«Камсамол – мой лёс»

29 кастрычніка 2019 года ў сценах нашай установы прайшла музейная сустрэча «Камсамол – мой лёс», прымеркаваная да 101-й...

Падзяка за працу

За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў...

Музей навукі ў нашым горадзе

З 25 кастрычніка па 24 лістапада 2019 года ў музеі будзе праходзіць незвычайная інтэрактыўная выстава. Наведаўшы наш музей...

IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"

З 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце адбыўся IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш музей у чацвёрты раз прыняў актыўны...

Падарожжа ў Парыж

Як і было заяўлена раней, у суботу 28 верасня моладзь Глыбоччыны адправілася ў займальную велаэкскурсію. Канчатковым...

Новы экспанат

Новы экспанат папоўніў музейную калекцыю старадаўніх паштовак. Набытая на інтэрнэт-аўкцыёне паштоўка была перададзена...

Сусветны дзень без аўтамабіля

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня...

Першыя наведвальнікі музеяЭкспазіцыя музеяЗ даўніх часоў на фэст у Мосары збіралася шмат людзей, прычым не толькі з самой вёскі, але з усяго наваколля. У гэтым годзе госці свята першымі змаглі пазнаёміцца з экспазіцыяй парафіяльнага музея, які носіць імя Юозаса Булькі. Ушанаваць памяць святара, дзякуючы якому маленькая беларуская вёсачка набыла сусветную вядомасць, вернікі мосарскай парафіі марылі даўно. Доўгі час яны збіралі матэрыялы, каб стварыць такі музей. Багата цікавых дакументаў, фотаздымкаў, асабістых рэчаў засталося ім ад святара, але для стварэння музея хацелася нечага большага. А таму і збіралі вернікі з года ў год прадметы, якія змаглі б расказаць пра, напэўна, самага вядомага каталіцкага святара Беларусі - ксяндза Юозаса Бульку.

Альбом «Глыбокае ... ад світання да заходу» Набор паштовак «Рэха мінулых дзён» У 2017 годзе на базе Глыбоцкага музея праходзіла рэалізацыя мясцовай ініцыятывы «Стварэнне віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёну» Праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Па выніках працы калектывам музея падрыхтавана друкаваная прадукцыя. Буклет «Гісторыка-культурная спадчына Глыбоцкага раёна» змяшчае ілюстрацыйную і тэкставую інфармацыю пра аб'екты, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Дадзенае выданне знаёміць з помнікамі архітэктуры, гісторыі і археалогіі рэгіёну. Даведнік «Святыні Глыбоччыны: учора і сёння» прадстаўляе інфармацыю аб знаходжанні культавых аб'ектаў на карце раёна. У даведніку паказана і страчаная спадчына рэгіёну. Кожная «кропка» даведніка суправаджаецца фотазамалёўкай і кароткай інфармацыяй. Буклет «Таямніцы гарадскіх вуліц» знаёміць з гісторыяй назваў вуліц, цікавымі і незвычайнымі забудовамі нашага гораду. Выданне змяшчае фатаздымкі тых месцаў, якія назаўсёды зніклі з гарадскога аблічча. Даведнік «Святыні Глыбоччыны: учора і сёння» Буклет «Гісторыка-культурная спадчына Глыбоцкага раёна» У наборы паштовак «Храмы Глыбоччыны», «Глыбокае сёння», «Рэха мінулых дзён» ўвайшлі найбольш яркія і незвычайныя малюнкі велічных храмаў, гарадскіх забудоў, малых архітэктурных формаў, скульптурных кампазіцый, помнікаў і памятных месцаў. Разглядаючы паштоўкі, жыхарам і гасцям горада будзе што ўспомніць і на што паглядзець. Альбом «Глыбокае ... ад світання да заходу» разлічаны на шырокую аўдыторыю. У альбоме можна ўбачыць Глыбокае ў любую пару года і любы час сутак, прайсціся па вуліцах і плошчах горада, яшчэ раз пераканаўшыся ў тым, што няма на зямлі лепшага горада, чым той, у якім нарадзіўся і жывеш!

На віртуальнай пляцоўцыТата на віртуальным падарожжыУ нядзелю 17 чэрвеня 2018 года на Цэнтральнай плошчы горада праводзілася мерапрыемства "Тата! Твой выхад!» у рамках святкавання Міжнароднага дня бацькі. Была арганізавана праца шэрагу пляцовак «Канікулы без дыму і агню", "Разам за бяспеку», танцавальная, гульнявая і іншыя, дзе ў дзяцей і іх бацькоў была магчымасць цікава правесці час.
Не застаўся ў баку і наш музей, якім была арганізавана пляцоўка, дзе можна было акунуцца ў свет віртуальных падарожжаў: даведацца новае пра славутасці рэгіёну, пагрузіцца ў марскую глыбіню, здзейсніць выхад у адкрыты космас...

Абмеркаванне заданняў квэстаНаш горад мае цікавую і непаўторную гісторыю. Да сённяшняга дня захавалася шмат будынкаў, аб’ектаў і вуліц, якія былі сведкамі мінулых гадоў і маюць свае таямніцы. Пра іх гісторыю і цікавыя звесткі могуць даведацца вучні гарадскіх школ, прыняўшы ўдзел ў гістарычным квэсте “Таямніцы гарадскіх вуліц”.

На маршруцеКвэст – гэта спаборніцтва, у якім трэба выконваць розныя заданні, а таму вучні дзеляцца на дзве каманды. Кожнай камандзе даюцца пытанні пра пэўнае месца ці будынак у горадзе, а ўдзельнікам трэба не толькі адказаць на пытанне, але і знайсці яго ў гарадской прасторы. Да тэкставых пытанняў прыкладаюцца і старыя фотаздымкі, на якіх адлюстраваны пэўныя аб’екты. Дзеці не толькі шукаюць гістарычны аб’ект, але і з дапамогай супрацоўніка музея. пазнаюць пра нешта новае і цікавае.

Запрашаем усіх жадаючых у захапляльнае падарожжа па вуліцах нашага горада.

Глыбоцкі музей – гэта не толькі экспазіцыя, што распавядае пра гісторыю і этнаграфію нашага краю. Звыш 12 тысяч музейных прадметаў захоўваецца ў фондах музея, якія чакаюць свайго часу, каб паўстаць перад вачамі наведвальнікаў розных выстаў. І колькасць экспанатаў кожны год расце.
Ёсць некалькі спосабаў папаўнення музейных фондаў. Часцей за ўсё музейшчыкі адшукваюць іх падчас экспедыцый, але здараецца, што глыбачане, знайшоўшы на гарышчы старога дома цікавы прадмет, самі нясуць яго ў музей. Ці зусім нядаўні прыклад – манетны скарб, выпадкова знойдзены падчас зямельных работ у кастрычніку 2017 года.
"Чырвоны кут" у сялянскай хаце. фота 1941 года.Апошнім часам стала даволі частай з’ява, калі прадстаўнікі грамадскасці набываюць унікальныя прадметы гісторыі на розных інтэрнет-аўкцыёнах і затым перадаюць іх музею. Праз намаганні гэтых людзей у фонды нашага музея паступіла некалькі цікавых фотаздымкаў, зробленых немцамі на акупіраванай тэрыторыі Глыбоччыны. Большасць з іх зафіксавалі нямецкіх салдат на вуліцах нашага горада і яго ваколіцах. На іх салдаты вермахта праводзяць дарожна-будаўнічыя і пагрузачныя работы, займаюцца абсталяваннем аэрадрома і выпрабаваннем планёраў. Нямецкія салдаты на цэнтральнай вуліцы Глыбокага. фота 1941 года.Прычым, апошнія яны дэманструюць мясцоваму насельніцтву. Многія фотаздымкі адлюстроўваюць быт захопнікаў: мыццё бялізны, прыгатаванне дамашніх каўбас і абед на прыродзе, выступленне духавога аркестра. Часам немцы рабілі здымкі нашых краявідаў, а часам – незвычайных на іх погляд аспектаў нашай культуры. Напрыклад, увагу фатографа прыцягнуў звычайны “чырвоны кут” вясковай хаты з трыма абразамі, пакрытымі ручніком-набожнікам, і запаленай лампадкай перад імі. Ну і, зразумела ж, у аб’ектыў нямецкага фотаапарата траплялі нашы храмы – касцёл Святой Тройцы і сабор Раства Прасвятой Багародзіцы. Усе гэтыя фотаздымкі з’яўляюцца сумным напамінам пра ваенныя ліхалецці і, адначасова, важнай крыніцай вывучэння нашай гісторыі. Убачыць усе фотаздымкі можна ў фотагалерэі нашага сайта (тут).  Музей выказвае шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто ахвяраваў сродкі на набыццё каштоўных матэрыялаў.

Падарунак музеюГосці з Амерыкі ля помніка заснавальніка сучаснага іўрытаГлыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей з'яўляецца захавальнікам старажытнасцей і гісторыі горада. Таму не дзіўна, што інфармацыяй пра мінулае рэгіёна часам прыходзяць падзяліцца самі людзі, карані якіх з Глыбокага. Менавіта так адбылося ў адзін з чэрвеньскіх дзён, калі нечакана зазірнулі ў музей госці з Амерыкі – прэзідэнт арганізацыі «Сябры яўрэяў Докшыц» Аарон Гінзбург і прафесар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі Геля Франк. Яны прыехалі ў горад у пошуках інфармацыі пра сваіх продкаў, каб наведаць старадаўнія могілкі і месцы, звязаныя з яўрэйскай гісторыяй.
Госці падарылі музею кнігу «Докшыцы-Параф'янава. Кніга памяці», дзе, у тым ліку, надаецца ўвага і гісторыі яўрэйскай абшчыны Глыбокага. Паважаныя госці пазнаёміліся з нашым горадам у рамках нядаўна распрацаванага экскурсійнага маршрута «Вандроўка па яўрэйскаму мястэчку».

Музейны занятак Першы дзень лета для школьнікаў, гэта не толькі канец навучальнага года і пачатак летніх канікул, а гэта яшчэ і свята – Міжнародны Дзень абароны дзяцей. Менавіта гэтаму дню прысвечаны інтэрактыўны занятак “Дзяцінства – гэта ты і я”, які зараз праводзіцца ў музеі.
Маленькая гаспадыняНа занятку вучні пачатковых класаў пазнаюць якім было дзяцінства іх бабуль і дзядуль, як бавілі вольны час дзеці сто год таму назад. Дзяцінства сялянскіх хлопчыкаў і дзяўчынак на пачатку 20 стагоддзя значна адрознівалася ад гульняў і забаў нашых дзяцей. Яны былі сведкамі і актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх спраў і падзей роднай вёскі, бо з самага ранняга ўзросту разам з дарослымі працавалі, дапамагалі бацькам і суседзям. Пазнаць працу сялянскіх дзяцей у мінулым дапамогуць музейныя прадметы. На занятку сучасная моладзь не толькі знаёміцца з даўнейшымі прыладамі працы, але і спрабуе папрацаваць імі. Напрыклад, дзяўчынкі пазнаюць асновы ткацтва, у той час як хлопчыкі знаёмяцца з дрэваапрацоўчым рамяством.
Якім бы складаным не было жыццё нашых продкаў, дзеці заўсёды знаходзілі час каб адпачыць і пагуляць у разнастайныя гульні. На музейным занятку вучні з вялікім задавальненнем асвойваюць старажытныя гульні “Злаві птушку”, “Вартаўнік”, “Накід” і іншыя. Гэтыя гульні патрабуюць ад іх не толькі актыўных дзеянняў, але і ўважлівасці, цярплівасці і сяброўскай падтрымкі.
Занятак праходзіць у музейным дворыку, куды мы запрашаем усіх жадаючых.

На музейнай пляцоўцы артысты з Шаркаўшчыны"Ноч музеяў" - гэта адзіны час у годзе, калі большасць музеяў адкрыты для наведвання ў вячэрні і начны час. Першая «музейная ноч» прайшла ў нашым музеі ў 2013 годзе. І вось ужо ў шосты раз мы прапанавалі наведвальнікам зірнуць на наш музей і музейныя прадметы па-іншаму, адкрыць для сябе чарговую музейную таямніцу. Кожны год мы стараемся зрабіць нешта новае і незвычайнае, тое, што кожны дзень у музеі ўбачыць нельга. Былі ў нас і «Кірмашы рамёстваў" і майстар-класы, ток-шоў і квэсты, інтэрактыўныя гульні і народныя забавы. У гэтым годзе ў залах музея працавала інтэлектуальна-гістарычнае забаўляльнае казіно пад назвай «Залатая фішка». Кожны, хто знаёмы з гісторыяй роднага краю змог у гэтую ноч зарабіць сваім уласным розумам.
"На Адэліным панадворку"Як і ў любым казіно, у казіно нашага музея можна было трапіць, набыўшы гульнявыя фішкі. Гэтыя фішкі можна было выкарыстоўваць для гульні ў залах музея. У адной з залаў наведвальнікаў чакала крос-рулетка, дзе азартныя людзі практыкаваліся ў разгадванне крыжаванак. У другой зале усім жадаючым прапаноўвалася згуляць у віктарыну «Свая гульня», дзе розныя па складанасці пытанні з гісторыі роднага краю дазволілі крыху зарабіць, або прайграць. У трэццяю залу пад назвай «Кошт пытання» прыходзілі тыя, хто добра знаёмы з цэнамі на бытавыя тавары ў розныя гістарычныя эпохі. У чацвёртай музейнай зале сабраліся сапраўдныя знатакі - тут праходзілі вясновыя гульні «Што? Дзе? Калі?». «Імгненне поспеху» - забава, якая праходзіла ў пятай зале музея. Паставіўшы на кон адну фішку і злавіўшы імгненне поспеху можна было нядрэнна зарабіць.
Пачастункі ад гаспадыні святаУ гэтую ноч адзін з залаў ператварыўся ў віртуальны кінатэатр. У ім можна было на выйграныя фішкі адправіцца ў падарожжа па дне акіяна, прагуляцца па знаёмых і незнаёмых краінах і кантынентах, сустрэцца з іншапланетнымі істотамі і пагрузіцца ў свет ілюзій.
Акрамя кінатэатра, заробленыя ў казіно фішкі можна было выкарыстаць на пачастунак на «Адэліным панадворку», на набыццё альбомаў, буклетаў, даведнікаў і сертыфікатаў на музейныя мерапрыемствы.
Выступленне творчага калектыва "Мара"Прыемна, што раздзяліць з намі імгненні музейнага свята прыехалі нашы бліжэйшыя суседзі - творчы калектыў «Мара» з гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Вынаходлівасць, талент, дынаміка і яркасць - вось адметныя рысы гэтага калектыву. Адразу пасля заканчэння цыркавога прадстаўлення ў музейным дворыку адбыўся майстар-клас па вырабе фігурак з паветраных шароў, які правяла глыбачанка Святлана Вартанян. Затым, на гэтую ж пляцоўку, зазірнулі таленавітыя і вясёлыя работнікі Дзеркаўшчынскага Цэнтра культуры з тэатралізаваным прадстаўленнем пад назвай «На Адэліным панадворку».
"Што? Дзе? Калі?"Стала ўжо добрай традыцыяй падчас акцыі "Ноч музеяў" праводзіць квэсты. Раней мы арганізоўвалі іх у гарадской прасторы, а ў гэтую ноч вырашылі зрабіць падарожжа па музейнай экспазіцыі. Гэта быў конкурс на хуткасць, увагу і знаходлівасць. Пераможцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый і каштоўныя прызы.
«Горад, у якім я жыву» - так называлася начная экскурсія па знаёмым і ў той жа час незнаёмым Глыбокім. Камфартабельны аўтобус і прафесійны гід дазволілі акунуцца ў атмасферу гарадскіх таямніц і загадак.
Пад покрывам ночы на адкрытай пляцоўцы ля музея адбыўся паказ дакументальнага фільма «Гэтая ціхая жыццё ў Глыбокім», знятага ў 1985 годзе.

Майстар-клас па вырабе фігурак з паветраных шароўЮныя ўдзельнікі святаНашы госці з Дзеркаўшчыны

 

Наведвальнікі выставыНа выставеТворчы падыход да справы заўсёды дазваляе паглядзець на звыклыя тэмы па-іншаму, павысіць інтарэс да гістарычных падзей і жаданне вывучаць з новай сілай ўжо, здавалася б, даўно ўсім вядомае.
Таму аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага РВК, Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеем, раённай арганізацыяй ГА "Беларускі фонд міру» быў праведзены конкурс «Пра тое, што нам дорага і свята» на стварэнне аб'ёмных макетаў помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.
Вынікі конкурсу былі аб’яўлены 9 мая на Цэнтральнай плошчы ў рамках работы творчай майстэрні «Памяць вайны», прысвечанай 73-й гадавіне з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Пасля падвядзення вынікаў лепшыя працы папоўнілі фонды Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Макеты помнікаўМакеты помнікаўМакеты помнікаўНаведвальнік музея

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Устаноўлена яна ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. За час існавання лагера (1937-1945) каля 239 тысяч чалавек былі яго вязнямі. Спачатку гэта былі нямецкія палітвязні, а ў гады Другой сусветнай вайны - прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцяў. У лагеры вязні падвяргаліся злачынным медыцынскім эксперыментам, зняволеных эксплуатавалі ўладальнікі буйных прамысловых фірмаў. У ім было знішчана звыш 56 тысяч зняволеных 18 нацыянальнасцяў, у тым ліку 19 тысяч савецкіх ваеннапалонных.
11 красавіка 1945 года зняволеныя Бухенвальда, даведаўшыся пра наступленне саюзных войскаў, падняліся на паўстанне, абяззброілі і захапілі ў палон каля 200 ахоўнікаў, узялі ў свае рукі кіраўніцтва лагерам. 12 красавіка ў лагер ўступілі амерыканскія войскі. Ажыццявіўшы паўстанне, вязні Бухенвальда выратаваліся ад знішчэння, так як гітлераўскія ўлады напярэдадні аддалі загад аб фізічным знішчэнні ўсіх зняволеных.
Сістэма канцлагераў ў Германіі была ліквідаваная разам з разгромам гітлерызму, асуджаная ў прысудзе Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу як злачынства супраць чалавечнасці. У гэты дзень у многіх краінах праходзяць розныя памятныя мерапрыемствы, сустрэчы былых вязняў, ускладанне кветак да магіл і месцаў пахавання ахвяр фашызму. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі тым, хто загінуў і хто выжыў у тым пекле, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі.
У гісторыі Глыбоччыны чорнай старонкай прапісаная тэма фашысцкіх канцлагераў. Падрабязней даведацца аб гэтым можна: http://glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/gistoryya-glybochchyny/shtalag-u-glybokim