«Камсамол – мой лёс»

29 кастрычніка 2019 года ў сценах нашай установы прайшла музейная сустрэча «Камсамол – мой лёс», прымеркаваная да 101-й...

Падзяка за працу

За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў...

Музей навукі ў нашым горадзе

З 25 кастрычніка па 24 лістапада 2019 года ў музеі будзе праходзіць незвычайная інтэрактыўная выстава. Наведаўшы наш музей...

IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"

З 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце адбыўся IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш музей у чацвёрты раз прыняў актыўны...

Падарожжа ў Парыж

Як і было заяўлена раней, у суботу 28 верасня моладзь Глыбоччыны адправілася ў займальную велаэкскурсію. Канчатковым...

Новы экспанат

Новы экспанат папоўніў музейную калекцыю старадаўніх паштовак. Набытая на інтэрнэт-аўкцыёне паштоўка была перададзена...

Сусветны дзень без аўтамабіля

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня...

Удзельнікі форуму ў рабоце інтэрактыўнай пошукава-даследчай пляцоўкі 1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У форуме прынялі ўдзел дэлегацыі з гарадоў Кастамукша і Петразаводск (Рэспубліка Карэлія), студэнты Маскоўскага педагагічнага універсітэта, а таксама моладзь Глыбоцкага раёна.
Знаёмства з даследчай работай музеяДля удзельнікаў форуму супрацоўнікамі музея была праведзена экскурсія па залах музея і цікавых месцах нашага горада, а таксама арганізавана работа інтэрактыўнай пошукава-даследчай пляцоўкі «Праз стагоддзі, праз гады - памятайце». У працы інтэрактыўнай пошукава-даследчай пляцоўкі прынялі ўдзел: настаўнік сярэдняй школы № 1 Наталля Рабіза, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марына Ізаітка, галоўны захавальнік фондаў музея Вольга Бахір. Удзельнікі інтэрактыўнай пляцоўкі даведаліся аб правядзенні навукова-даследчай і пошукавай працы ў розных установах нашага горада і раёна. Адбыўся абмен думкамі і канструктыўны дыялог.

На старце!29-30 чэрвеня 2019 года адбыўся велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маршрут велапрабегу быў пракладзены па тых населеных пунктах Глыбоччыны, якія ў чэрвені-ліпені 1944 года з баямі праходзілі воіны-вызваліцелі, дзе ў гады вайны змагаліся з ворагам партызанскія атрады. Удзельнікі велапрабегу за два дні пераадолелі адлегласць звыш сотні кіламетраў.

На маршруце15 лепшых прадстаўнікоў веламоладзі Глыбоччыны сабраліся раніцай 29 чэрвеня каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Перамогі, каб пераадолець той шлях, які прайшлі савецкія войскі па Глыбоцкай зямлі летам 1944 года. Склалася так, што старт велапрабегу прыйшоўся на той дзень, у які роўна 75 гадоў таму назад першыя рэгулярныя часткі Чырвонай арміі ўступілі на тэрыторыю цяперашняга Глыбоцкага раёна. Менавіта 29 чэрвеня 1944 года былі вызваленыя першыя нашы вёскі: Ліпава - Вострава - Соша. Таму, вёска Ліпава і стала найбольш аддаленым пунктам маршруту. Пераадольваючы гэту немалую адлегласць, удзельнікі здзяйснялі невялікія прыпынкі ля помнікаў і абеліскаў, слухаючы расказ пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне.Ля магілы невядомага салдата Магіла італьянскіх ваеннапалонных, расстраляных фашыстамі ля вёскі Арэхаўна, магіла невядомага салдата пры дарозе Полацк - Глыбокае, помнік землякам у вёсцы Кішы, абеліск на месцы дыслакацыі ў гады вайны партызанскай брыгады імя Суворава, Курган Славы, абеліск на месцы базіравання ў гады вайны штаба партызанскай брыгады імя Суворава, партызанскі аэрадром - гэта толькі частка тых месцаў, якія наведалі велападарожнікі. Прычым, удзельнікі прабегу не толькі слухалі падрыхтаваны расказ экскурсавода, але і вялі самастойную даследчую працу на аб'ектах: адшукалі траншэі ўмацаванняў партызанскай лініі абароны, знайшлі ў лесе партызанскі аэрадром, абследавалі скляпенні былой польскай стражніцы «Каменны Воз».

У пачатку доўгага шляхуЛя брацкай магілы савецкіх воінаў у г.п.ПадсвіллеПрывал на беразе Шошы

"Свечка Памяці" у ГлыбокімУскладанне кветак да брацкай магілы ў Парку ПерамогіМітынг-рэквіем "Свечка Памяці" адбыўся 22 чэрвеня 2019 года ў нашым горадзе. Ля месца жалобнай цырымоніі ў Парку Перамогі сабраліся прадстаўнікі раённых прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь Глыбоччыны і вучні гарадскіх школ. Сюды прыйшлі ўсе - для каго дзень 22 чэрвеня стаў днём смутку і памяці. Жывыя кветкі на плітах брацкай магілы і мігатлівыя агеньчыкі запаленых лампад - гэта даніна памяці загінуўшым у той страшнай вайне.
Супрацоўнікі нашага музея таксама прынялі ўдзел у мітынгу, падрыхтаваўшы расказ пра трагічныя старонкі ваенных гадоў Глыбоцкага раёна.

Веласіпед на службе ў салдата29-30 чэрвеня 1944 года савецкія войскі, развіваючы наступленне, уступілі ў першыя баі з фашыстамі па вызваленні тэрыторыі цяперашняга Глыбоцкага раёна. Значнае садзейнічанне рэгулярным часткам аказвалі партызанскія атрады, што дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі яшчэ з восені 1942 года. Падрабязна пачытаць пра баявыя дзеянні летам 1944 года на Глыбоччыне можна тут.

Схема маршрута "Дарогамі партызанскай славы"29-30 чэрвеня 2019 года адбудзецца велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маршрут велапрабегу пройдзе па тых гістарычных мясцінах, дзе падчас вайны дыслацыраваліся партызанскія атрады, дзе ў баях з ворагам партызаны дэманстравалі прыклады мужнасці і гераізму. Удзельнікам велапрабегу трэба будзе за два дні пераадолець адлегласць звыш 100 кіламетраў. Іх шлях пройдзе па тых населеных пунктах Глыбоччыны, якія ў чэрвені 1944 года з баямі праходзілі воіны-вызваліцелі.

Схема часткі маршрута, звязанай  з дзейнасцю партызан ГлыбоччыныЗапрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у пазнавальным велападарожжы і непасрэдна дакрануцца да падзей 75-гадовай даўніны.

Па пытаннях удзелу звяртайцеся ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама па тэлефоне 21255 (Працук Таццяна Віктараўна).

Фота на памяцьВостры позірк і верная рука...16 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада прайшоў форум “Тата! Твой выхад!”, прысвечаны Міжнароднаму дню бацькі. Наш музей прыняў актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Супрацоўнікі арганізавалі і правялі этнаграфічную гульнятэку “Разам з татам у музей”, на якой маленькія жыхары нашага горада са сваімі бацькамі змаглі ўбачыць старажытныя цікавыя рэчы і, галоўнае, пагуляць у старадаўнія гульні. Гульні, у якія гулялі нашы бабулі і дзядулі, патрабавалі ад дзяцей і іх бацькоў не толькі актыўных дзеянняў, але і ўважлівасці. Узнагародай для ўсіх, хто спрабаваў свае сілы ў музейнай гульнятэцы, стаў не толькі вясёлы настрой, а і цікавыя звесткі пра жыццё нашых продкаў.

Спрыт рук...Госць на парозе, а ў хаце не прыбрана...Папрацавалі - можна і пагуляць...

"Полымя міру" у МосарыЭстафета агню галоўнай спартыўнай падзеі года працягвае ўрачыстае шэсце па Беларусі. 27 мая "Полымя міру" сустракалі ў нашым раёне. У маршруце адразу некалькі знакавых месцаў, якія адлюстроўваюць гістарычную і культурную спадчыну рэгіёну. Першым населеным пунктам на тэрыторыі раёна, куды агонь Другіх Еўрапейскіх гульняў даставілі факеланосцы стала вёска Мосар - унікальны турыстычны комплекс з дэндралагічных паркам і знакамітым касцёлам Святой Ганны. Удзельнікаў эстафеты агню "Полымя міру" гасцінна сустракаў народны тэатр фальклору "Цярэшка".Удзельнікаў эстафеты вітае "Цярэшка" На адкрытай пляцоўцы раскінулася выстава-кірмаш сувеніраў, зробленых рукамі народных умельцаў Глыбоцкага дома рамёстваў. Факел з «Полымем міру» пранесла па самых маляўнічых месцах культурна-дэндралагічнага комплексу народны майстар Беларусі Святлана Скавырка, якая валодае вытанчаным мастацтвам роспісу дываноў.Факел з агнём Другіх Еўрапейскіх гульняў у руках Святланы Скавырка Некалькі гадоў таму маляваныя дываны атрымалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай краіны. Свята працягнулі канцэртная праграма «Народныя матывы», этна-дыскатэка «Карагод сяброўства» і свабоднае наведванне этнаграфічнага музея, заснаванага ў свой час вядомым ксяндзом Юозасам Булькам.
З Мосара «Полымя міру» адправілася ў раённы цэнтр, дзе яго пранеслі па цэхах Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната. Затым удзельнікі эстафеты накіраваліся ў дэндралагічны сад, які з'яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння, другім па велічыні і відавай разнастайнасці дэндрарый Беларусі пасля мінскага Батанічнага саду.

 

На музейнай пляцоўцы. Адкрыццё свята«Ноч музеяў - 2019» прайшла пад лозунгам «Усе ўзросты і пакаленні - у музей!». Усіх, хто прыйшоў да нас у гэты вечар чакалі прыгоды і забавы на любы густ. Удзел у падрыхтаваных намі мерапрыемствах дазволіў гасцям свята правесці час з карысцю для розуму, і ў той жа час адпачыць і развеяцца.

Медыя-азбука "Году малой радзімы прысвячаецца..."Пачалося свята з музейнай гасцёўні «Са святам, музей!», дзе наведвальнікаў чакаў рэтра-канцэрт, выступленні юных музыкантаў, сустрэча з цікавым чалавекам і многае іншае. Затым нашы госці бліснулі сваімі ведамі аб славутасцях, вядомых асобах і гістарычных асаблівасцях нашага рэгіёну з дапамогай медыя-азбукі «Году малой радзімы прысвячаецца...». У гэтай гульні правільныя адказы на складаныя пытанні сталі сапраўднай «асалодай» - за правільны адказ удзельнікі атрымлівалі салодкі прыз.

Майстар-клас ад майстра Дома рамёстваўЮныя ўдзельнікі конкурсу«Фішкай» нашай музейнай ночы стаў фінал раённага конкурсу касплей-кіно «Сinéma па-глыбоцку». Удзельнікі гэтага конкурсу паказалі сябе сапраўднымі акцёрамі, рэжысёрамі і аператарамі, ну а гледачы змаглі ў поўнай меры атрымаць асалоду ад іх талента.Пасля падвядзення вынікаў конкурсу, пераможцам былі ўручаны прызы і памятныя падарункі. Першае месца ў конкурсе з відэаролікам «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка (рэмейк)» занялі навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Глыбокае", другое - навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае", трэцяе - каманда Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся камандзе Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната. Прапануем і вам пазнаёміцца з конкурснымі працамі.

"Мафія ў Глыбокім"Упершыню ў рамках музейнага свята з велізарным поспехам прайшла псіхалагічная ролевая гульня «Мафія ў Глыбокім». Кульмінацыяй свята стаў гістарычны кінатэатр, які разгарнуўся ў музейным дворыку. Гледачы не толькі паглядзелі двухсерыйную мастацкую стужку польскага рэжысёра Ежы Гофмана «Знахар», але і даведаліся шмат цікавага пра аўтара твора, нашага земляка Тадэвуша Даленга-Мастовіча.

Выстава рарытэтнай тэхнікіСапраўдным упрыгожаннем свята стала выстава рарытэтнай мотатэхнікі, якую, з вялікай цікавасцю, разглядалі як тыя, каму ў свой час давялося быць уладальнікам папулярнага савецкага транспарту, так і тыя, для каго гэта проста старажытны прадмет з мінулага.

 

 

Выступленне ўдзельнікаў гуртка "ДушаГрэйка"Флэш-моб "Пара ў музей"Узнагароджанне пераможцаў конкурсу "Cinema па-глыбоцку"Музычнае прывітанне гасцей святаСалодкі прыз за веданне гісторыіЮны байкерПрысвячэнне музею

Пра свайго бацьку ўспамінае Валянціна Іванаўна11 красавіка супрацоўнікі музея завіталі да Павульскай Валянціны Іванаўны. Дачка вядомага беларускага агранома, публіцыста і грамадскага дзеяча Янкі Пачопкі запрасіла нас у госці, каб перадаць раённаму музею некаторыя рэчы з уласнага архіва і падзяліцца ўспамінамі пра свае сустрэчы з мастаком Язэпам Драздовічам і пісьменнікам Міхасём Машарам. Доўга расказвала Валянціна Іванаўна пра свайго бацьку, які ў роднай вёсачцы Летнікі заўсёды з вялікай радасцю прымаў сапраўдных сяброў-беларусаў – Драздовіча і Машару. Яе, тады зусім яшчэ маленькую дзяўчынку, Драздовіч жартаўліва называў “Лінка-журавінка”. Успомніла гаспадыня і тое, што пасля смерці мастака ў іх доме яшчэ доўгі час захоўвалася скрыня з яго археалагічнымі знаходкамі. Гэты, знойдзены Драздовічам скарб “дагістарычнай даўніны”, Валянціна, яшчэ будучы студэнткай, перадала на захоўванне Полацкаму музею. Нашаму ж музею падаравала Валянціна Іванаўна партрэт свайго бацькі, які быў калісьці напісаны беларускім мастаком Пётрам Сергіевічам. Праўда, арыгінальная работа беларускага мастака, захоўваецца ў Мастацка-этнаграфічным музеі Я.Н. Драздовіча ў в. Германавічы, куды яе перадаў мастак Алесь Марачкін. Для сям’і Валянціны Іванаўны ён стварыў копію, якую і перадала нашаму музею на пастаяннае захоўванне “Лінка-журавінка”…

Удзельнікі мітыгнгу ў мемарыяльным комплексе "Барок"11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Глыбоччына не засталася ў баку ад гэтай памятнай даты. У рамках патрыятычнага праекту “У памяці няма межаў”, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, наш горад наведала дэлегацыя з горада Маладзечна. Нашы госці прынялі ўдзел у мітынгу “У памяці няма межаў. Гавораць загінуўшыя” , а таксама ў гісторыка-патрыятычных чытаннях “У памяці няма межаў. Шталаг 342 – гэта вечная рана на грудзях Беларусі”.
Уручэнне памятнага сертыфіката ўдзельніка чытанняўЛёсы мільёнаў людзей, якія патрапілі ў фашысцкія лагеры падчас Другой сусветнай вайны, блізкія і зразумелыя глыбачанам, бо адзін з такіх лагераў існаваў на паўночным ускрайку Глыбокага – у Беразвеччы. З красавіка 1942 года Беразвецкі канцлагер меў статус філіяла шталага 342, таго лагера, які знаходзіўся ў горадзе Маладзечна. Гэтыя трагічныя падзеі і звязалі два беларускія гарады – Глыбокае і Маладзечна. Таму наш горад і наведалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 5 г. Маладзечна. Ужо больш 30 гадоў у іх школе працуе клуб “Пошук”, члены якога займаюцца вяртаннем з забыцця імёнаў вязняў, якія загінулі ў маладзечанскім шталагу.
Пра лёс італьянскіх ваеннапалонных расказвае Ігар ФёдараўВучні маладзечанскай школы Мацвей Рак і Насця Мазалеўская пазнаёмілі прысутных з гісторыяй шталага 342 і работай школьнага клуба “Пошук”. Віталіна Гаўрыльчык, вучаніца Ломашаўскай школы, і Наталля Раманчук з Удзелаўскай школы расказалі пра лёс сваіх землякоў, чыё дзяцінства прайшло за калючым дротам фашысцкіх канцлагераў.
Удзельнікі гісторыка-патрыятычных чытанняўВучаніца Празароцкай школы імя І. Буйніцкага Дар’я Аўласёнак расказала пра пошукавую працу вучняў школы па вяртанні імёнаў савецкіх ваеннаслужачых, якія загінулі пры вызваленні Глыбоччыны і пахаваны ў брацкай магіле вёскі Празарокі. Навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў выступіў з тэмай пра лёс італьянскіх ваеннапалонных на Глыбоччыне.
Цікавыя, змястоўныя і эмацыянальныя выступленні ўдзельнікаў чытанняў не пакінулі абыякавым нікога з прысутных. Асабліва прыемна адзначыць тое, што маладыя гісторыкі Глыбоччыны і Маладзечна не проста займаюцца складанымі тэмамі былой вайны, але і робяць гэта са шчырай цікавасцю.

Знаёмства гасцей з Латвіі з музейнай экспазіцыяй14 - 15 сакавіка з афіцыйным візітам Глыбоцкі раён наведала дэлегацыя Інчукалнскага краю Рэспублікі Латвія. Гасцямі нашага рэгіёну сталі консул Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Угіс Скуя, старшыня думы Інчукалнскага краю Айварс Налівайкас, намеснік старшыні Ліга Шубе, рэдактар інфармацыйнага выдання «Novada Vēstis» Марцінс Познякс, кіраўнік бібліятэкі Інчукалнскага краю Алена Азоліна.
Віртуальнае падарожжа па вуліцах ГлыбокагаУ ходзе візіту госці з Латвіі наведалі наш музей. Навуковы супрацоўнік Уладзімір Мірончык пазнаёміў гасцей з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай Глыбоцкага краю, са слаўнымі традыцыямі і духоўнымі асаблівасцямі рэгіёну. Падчас экскурсіі па горадзе нашы госці наведалі многія гістарычныя аб'екты, даведаліся аб знакамітых земляках і багатым гістарычным мінулым.
Члены дэлегацыі таксама наведалі залу віртуальных экскурсій, якая адкрылася ў музеі ў пачатку 2018 года, дзякуючы рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Стварэнне віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёну» Праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН).