раён: 80 гадоў гісторыі ў падзеях і асобах». На гэтым музейным...

Музейная студыя «Сустрэчы ў стылі nostalgie»

У гэтым годзе ў нашым музеі з'явіўся новы кірунак у працы - пры музеі была створана і пачала працу музейная студыя...

Новая выстава ў музеі

12 сакавіка 2020 года ў музеі адкрылася незвычайная выстава з інтрыгуючай назвай "Дамскія штучкі", на якой экспануюцца...

Калектыў музея падчас святочнага мерапрыемстваЗа значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў Дзяржаўнай установы культуры «Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей» быў адзначаны Падзякай Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта. Узнагарода калектыву музея была ўручана ва ўрачыстай абстаноўцы, падчас святкавання ў раёне прафесійнага свята - Дня работнікаў культуры.

На форумеПрэзентацыя віртуальнага падарожжаЗ 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце адбыўся IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш музей у чацвёрты раз прыняў актыўны ўдзел у працы форуму. Паколькі дэвіз цяперашняга мерапрыемства: «Музей: навука, інавацыі, камунікацыя", мы вырашылі падзяліцца з калегамі інавацыйнай тэхналогіяй стварэння і правядзення віртуальнай экскурсіі па гісторыка-культурным аб'ектам вішнёвай сталіцы Беларусі - горадзе Глыбокае. Акрамя экспазіцыйнай пляцоўкі нашага музея, дзе кожны жадаючы змог здзейсніць гэта займальнае падарожжа і пакінуць сабе на памяць сувенір пра вішнёвы горад, віртуальная экскурсія была прадстаўлена і на галоўнай прэзентацыйнай пляцоўцы форуму. Разам з баронам Мюнхгаўзенам на экскурсію па вішнёвай сталіцы адправіліся музейшчыкі з розных куткоў Беларусі.

 На экспазіцыйнай пляцоўцы музеяСувеніры з вішнёвай сталіцыПрэзентацыя віртуальнага падарожжа

 

На шляхуЯк і было заяўлена раней, у суботу 28 верасня моладзь Глыбоччыны адправілася ў займальную велаэкскурсію. Канчатковым пунктам гэтага падарожжа стаў Парыж! Не зусім горад, а толькі невялікае мястэчка з прыстаўкай «агра» на тэрыторыі Пастаўскага раёна. Маршрут велападарожнікаў ляжаў па тых месцах двух суседніх раёнаў (Глыбоцкі і Пастаўскі), чыя гісторыя звязана з далёкай Францыяй.

Сустрэча са святаром у в. УдзелаПершым на шляху веласіпедыстаў быў манастыр францысканцаў у Удзела. Менавіта тут мы пазнаёміліся з гісторыяй невялікага французскага мястэчка Лурд і падзеямі, якія прынеслі сусветную вядомасць гэтаму населенаму пункту на поўдні Францыі, зрабіўшы яго адным з найбольш важных у Еўропе цэнтраў паломніцтва. Наведаўшы касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі і атрымаўшы настаўленне ад ксяндза Вальдэмара, мы адправіліся да наступнай кропкі на нашым маршруце - святых мосарскіх крыніц.

Мосарскія крыніцыВада гэтых крыніц лічыцца гаючай і надае сілы, а таму прыйшлася даспадобы велападарожнікам. А афармленне гэтага месца яшчэ раз нагадала пра французскі Лурдзе. Наведаўшы нядаўна адкрыты музей, прысвечаны славутаму ксяндзу Юозасу Бульку, і пазнаёміўшыся з яго ўнікальнымі экспанатамі, у тым ліку і лістом святару ад старшыні тапанімічнай камісіі пры Савеце міністраў Беларусі аб перайменаванні населенага пункта Навадруцк у Парыж, мы адправіліся ў гэта гістарычнае месца на карце Беларусі.

У вёсцы Казлоўшчына нашу ўвагу прыцягнула мураваная капліца на старых вясковых могілках. Падрабязна вывучыўшы гэты аб'ект, можна сказаць абследаваўшы кожны каменьчык у сценах пабудовы, і агледзеўшы тэрыторыю на наяўнасць цікавых гістарычных артэфактаў (дарэчы, у каменнай агароджы вакол могілак намі быў знойдзены незвычайны камень з надпісам «R 1852»), мы рушылі далей.

Стары млын у КазлоўшчынеНа выездзе з вёскі нас чакаў старадаўні вадзяны млын. Пабудаваны ён быў у 1859 годзе, пра што сведчыць камень з датай, умураваны ў сцяну на ўваходзе. Нядрэнна захаваны старадаўні аб'ект быў вывучаны як звонку, так і ўнутры. Мы былі здзіўлены таму факту, што гэты млын у свой час выконваў не толькі галоўную функцыю - памол збожжа, але яшчэ на ім калісьці было ўстаноўлена электрагенерыруючае абсталяванне, за кошт гэтага асвятлялася сядзіба Друцкіх-Любецкіх.

Ля помніка рускім воінам, што загінулі ў 1812 годзеУ наступным населеным пункце нашага маршруту - вёсцы Асінагарадок, нас чакала адразу некалькі гістарычных аб'ектаў. На старадаўнім гарадзішчы, з якога бярэ свой пачатак гэты населены пункт, знаходзіцца храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Пабудаваны ў 18 стагоддзі, ён неаднаразова перабудоўваўся, змяняючы сваё першапачатковае аблічча. Побач з храмам маюцца два пахаванні, на якіх устаноўленыя помнікі. Адзін з іх на магіле рускіх воінаў, якія загінулі ў бітве са шведамі летам 1706 года, другі - напамін пра падзеі Айчыннай вайны 1812 года.

На "Эйфелевай" вежыЛя сцен праваслаўнай святыні в. АсінагарадокНаперадзе нас чакаў Парыж. Праўда сустрэў ён велападарожнікаў не вельмі ветліва. Уздым на “Эйфелеву вежу” - адну з нямногіх славутасцяў гэтага мястэчка, суправаджаўся кроплямі праліўнога дажджу. Але нават дождж не змог азмрочыць радасць ад пераадоленага шляху і дасягнутай мэты. Пасля невялікага ланча пад «Эйфелевай вежай» і наведвання парыжскіх крам, мы адправіліся назад. Шлях з Парыжа ў Глыбокае, у асноўным, ляжаў па палях (зразумелая справа не Елісейскіх) і дарогах роднай Глыбоччыны. Толькі ўвечары, змучаныя дарогай (усё-такі адлегласць каля 60-ці кіламетраў), але задаволеныя ад убачанага, вандроўнікі вярнуліся дадому...

 

Адкрытае пісьмо. Глыбокае.Новы экспанат папоўніў музейную калекцыю старадаўніх паштовак. Набытая на інтэрнэт-аўкцыёне паштоўка была перададзена ў дар нашаму музею людзьмі, для каго гісторыя маленькага беларускага мястэчка - гэта не пусты гук. Асаблівую падзяку мы выказваем прадпрымальніку з Санкт-Пецярбурга Блышко Паўлу Фёдаравічу, які набыў гэты ўнікальны прадмет нашай гісторыі. Сям'ю Паўла Фёдаравіча звязваюць з нашым краем даўнія адносіны.

Зваротны бок паштоўкі. Паштоўка была надрукаваная ў выдавецтве А. Chodowiecki ў Варшаве. Для адкрытага ліста выкарыстоўваўся здымак Глыбокага, зроблены ў канцы ХІХ стагоддзя, у перыяд з 1892 гады ( у гэты год разабраны два крыла манастыра манахаў кармелітаў босых) па 1902 год (пачынаецца перабудова будынка касцёла св. Тройцы).

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня моладзь Глыбоччыны здзейсніла велавандроўку "Легенды і паданні пана Акушкі" і наведала шмат цікавых мясцін Глыбоччыны. У гэтым годзе мы запрашаем усіх жадаючых адправіцца...

Запрашаем у Парыж!

УВАГА!!! У сувязі з дрэннымі ўмовамі надвор'я велаэкскурсія з 22 верасня пераносіцца на 28 верасня (субота).

14 верасня 2019 года на старонках «Сельскай газеты» з'явіўся артыкул «Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр». Карэспандэнт Уладзімір Субат пабываў у гэтай вядомай беларускай вёсцы і падзяліўся з чытачамі сваімі ўражаннямі аб Мосары і яго працавітых жыхарах. З гэтым артыкулам можаце пазнаёміцца і вы, наведаўшы сайт https://www.sb.by/articles/mosar-mekka-dlya-turysta-i-kulturny-tsentr.html 

У апошні час стала добрай традыцыяй папаўненне фондаў нашага музея экспанатамі, якія набылі людзі на розных інтэрнэт-аўкцыёнах. І вось на днях мы атрымалі чарговы падарунак – 14 фотаздымкаў, зробленых нямецкімі салдатамі ў Глыбокім падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Тут адлюстраваны панарамы горада, храмы і будынкі горада, мясцовыя прыгажуні і моманты мірнага салдацкага жыцця.
Калектыў музея выказвае шчырую падзяку Юрыю Калбасічу, Кастусю Шыталю, Давіду Алегу Лісоўскаму і ўсім тым, хто ўнёс свой уклад у захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёна. Убачыць гэтыя унікальныя фотаздымкі вы можаце тут.

Удзельнікі семінара16 жніўня 2019 года ў Глыбокім праходзіў абласны занальны семінар для работнікаў, якія займаюцца арганізацыяй ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.
У ўдзельнікаў семінара была насычаная не толькі рабочая, але і культурная праграма: яны прынялі ўдзел у жалобным мітынгу, прымеркаваным да 76-й гадавіны знішчэння Глыбоцкага яўрэйскага гета, а таксама пазнаёміліся з гістарычным мінулым Глыбокага і наведалі адметнасці горада ў суправаджэнні навуковага супрацоўніка музея Уладзіміра Мірончыка.

Прадстаўнікі польскай парламенцкай дэлегацыі і кіраўніцтва Глыбоцкага раёна23 жніўня ў Глыбокім сустракалі афіцыйную парламенцкую дэлегацыю Рэспублікі Польшча на чале з віцэ-маршалкам Сойма Рышардам Тэрлецкім. Польскую дэлегацыю суправаджалі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі і дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Наш раён звязваюць з некаторымі рэгіёнамі Польшчы даўнія сяброўскія і дзелавыя адносіны, а таму не дзіва, што, завітаўшы на Беларусь, гэта прадстаўнічая дэлегацыя вырашыла наведаць менавіта Глыбокае, тым больш, што ў нашым горадзе хапае цікавых мясцін, звязаных з гісторыяй Польшчы.

Пад час выступлення24 ліпеня 2019 года навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Абрамчык і экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в. Мосар Марына Ткачонак з творчай місіяй наведалі лячэбна-працоўны прафілакторый № 9 горада Віцебска. Галоўная мэта гэтага візіту - пазнаёміць супрацоўнікаў установы і людзей, што праходзяць тут рэабілітацыю, з прыгажэйшым месцам на паўночным захадзе Віцебскай вобласці - вёскай Мосар, дзе знаходзіцца старадаўні касцёл Святой Ганны і знакаміты культурна-дэндралагічны комплекс. Па сутнасці, гэта была віртуальная экскурсія, дзякуючы якой прысутныя змаглі пазнаёміцца з багатай гісторыяй вёскі, з мясцовымі адметнасцямі і, канешне ж, з асобай легендарнага ксяндза Юозаса Булькі, які быў вядомы сваёй непрымірымай барацьбой з п'янствам.