Запрашаем да удзелу!

25 ліпеня 2019 года адбудзецца квэст “Таямніца вішнёвай квецені”. Запрашаем прыняць удзел у гэтым захапляльным падарожжы...

Моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!»

1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне...

Адбыўся велапрабег "Дарогамі партызанскай славы"

29-30 чэрвеня 2019 года адбыўся велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў....

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці"

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці" адбыўся 22 чэрвеня 2019 года ў нашым горадзе. Ля месца жалобнай цырымоніі ў Парку Перамогі...

“Тата! Твой выхад!”

16 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада прайшоў форум “Тата! Твой выхад!”, прысвечаны Міжнароднаму дню бацькі. Наш музей...

Велапрабег "Дарогамі партызанскай славы»

29-30 чэрвеня 1944 года савецкія войскі, развіваючы наступленне, уступілі ў першыя баі з фашыстамі па вызваленні тэрыторыі...

Эстафета "Пламя міру" у Глыбоцкім раёне

Эстафета агню галоўнай спартыўнай падзеі года працягвае ўрачыстае шэсце па Беларусі. 27 мая "Полымя міру" сустракалі ў...

Новыя турботы ў наглядальніка музеяУ Беларусь прыйшла доўгачаканая вясна! А ў Глыбоцкі музей завіталі незвычайныя госці: хамелеон, агама, багамол, павук-птушкаед, дэгу і многія іншыя. Гэта жывёлы, якіх не сустрэнеш у дзікай прыродзе нашай краіны. Іх радзіма - гарачыя лясы Аўстраліі, халодныя горы Перу, густыя джунглі Бразіліі... Але ў апошнія гады іх часта заводзяць у сябе людзі ў якасці хатніх жывёл.

Хамелеон у музеіУ жыхароў і гасцей Глыбокага ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца з гэтымі дзіўнымі стварэннямі. Для гэтага трэба толькі наведаць выставу «Цуды прыроды», якая працуе ў нашым музеі з 16 красавіка па 5 мая. Дзеці і дарослыя знойдуць тут для сябе шмат цікавага! І, магчыма, захочуць завесці ў сябе якога-небудзь экзатычнага гадаванца!

Наведвальнікі выставы"Усе гэтыя падзеі адбываліся ў нашым раёне"15 сакавіка ў фае Гарадскога дома культуры музеем была арганізавана выстава, прысвечаная 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Усе ўдзельнікі раённага мерапрыемства па святкаванні гэтай юбілейнай даты змаглі дакрануцца да гістарычных дакументаў, прадстаўленых на выставе. Канстытуцыі СССР і БССР розных гадоў выклікалі цікавасць не толькі ў старэйшага пакалення - тых, хто жыў па гэтых законах, але і ў сучаснай моладзі. Упрыгожаннем выставы сталі шматлікія фатаграфіі, якія захавалі найбольш знакавыя падзеі ў гісторыі Глыбоцкага раёна (1994 – 2019 гг).

Знаёмства гасцей з Латвіі з музейнай экспазіцыяй14 - 15 сакавіка з афіцыйным візітам Глыбоцкі раён наведала дэлегацыя Інчукалнскага краю Рэспублікі Латвія. Гасцямі нашага рэгіёну сталі консул Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Угіс Скуя, старшыня думы Інчукалнскага краю Айварс Налівайкас, намеснік старшыні Ліга Шубе, рэдактар інфармацыйнага выдання «Novada Vēstis» Марцінс Познякс, кіраўнік бібліятэкі Інчукалнскага краю Алена Азоліна.
Віртуальнае падарожжа па вуліцах ГлыбокагаУ ходзе візіту госці з Латвіі наведалі наш музей. Навуковы супрацоўнік Уладзімір Мірончык пазнаёміў гасцей з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай Глыбоцкага краю, са слаўнымі традыцыямі і духоўнымі асаблівасцямі рэгіёну. Падчас экскурсіі па горадзе нашы госці наведалі многія гістарычныя аб'екты, даведаліся аб знакамітых земляках і багатым гістарычным мінулым.
Члены дэлегацыі таксама наведалі залу віртуальных экскурсій, якая адкрылася ў музеі ў пачатку 2018 года, дзякуючы рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Стварэнне віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёну» Праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН).

Экспазіцыя "Скарбы Глыбоччыны"Фрагмент экспазіцыіУ экспазіцыі нашага музея з'явіўся новы раздзел, які раскажа наведвальнікам пра шматлікія скарбы, знойдзеныя на Глыбоччыне ў розныя часы.
У адной з вітрын пастаяннай экспазіцыі размясціліся ўнікальныя экспанаты: Гараўлянскі манетна-рэчавы скарб (выявіў у 1965 годзе вядомы археолаг Г. Штыхаў), Глыбоцкі скарб (знойдзены падчас земляных работ у 2017 годзе), а таксама шматлікія прадметы археалогіі, знойдзеныя на Глыбоччыне як падчас археалагічных даследаванняў, так і зусім выпадкова.

Пабываць у беларускай Венецыі, убачыць планету ў мініяцюры і даведацца, колькі адценняў густу можа быць у аднаго горада? Адказаць на гэтыя пытанні дапамогуць аўтары праграмы "Маршрут пабудаваны"

Удзельнікі мерапрыемства (агульны фотаздымак)У рамках правядзення мерапрыемстваў патрыятычнага праекта «У памяці няма межаў», прысвечаных 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дэлегацыя Глыбоцкага раёна 21 лютага 2019 года наведала горад Маладзечна. Прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, настаўнікі і вучні нашых школ прынялі ўдзел у жалобным мітынгу ў мемарыяльным комплексе «Шталаг - 342», а таксама ў працы круглага стала «У памяці няма межаў. Шталаг 342. Маладзечна - Глыбокае». Знаёмства з мемарыяламГлыбачан гасцінна прымалі адміністрацыя і вучні сярэдняй школы №5, той школы, дзе ўжо шмат гадоў вядзецца карпатлівая праца па пошуку і аднаўленню імёнаў вязняў шталага № 342. У ходзе дыялогу глыбачане пачулі цікавы расказ кіраўніка клуба «Пошук» Князевай Лідзіі Барысаўны пра падзеі ваенных Абмен падарункамі і памятнымі сувенірамігадоў у горадзе Маладзечна і яго ваколіцах. Сваімі ўспамінамі аб суровых гадах дзяцінства падзяліліся з гасцямі малалетнія вязні фашысцкіх лагераў, пастаянныя ўдзельнікі пошукавага клуба. У знак удзячнасці і павагі, вучні глыбоцкіх школ уручылі ім памятныя падарункі, зробленыя рукамі іх жа аднагодкаў у рамках праводзімай у раёне акцыі «Падарунак ветэрану». У сваю чаргу, супрацоўнік Глыбоцкага музея Аляксандр Хайноўскі расказаў удзельнікам мерапрыемства аб існаванні падчас вайны ў горадзе Глыбокае філіяла маладзечанскага шталага - лагера «Stalag 342/Z Glebokiе». Падрабязна пра гэта можна прачытаць тут.

Абмяняўшыся памятнымі падарункамі і сувенірамі, удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб напрамках будучага супрацоўніцтва ў пошуку і аднаўленні імёнаў ахвяраў мінулай вайны. У красавіку месяцы дэлегацыя г. Маладзечна наведае наш горад - «У памяці няма межаў. Шталаг 342. Маладзечна - Глыбокае».

Кветкі да падножжа мемарыялаЮная ўдзельніца клуба "Пошук"Памятныя падарункі ад дзяцей ветэранам"Візітоўка" з пажаданнямі для глыбачанМітынг у мемарыяле "Шталаг - 342"Падарунак школе ад старшыні Савета ветэранаў Глыбоцкага райвыканкама

Глыбокае. Фотаздымак 1920-х гг.Прадметы трапляюць у музейныя фонды па-рознаму. Каштоўныя для гісторыі рэчы можна знайсці падчас навукова-пошукавых экспедыцый, у архівах, у бібліятэках. Часта прыносяць цікавыя прадметы ў музей і самі глыбачане.
У апошні час фонды нашай установы папоўнілі фотаздымкі і паштоўкі, набытыя на інтэрнэт-аўкцыёнах. У лютым 2019 года чарговы каштоўны экспанат падарылі музею неабыякавыя да гісторыі свайго рэгіёна людзі. Гэта фотаздымак з выглядам рынку Касцюшкі ў Глыбокім. Датуецца ён 1920-мі гадамі. Фотаздымак змяшчае ўнікальны гістарычны матэрыял, дазваляе ўбачыць ўзоры местачковай забудовы … і нават адчуць дух таго часу!
Калектыў музея выказвае падзяку мясцовым краязнаўцам і ўсім прадстаўнікам грамадскасці, хто ўнёс свой уклад у захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёна.

Кіраўніцтва раёна знаёміцца з экспанатамі выставыУ 1989 годзе, 15 лютага апошнія савецкія войскі пакінулі дзяржаву Афганістан. Так скончылася 10-гадовая вайна, у якой Савецкі Саюз страціў больш за 15 тысяч сваіх грамадзян. І зразумела, што Дзень вываду войскаў з Афганістана - гэта, і свята афганцаў-ветэранаў, і дзень памяці і смутку аб усіх воінах-інтэрнацыяналістах, што загінулі ў далёкай краіне.

Экспазіцыя выставыУ гэты дзень «афганцы», іх блізкія і родныя, па традыцыі, сабраліся каля помніка ў цэнтры горада каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць сваіх сяброў, якія загінулі ў той вайне. Затым у Гарадскім доме культуры адбыўся святочны канцэрт, а ў фае кожны змог пазнаёміцца з тэматычнай выставай "Афганістан. Без права на забыццё. 1989-2019», якую арганізаваў наш музей.

Лепшыя ў рабоце з моладдзюМоладзевая прэмія "Прызнанне"2018 год быў сапраўды багатым на розныя мерапрыемствы, акцыі, праекты, якія арганізоўвалі і праводзілі для моладзі Глыбоччыны супрацоўнікі нашага музея.

8 лютага 2019 года ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры сабраліся самыя актыўныя, крэатыўныя, разумныя, творчыя юнакі і дзяўчаты, якія былі ўзнагароджаны моладзевай прэміяй «Прызнанне» па выніках 2018 года. Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбокага раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне адзначаны навуковы супрацоўнік музея Хайноўскі Аляксандр Вітальевіч.

Такое пытанне могуць задаць глыбачане, убачыўшы афішу новай выставы. Інтрыгуючая і чароўная назва... Экспанаты гэтай выставы - плод фантазіі і справа рук таленавітага чалавека, мастака-скульптара з горада Бяроза Брэсцкай вобласці Уладзіміра Найбіча.
Фрагмент выставыЯго работы ўжо добра ведаюць жыхары нашага горада. Памятаеце выставы "Падводнае царства" і "Планета дыназаўраў"? Дзякуючы сумеснай і зладжанай рабоце сям'ю Найбічаў ведаюць ва ўсёй Беларусі. Расійскі канал РТР нават зняў відэасюжэт пра незвычайнае захапленне гэтай сям'і. Іх выставы запрашаюць наведвальнікаў у далёкія краіны, марскія глыбіні, адпраўляюць падарожнічаць у часе.
Пры сустрэчы ў верасні мінулага года Уладзімір распавёў нам, музейшчыкам, што вобраз новага персанажа ён доўга выношвае ў сваёй галаве, затым робіць каркас, пакрывае мантажнай пенай, абцягвае тканінай, і толькі потым малюе па ёй. На стварэнне аднаго такога "экспаната" патрэбна некалькі месяцаў карпатлівай працы.
Фрагмент выставыУ гэтым годзе таленавітая сям'я прадстаўляе глыбачанам сваю новую выставу дагістарычных насякомых-гігантаў, якія насялялі нашу планету да з'яўлення дыназаўраў. На выставе можна будзе здзейсніць падарожжа на сотні мільёнаў гадоў назад і ўбачыць у поўную велічыню атраплеўра, які жыў 300 мільёнаў гадоў таму, сустрэць гіганцкіх мурашак, дагістарычнага даўганосіка-жырафа, грознага рака-скарпіёна, багамола і многіх іншых насякомых. Акрамя гэтага, на выставе можна ўбачыць насякомых, якія насяляюць нашу планету сёння і жывуць у самых розных кутках свету. Гэта матылі і жукі, якіх вы не сустрэнеце ў нашых шыротах.
Першымі пашчасціла ўбачыць "Монстраў" жыхарам Лагойска і за імі эстафету прымае Глыбокае. Паглядзець на дагістарычных і сучасных насякомых можна будзе з 31 студзеня па 3 сакавіка ў Гарадскім Доме культуры па адрасе: вул. Камуністычная, 10.