Музей вёскі Шоці

Супрацоўнікі музея нядаўна пабывалі ў творчай камандзіроўцы. Даведаўшыся пра тое, што ў вёсцы Шоці намаганнямі...

Візіт пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Глыбоцкі раён

Штогод 4 лістапада грамадзяне Італіі адзначаюць Дзень нацыянальнага адзінства і Узброеных Сіл – свята, прысвечанае...

Незвычайная знаходка

Стала ўжо добрай традыцыяй, калі знойдзеныя на гарышчах старых дамоў ці на прасторах інтэрнэт-аўкцыёнаў прадметы...

«Дарога памяці»

У верасні 2019 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праходзіла акцыя памяці «Во славу общей Победы», прысвечаная 75-годдзю...

Пытанні IV тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Падыходзіць да фінішу гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, які на працягу апошніх месяцаў...

Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч»

Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч» прайшла ў Глыбокім 25 верасня 2020 года....

Адкуль карані Аляксандра Грына?

Знайсці адказ на гэта пытанне паспрабавалі ўдзельнікі велапрабега «Пунсовыя ветразі», прысвечанага 140-годдзю з дня...

Пра свайго бацьку ўспамінае Валянціна Іванаўна11 красавіка супрацоўнікі музея завіталі да Павульскай Валянціны Іванаўны. Дачка вядомага беларускага агранома, публіцыста і грамадскага дзеяча Янкі Пачопкі запрасіла нас у госці, каб перадаць раённаму музею некаторыя рэчы з уласнага архіва і падзяліцца ўспамінамі пра свае сустрэчы з мастаком Язэпам Драздовічам і пісьменнікам Міхасём Машарам. Доўга расказвала Валянціна Іванаўна пра свайго бацьку, які ў роднай вёсачцы Летнікі заўсёды з вялікай радасцю прымаў сапраўдных сяброў-беларусаў – Драздовіча і Машару. Яе, тады зусім яшчэ маленькую дзяўчынку, Драздовіч жартаўліва называў “Лінка-журавінка”. Успомніла гаспадыня і тое, што пасля смерці мастака ў іх доме яшчэ доўгі час захоўвалася скрыня з яго археалагічнымі знаходкамі. Гэты, знойдзены Драздовічам скарб “дагістарычнай даўніны”, Валянціна, яшчэ будучы студэнткай, перадала на захоўванне Полацкаму музею. Нашаму ж музею падаравала Валянціна Іванаўна партрэт свайго бацькі, які быў калісьці напісаны беларускім мастаком Пётрам Сергіевічам. Праўда, арыгінальная работа беларускага мастака, захоўваецца ў Мастацка-этнаграфічным музеі Я.Н. Драздовіча ў в. Германавічы, куды яе перадаў мастак Алесь Марачкін. Для сям’і Валянціны Іванаўны ён стварыў копію, якую і перадала нашаму музею на пастаяннае захоўванне “Лінка-журавінка”…

Удзельнікі мітыгнгу ў мемарыяльным комплексе "Барок"11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Глыбоччына не засталася ў баку ад гэтай памятнай даты. У рамках патрыятычнага праекту “У памяці няма межаў”, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, наш горад наведала дэлегацыя з горада Маладзечна. Нашы госці прынялі ўдзел у мітынгу “У памяці няма межаў. Гавораць загінуўшыя” , а таксама ў гісторыка-патрыятычных чытаннях “У памяці няма межаў. Шталаг 342 – гэта вечная рана на грудзях Беларусі”.
Уручэнне памятнага сертыфіката ўдзельніка чытанняўЛёсы мільёнаў людзей, якія патрапілі ў фашысцкія лагеры падчас Другой сусветнай вайны, блізкія і зразумелыя глыбачанам, бо адзін з такіх лагераў існаваў на паўночным ускрайку Глыбокага – у Беразвеччы. З красавіка 1942 года Беразвецкі канцлагер меў статус філіяла шталага 342, таго лагера, які знаходзіўся ў горадзе Маладзечна. Гэтыя трагічныя падзеі і звязалі два беларускія гарады – Глыбокае і Маладзечна. Таму наш горад і наведалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 5 г. Маладзечна. Ужо больш 30 гадоў у іх школе працуе клуб “Пошук”, члены якога займаюцца вяртаннем з забыцця імёнаў вязняў, якія загінулі ў маладзечанскім шталагу.
Пра лёс італьянскіх ваеннапалонных расказвае Ігар ФёдараўВучні маладзечанскай школы Мацвей Рак і Насця Мазалеўская пазнаёмілі прысутных з гісторыяй шталага 342 і работай школьнага клуба “Пошук”. Віталіна Гаўрыльчык, вучаніца Ломашаўскай школы, і Наталля Раманчук з Удзелаўскай школы расказалі пра лёс сваіх землякоў, чыё дзяцінства прайшло за калючым дротам фашысцкіх канцлагераў.
Удзельнікі гісторыка-патрыятычных чытанняўВучаніца Празароцкай школы імя І. Буйніцкага Дар’я Аўласёнак расказала пра пошукавую працу вучняў школы па вяртанні імёнаў савецкіх ваеннаслужачых, якія загінулі пры вызваленні Глыбоччыны і пахаваны ў брацкай магіле вёскі Празарокі. Навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў выступіў з тэмай пра лёс італьянскіх ваеннапалонных на Глыбоччыне.
Цікавыя, змястоўныя і эмацыянальныя выступленні ўдзельнікаў чытанняў не пакінулі абыякавым нікога з прысутных. Асабліва прыемна адзначыць тое, што маладыя гісторыкі Глыбоччыны і Маладзечна не проста займаюцца складанымі тэмамі былой вайны, але і робяць гэта са шчырай цікавасцю.

Знаёмства гасцей з Латвіі з музейнай экспазіцыяй14 - 15 сакавіка з афіцыйным візітам Глыбоцкі раён наведала дэлегацыя Інчукалнскага краю Рэспублікі Латвія. Гасцямі нашага рэгіёну сталі консул Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Угіс Скуя, старшыня думы Інчукалнскага краю Айварс Налівайкас, намеснік старшыні Ліга Шубе, рэдактар інфармацыйнага выдання «Novada Vēstis» Марцінс Познякс, кіраўнік бібліятэкі Інчукалнскага краю Алена Азоліна.
Віртуальнае падарожжа па вуліцах ГлыбокагаУ ходзе візіту госці з Латвіі наведалі наш музей. Навуковы супрацоўнік Уладзімір Мірончык пазнаёміў гасцей з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай Глыбоцкага краю, са слаўнымі традыцыямі і духоўнымі асаблівасцямі рэгіёну. Падчас экскурсіі па горадзе нашы госці наведалі многія гістарычныя аб'екты, даведаліся аб знакамітых земляках і багатым гістарычным мінулым.
Члены дэлегацыі таксама наведалі залу віртуальных экскурсій, якая адкрылася ў музеі ў пачатку 2018 года, дзякуючы рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Стварэнне віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёну» Праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН).

Экспазіцыя "Скарбы Глыбоччыны"Фрагмент экспазіцыіУ экспазіцыі нашага музея з'явіўся новы раздзел, які раскажа наведвальнікам пра шматлікія скарбы, знойдзеныя на Глыбоччыне ў розныя часы.
У адной з вітрын пастаяннай экспазіцыі размясціліся ўнікальныя экспанаты: Гараўлянскі манетна-рэчавы скарб (выявіў у 1965 годзе вядомы археолаг Г. Штыхаў), Глыбоцкі скарб (знойдзены падчас земляных работ у 2017 годзе), а таксама шматлікія прадметы археалогіі, знойдзеныя на Глыбоччыне як падчас археалагічных даследаванняў, так і зусім выпадкова.

Удзельнікі мерапрыемства (агульны фотаздымак)У рамках правядзення мерапрыемстваў патрыятычнага праекта «У памяці няма межаў», прысвечаных 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дэлегацыя Глыбоцкага раёна 21 лютага 2019 года наведала горад Маладзечна. Прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, настаўнікі і вучні нашых школ прынялі ўдзел у жалобным мітынгу ў мемарыяльным комплексе «Шталаг - 342», а таксама ў працы круглага стала «У памяці няма межаў. Шталаг 342. Маладзечна - Глыбокае». Знаёмства з мемарыяламГлыбачан гасцінна прымалі адміністрацыя і вучні сярэдняй школы №5, той школы, дзе ўжо шмат гадоў вядзецца карпатлівая праца па пошуку і аднаўленню імёнаў вязняў шталага № 342. У ходзе дыялогу глыбачане пачулі цікавы расказ кіраўніка клуба «Пошук» Князевай Лідзіі Барысаўны пра падзеі ваенных Абмен падарункамі і памятнымі сувенірамігадоў у горадзе Маладзечна і яго ваколіцах. Сваімі ўспамінамі аб суровых гадах дзяцінства падзяліліся з гасцямі малалетнія вязні фашысцкіх лагераў, пастаянныя ўдзельнікі пошукавага клуба. У знак удзячнасці і павагі, вучні глыбоцкіх школ уручылі ім памятныя падарункі, зробленыя рукамі іх жа аднагодкаў у рамках праводзімай у раёне акцыі «Падарунак ветэрану». У сваю чаргу, супрацоўнік Глыбоцкага музея Аляксандр Хайноўскі расказаў удзельнікам мерапрыемства аб існаванні падчас вайны ў горадзе Глыбокае філіяла маладзечанскага шталага - лагера «Stalag 342/Z Glebokiе». Падрабязна пра гэта можна прачытаць тут.

Абмяняўшыся памятнымі падарункамі і сувенірамі, удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб напрамках будучага супрацоўніцтва ў пошуку і аднаўленні імёнаў ахвяраў мінулай вайны. У красавіку месяцы дэлегацыя г. Маладзечна наведае наш горад - «У памяці няма межаў. Шталаг 342. Маладзечна - Глыбокае».

Кветкі да падножжа мемарыялаЮная ўдзельніца клуба "Пошук"Памятныя падарункі ад дзяцей ветэранам"Візітоўка" з пажаданнямі для глыбачанМітынг у мемарыяле "Шталаг - 342"Падарунак школе ад старшыні Савета ветэранаў Глыбоцкага райвыканкама

Глыбокае. Фотаздымак 1920-х гг.Прадметы трапляюць у музейныя фонды па-рознаму. Каштоўныя для гісторыі рэчы можна знайсці падчас навукова-пошукавых экспедыцый, у архівах, у бібліятэках. Часта прыносяць цікавыя прадметы ў музей і самі глыбачане.
У апошні час фонды нашай установы папоўнілі фотаздымкі і паштоўкі, набытыя на інтэрнэт-аўкцыёнах. У лютым 2019 года чарговы каштоўны экспанат падарылі музею неабыякавыя да гісторыі свайго рэгіёна людзі. Гэта фотаздымак з выглядам рынку Касцюшкі ў Глыбокім. Датуецца ён 1920-мі гадамі. Фотаздымак змяшчае ўнікальны гістарычны матэрыял, дазваляе ўбачыць ўзоры местачковай забудовы … і нават адчуць дух таго часу!
Калектыў музея выказвае падзяку мясцовым краязнаўцам і ўсім прадстаўнікам грамадскасці, хто ўнёс свой уклад у захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёна.

Лепшыя ў рабоце з моладдзюМоладзевая прэмія "Прызнанне"2018 год быў сапраўды багатым на розныя мерапрыемствы, акцыі, праекты, якія арганізоўвалі і праводзілі для моладзі Глыбоччыны супрацоўнікі нашага музея.

8 лютага 2019 года ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры сабраліся самыя актыўныя, крэатыўныя, разумныя, творчыя юнакі і дзяўчаты, якія былі ўзнагароджаны моладзевай прэміяй «Прызнанне» па выніках 2018 года. Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбокага раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне адзначаны навуковы супрацоўнік музея Хайноўскі Аляксандр Вітальевіч.

Пра рэалізацыю мясцовай ініцыятывы расказвае навуковы супрацоўнік музея28 лістапада 2018 года Глыбокае наведала дэлегацыя на чале з кіраўніком аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Берэндам дэ Гроотам.
Мэта візіту – знаёмства з праектамі, што фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам, якія ўжо былі рэалізаваны ў Глыбоцкім раёне, а таксама з тымі, што стартуюць у бліжэйшы час. Супрацоўнікі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея расказалі аб ходзе рэалізацыі і выніках мясцовай ініцыятывы «Стварэнне віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёну».

Жалобны мітынг у мемарыяльным комплексе «Барок» Жалобны мітынг у "Барку"8 лістапада 2018 года Глыбокае наведала дэлегацыя супрацоўнікаў амбасады Італьянскай Рэспублікі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італіі ў Беларусі Марыё Джорджа Стэфана Бальдо.
Госці горада прынялі ўдзел у жалобных мітынгах у мемарыяльным комплексе «Барок» і ля помніка італьянскім ваеннапалонным у вёсцы Арэхаўна, дзе ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Другой Сусветнай вайны.
Пра Беразвецкі канцэнтрацыйны лагер удзельнікам мітынгу расказаў навуковы супрацоўнік музея Уладзімір Мірончык.

10 кастрычніка 2018 года ў Глыбоцкім раёне святкавалі 130-годдзе з дня нараджэння мастака, фалькларыста, пісьменніка, археолага Язэпа Драздовіча.
Пачаліся ўрачыстасці ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі, дзе адбылося адкрыццё тэматычнай выставы “Космас Беларуса” (чытаць тут).
Ускладанне кветак на магілу мастакаДалей удзельнікаў мерапрыемстваў чакала знаёмства з маляванымі дыванамі – відам народнага мастацтва, што ў свой час стаў “візітнай карткай” мастака. На выставе “Дзіва-дзіўнае”, якую наладзілі работнікі Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, былі прадстаўлены маляваныя дываны сучасных мастакоў – прадаўжальнікаў слаўных традыцый дзядзькі Язэпа!
На магіле Язэпа ДраздовічаЗатым уся грамада накіравалася на малую радзіму Язэпа Нарцызавіча – у былы засценак Пунькі, дзе быў адкрыты памятны знак, прысвечаны знакамітаму мастаку (чытаць тут), пасля чаго на магілу Язэпа Драздовіча былі ўскладзены кветкі ад удзячных патомкаў.
Фінальным акордам свята стала канферэнцыя-вечарына, якая прайшла ў Падсвільскім доме культуры. Успамінамі аб знакамітым земляку падзяліўся з прысутнымі беларускі вучоны, краязнаўца Андрэй Майсяёнак, пра выкарыстанне мастацкіх прыёмаў дзядзькі Язэпа юнымі мастакамі расказала дырэктар Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча Жана Пра Драздовіча - археолага расказвае навуковы супрацоўнік музеяБалабуева, з археалагічнымі даследаванні Глыбоччыны Язэпам Драздовічам пазнаёміў навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Хайноўскі, пра падарожжы мастака па Залесскім краі расказаў настаўнік Рыгор Шарыпкін, а экскурсію па школьным музеі, у якім захоўваюцца многія арыгінальныя работы мастака правяла дырэктар Падсвільскай школы Людміла Сауліч. Удзельнікі самадзейнасці мясцовага тэатральнага гуртка інсцэніравалі лепшыя старонкі біяграфіі свайго славутага земляка.
Вось так удзячныя патомкі адзначылі свята свайго земляка.